Аляксандра-Неўскі сабор (Кобрын)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Аляксандра-Неўскі сабор у Кобрыне
Кобрынскія краявіды 02.jpg
52°12′51,41″ пн. ш. 24°21′30,62″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Кобрын
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата заснавання 1868
Будаўніцтва 18641868 гады
Статус Кафедральны сабор
Стан Дзейнічае

Аляксандра-Неўскі сабор у Кобрыне (Кобрын)
Аляксандра-Неўскі сабор у Кобрыне
Аляксандра-Неўскі сабор у Кобрыне

Аляксандра-Неўскі сабор — праваслаўны храм у Кобрыне па вул. Леніна на беразе Мухаўца. Адносіцца да Кобрынскага благачыння Брэсцкай і Кобрынскай епархіі. Уваходзіць у Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 1864—1868 гадах з цэглы ў гонар адмены прыгоннага права, побач з брацкай магілай рускіх салдат, загінулых ў Кобрынскім баі 15.7.1812 года, у памяць пра іх на саборы ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Праект і каштарыс складзены губернскім архітэктарам І. Калянкевічам і ўхвалены ў 1864 годзе.

У 1960-я гады сабор закрыты і прыстасаваны пад філіял Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці. У 1989 годзе вернуты праваслаўнай абшчыне, а 12.9.1990 года ў дзень памяці Аляксандра Неўскага сабор асвячоны. Адрэстаўрыраваны ў 1990—1993 гадах.

Паблізу сабора знаходзіцца манумент у памяць бою пад Кобрынам у 1812 годзе.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю з рысамі класіцызму. Асноўны аб'ём крыжова-цэнтрычны, завершаны магутным васьмерыковым барабанам, а ў апошнія гады — маляўнічым 5-купаллем на шатрах. Да планіровачнага крыжа далучаюцца працяглы прытвор з вуглавымі прыдзеламі і прамавугольная апсіда з бакавымі невялікімі квадратнымі рызніцамі. Плоскасныя фасады завершаны трохвугольнымі франтонамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі і прамавугольнымі панэлямі, апяразаны фрызамі з шырынак, арачныя аконныя праёмы акаймаваны архівольтамі. Галоўны ўваход аформлены накладным магутным парталам з лучковым франтонам і арачнай ліштвой увахода.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

У сяродкрыжжа залы шырокімі прасветамі адкрываюцца апсіда, прыдзелы і трапезная. Сяродкрыжжа перакрыта купалам на ветразях, астатнія памяшканні — цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках.

У саборы быў мясцовашанаваны абраз «Маці Божая», перанесены са старажытнай Свята-Прачысценскай царквы г. Кобрына.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]