Перайсці да зместу

Альжбета Мацільда Патоцкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альжбета Мацільда Патоцкая
Альжбета Мацільда Патоцкая
Нараджэнне 1 лістапада 1861(1861-11-01)[1]
Смерць 13 мая 1950(1950-05-13)[1] (88 гадоў)
Род Радзівілы
Бацька Антоні Вільгельм Радзівіл[2]
Маці Марыя дэ Кастэлян
Муж Раман Патоцкі[d][3][2]
Дзеці Альфрэд Антоні Патоцкі[d] і Ежы Патоцкі[d][4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альжбета Мацільда Патоцкая, народжаная Радзівіл (1 лістапада 1861, Берлін — 13 мая 1950, Лазана) — дачка нясвіжскага і клецкага ардыната Антонія Вільгельма Радзівіла.

Партрэт сясцёр Альжбеты і Алены Радзівіл. Ганс Макарт, пачатак 1880-х гг.

Дачка нясвіжскага  (бел. (тар.)) і клецкага ардыната Антонія Вільгельма Радзівіла (18331904) і яго жонкі Марыі дэ Кастэлян. Мела братоў Ежы Фрыдэрыка  (бел. (тар.)) і Станіслава і сястру Алену.

Ад бацькі атрымала ў спадчыну 600 тысяч марак, як было агаворана ў яе шлюбным кантракце. Грошы гэтыя павінны былі брацца з таго капіталу, што захоўваўся ў дэпо фірмы братоў Шыклер.

16 чэрвеня 1885 года ў Берліне пабраліся шлюбам з ардынатарам ланьцуцкім Раманам Патоцкім  (польск.). Іх вяселле адбылося ў Берліне. Альжбета была сяброўкай імператрыцы Аўгусты  (руск.). Імператара Вільгельма I Гогенцолерна прадстаўляў на вяселлі яго сын Фрыдрых Вільгельм з жонкай Вікторыяй  (руск.), якая была дачкой англійскай каралевы Вікторыі. Такім чынам, праз гэты шлюб Раман Патоцкі стаў уладальнікам самай вялікай уласнасці ў Галіцыі і атрымаў сувязь з амаль усімі пануючымі дамамі Еўропы.

У шлюбе нарадзіліся двое дзяцей:

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Princess Elizabeth Radziwill // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage