Александру Іаан Куза

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аляксандру Іаан Куза)
Jump to navigation Jump to search
Аляксандру Іаан Куза
Alexandru Ioan Cuza
Аляксандру Іаан Куза
сцяг
Князь Аб'яднанага княства Малдавіі і Валахіі
1859 — 1866
Пераемнік: Караль I
 
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: Румынская праваслаўная царква
Нараджэнне: 8 (20) сакавіка 1820(1820-03-20)
Бырлад
Смерць: 3 (15) мая 1873(1873-05-15) (53 гады)
Гайдэльберг, Германія
Пахаванне: Ясы
Бацька: Іаан Куза
Маці: Султана Куза
Жонка: Elena Cuza[d]
Дзеці: Alexandru Al. Ioan Cuza[d] і Q27956010?
 
Аўтограф: Signature of Alexandru Ioan Cuza.png
Манаграма: Манаграма

Аляксандру Іаан Куза (рум.: Alexandru Ioan Cuza, Аляксандр Іаан I; 8 [20] сакавіка 1820, Бырлад — 3 [15] мая 1873, Гайдэльберг) — князь злучаных княстваў Малдавіі і Валахіі, першы кіраўнік аб'яднанай Румыніі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з сем'і малдаўскага баярына ў Бырладзе. Адукацыю атрымаў у Парыжы, а таксама ў Балонскім і Павійскім універсітэтах.

У 1848 ён прыняў удзел у вызваленчым руху ў Малдове. Куза быў абраны ў заканадаўчы сход; адзін час быў ваенным міністрам Малдовы. У студзені 1859 быў абраны князем Малдавіі, 5 лютага таго ж года — князем Валахіі. Сумесна з Міхаілам Кагэлнічану правёў шэраг буржуазных рэформаў: аграрную, ваенную, судовую, адміністрацыйную, рэформу адукацыі, секулярызацыю манастырскіх земляў і іншыя.[1]

Зацверджанне султана прыйшло толькі ў 1861, і 24 снежня 1861 года Куза абвясціў сябе князем аб'яднанай Румыніі. Яго абралі два разы. Праводзіў актыўную знешнюю палітыку. Вызваленне сялян і іншыя праекты рэформаў выклікалі моцную апазіцыю сярод ультракансерватыўнай партыі.

У 1866 годзе ў выніку ваеннай змовы так званай «жахлівай кааліцыі» Куза быў зрынуты з прастола. Ён пакінуў княства і памёр у 1873 годзе ў Гайдэльбергу.

Куза быў пахаваны ў сваёй рэзідэнцыі ў Руджыноасе, а пасля Другой сусветнай вайны яго прах быў перапахаваны ў Ясах.

Зноскі

  1. Stoica, Vasile (1919). The Roumanian Question: The Roumanians and their Lands. Pittsburgh: Pittsburgh Printing Company. pp. 69-70. http://www.wdl.org/en/item/7314/view/1/69/. 

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
3 каймакамы
Кіраўнік
Малдаўскага
княствы

18591862
Пераемнік:
няма
Папярэднік:
няма (акупацыя)
Кіраўнік Валахіі
18591862
Пераемнік:
няма
Папярэднік:
няма
Дамнітар Румыніі
18621866
Пераемнік:
Караль I