Аляксандр Аляксеевіч Грыцанаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Аляксеевіч Грыцанаў
Hrytsanau.jpg
Дата нараджэння 28 жніўня 1958(1958-08-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 2011(2011-03-21) (52 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці сацыёлаг, журналіст
Навуковая сфера філасофія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Вядомы як кіраўнік міжнароднага праекта «Гуманітарная энцыклапедыя», філосаф, інтэлектуал, публіцыст

Алякса́ндр Аляксе́евіч Грыца́наў (28 жніўня 1958, Мінск, Беларуская ССР — 21 сакавіка 2011, Мінск, Рэспубліка Беларусь) — беларускі філосаф, сацыёлаг, гісторык, культуролаг, рэлігіязнаўца і публіцыст. Кандыдат філасофскіх навук (1984), дацэнт (1988). З’яўляўся кіраўніком міжнароднага праекта «Гуманітарная энцыклапедыя» Мінскага філасофскага кола.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і вайскоўца, бацька быў родам з-пад Магiлева[1].

У А. А. Грыцанава засталіся жонка і дачка[2].

Вучоба[правіць | правіць зыходнік]

У 1975—1980 гадах вучыўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), у 1980—1983 гадах — у аспірантуры кафедры філасофіі БДУ. Падчас вучобы ў аспірануты падрыхтаваў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата філасофскіх навук на тэму "Критический анализ буржуазных концепций «среднего класса», але з яе абаронай у Мінску ўзніклі праблемы, і аўтару прыйшлося звяртацца ў ВАК СССР, у выніку чаго праца была паспяхова абаронена ў Маскве ў 1984 годзе[3]. Такім чынам, А. А. Грыцанаў стаў самым маладым у СССР кандыдатам філасофскіх навук на той час[4].

Выкладчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1983—1988 гадах — выкладчык, у 1988—1996 гадах — дацэнт БДУ.

У 1996—1998 гадах — дацэнт і загадчык кафедры сацыяльных і гуманітарных дысцыплін Усходне-Еўрапейскага недзяржаўнага інстытута бізнесу і права (Мінск).

У 2001—2002 гадах — дацэнт кафедры філасофіі, сацыялогіі і эканомікі Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта ім. А. Д. Сахарава (Мінск).

Выкладаў у «Беларускім калегіюме»[5].

За час выкладчыцкай дзейнасці чытаў лекцыі, курсы і спецкурсы па розных галінах філасофскіх і сацыялагічных ведаў, псіхааналітычнай культуралогіі (з 1989 года), а таксама рэлігіязнаўству.

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Падчас перабудовы ў 1987—1989 гадах вёў першы ў Беларусі палітычны дыскусійны клуб «Філасофскія чацвяргі» (разам з палітычным дыскусійным клубам «Современник», які ўзначальваў Л. У. Крывіцкі) [4][2].

У другой палове 1980-х гадоў прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі першых свецкіх сустрэч са служыцелямі царквы, у тым ліку з мітрапалітам Філарэтам[6].

Браў удзел у арганізацыі выставы вядомага беларускага мастака А. А. Ісачова, які знаходзіўся пад забаронай[6].

Быў ініцыятарам і адным з арганізатараў першага жаночага конкурса прыгажосці ў Мінску[6].

Публіцыстычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Быў карэспандэнтам газеты «Белорусы и рынок», пастаянным калумністам «БелГазеты» і аўтарам сайта экспертнай супольнасці Беларусі «Наше мнение»[3], на пач. 2000-х гадоў меў публікацыі ў газеце «Советская Белоруссия»[7]. Агулам, ёсць аўтарам каля 400 артыкулаў.

У пер. пал. 1990-х гадоў часта запрашаўся ў якасці ўдзельніка перадач на БТ[6].

Актыўна супрацоўнічаў з Міжнародным часопісам сацыяльных і гуманітарных навук «Личность. Культура. Общество» (Масква).

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

У 1998—2001 гадах быў навуковым рэдактарам-кансультантам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Инво-сервис».

З 2007 года да самай смерці з’яўляўся нязменным вядучым «Дыскусійнага клуба» на беларускім інтэрнэт-партале OPEN.BY[8].

Крымінальны пераслед[правіць | правіць зыходнік]

У сяр. 1990-х гадоў займаўся бізнес-праектамі, пад рэалізацыю якіх часцяком пазычаў у знаёмых буйныя сумы грошай. Аднак бізнес не заўсёды быў паспяховым, і чацвёра крэдытораў звярнуліся ў суд, каб спагнаць з А. А. Грыцанава 22 тыс. долараў ЗША. У выніку, у 1997 годзе суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызнаў А. А. Грыцанава вінаватым у здзяйсненні махлярства ў асабліва буйных памерах і прысудзіў пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі ўмоўна без канфіскацыі маёмасці.

У 2003 годзе ў суд звярнулася яшчэ адна крэдыторка, якая ў 1995 годзе пазычыла А. А. Грыцанаву 2,5 тыс. долараў ЗША. 18 верасня 2003 года А. А. Грыцанаў быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, але пракуратура вынесла пратэст у сувязі з занадта мяккім рашэннем суда, і 24 мая 2004 года суд Маскоўскага раёна Мінска прысудзіў А. А. Грыцанаву чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Адзін год пакарання быў скарочаны па амністыі.

Падчас судовага разбіральніцтва А. А. Грыцанаў сваёй віны не прызнаў, абвяргаючы ўсе прад’яўленыя яму абвінавачванні[7][9].

Пакаранне адбываў у выпраўленча-працоўнай калоніі ў Шклове[3].

Выйшаў на волю ўжо ў лістападзе 2004 года[10][11].

Выдавецкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З кан. 1990-х гадоў займаўся выключна выдавецкімі праектамі, быў кіраўніком (галоўным рэдактарам і саставіцелем) найбуйнейшага ў СНД міжнароднага праекта «Гуманітарная энцыклапедыя» Мінскага філасофскага кола, а таксама кніжных серый: «Мыслители ХХ столетия», «Религии мира» і «Тайны посвященных».

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Цягам жыцця цікавіўся шырокім спектрам гістарычных, псіхалагічных і псіхааналітычных, сацыялагічных, філасофскіх, рэлігіяведчых і эзатэрычных пытанняў.

Гісторыя

З’яўляючыся гісторыкам па адукацыі, цікавіўся савецкай гісторыяй. Для першага выдання «Новейшего философского словаря» (1998) ім была напісана падборка артыкулаў, прысвечаных рэаліям савецкай гісторыі, а адным з апошніх рэалізаваных праектаў стала кніга «Научный антикоммунизм и антифашизм: популярный компендиум» (2010).

Псіхааналіз

Яшчэ ў бытнасць студэнтам пачаў спецыялізавацца ў галіне псіхааналізу (пад кір. В. І. Аўчарэнкі). Браў удзел у распрацоўцы канцэпцыі сацыялагічнага псіхалагізму. Сумесна з В. І. Аўчарэнкам на мяжы 1990-х гадоў выдаў дзве манаграфіі, звязаныя з псіхааналізам (сацыялагічным псіхалагізмам): «Социологический психологизм. Критический анализ» (1990) і «Человек и отчуждение» (1991). Садзейнічаў публікацыі першага рускамоўнага «Психоаналитического глоссария» (1994), напісаў прадмову да яго. Адным з апошніх рэалізаваных праектаў было выданне «Психоанализ: новейшая энциклопедия» (2010).

Сацыялогія

Дысертацыйнае даследаванне было выканана па сацыялагічнай тэме: "Критический анализ буржуазных концепций «среднего класса» (1983). У 2003 годзе пабачыла свет праца «Социология. Энциклопедия», перавыдадзеная з некаторымі ўдакладненнямі і выпраўленнямі ў 2010 годзе як «Новейший социологический словарь».

Філасофія

Напрацаванае ў «Новейшем философском словаре» (1998) атрымала далейшае развіццё як у наступных двух перавыданнях (2001, 2003), так і ў выданнях: «Постмодернизм. Энциклопедия» (2001), «Всемирная энциклопедия: Философия» (2001), «История философии: Энциклопедия» (2002), «Всемирная энциклопедия: Философия ХХ век» (2002), «Новейший философский словарь. Постмодернизм» (2007) і г.д.

У межах серыі навуковых біяграфій «Мыслители ХХ века» паспеў падрыхтаваць і апублікаваць 12 кніг (з іх 1 кніга — аўтарская і 4 кнігі — напісаныя ў суаўтарсте); астатнія 6 кніг засталіся на розных стадыях рэдакцыйнай падрыхтоўкі да публікацыі[12].

Рэлігіязнаўства

У 2006 годзе пабачыла свет 9-томная серыя «Религии мира» (перавыдадзена ў 2009—2011 годах), у якой 7 кніг былі напісаныя А. А. Грыцанавым ці пры яго непасрэдным удзеле[12]. У наступным 2007 годзе выдаў працу «Религия: Энциклопедия», якую рыхтаваў да перавыдання ў 2011 годзе.

Эзатэрыка

Таксама цікавіўся пытаннямі эзатэрыкі: пад яго рэдакцыяй у 2002 годзе выйшаў том «Эзотеризм. Энциклопедия», а ў межах запушчанай у 2009 годзе 18-томнай серыі «Тайны посвященных» толькі некалькі кніг былі ім напісаныя з дапамогай суаўтараў, а астатнія — аднаасобна[12].

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

А. А. Грыцанаў перанёс інсульт і хварэў на цукровы дыябет. Памёр у ноч на 21 сакавіка 2011 года ў Мінскай гарадской клінічнай бальніцы № 5.

Развітанне з нябожчыкам адбылося 22 сакавіка. Пасля крэмацыі ён быў пахаваны на Маскоўскіх могілках[13].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляўся саставіцелем і рэдактарам 13 энцыклапедый і слоўнікаў, аўтарам і суаўтарам больш за 20 кніг і манаграфій, аўтарам больш за 2000 навуковых артыкулаў на рускай, беларускай, англійскай і польскай мовах — па праблемах філасофіі, сацыялогіі, гісторыі, паліталогіі, культуралогіі, рэлігіязнаўства, псіхалогіі і па розным пытанням класічнага і сучаснага псіхааналізу.

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Энцыклапедыі і слоўнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Новейший социологический словарь. — Мн., 2010. — ISBN 978-985-17-0020-8 (Саст., старш. рэд. кал. і суаўт.).
  • Психоанализ: новейшая энциклопедия. — Мн., 2010. — ISBN 978-985-17-0016-1 (Саст., навук. рэд. і суаўт.).
  • Новейший философский словарь. Постмодернизм. — Мн., 2007. — ISBN 978-985-14-1318-4 (Саст., гал. навук. рэд. і суаўт.).
  • Религия: Энциклопедия. — Мн., 2007. — ISBN 985-489-355-3 (Саст., навук. рэд. і суаўт.).
  • Новейший философский словарь: 3-е изд., исправ. — Мн., 2003. — ISBN 985-428-636-3 (Саст., гал. навук. рэд. і суаўт.).
  • Социология: Энциклопедия. — Мн., 2003. — ISBN 985-428-619-3 (Саст., старш. рэд. кал. і суаўт.).
  • Всемирная энциклопедия: Философия ХХ век. — М.—Мн., 2002. — ISBN 5-17-012653-0 (Саст., гал. навук. рэд. і суаўт.).
  • История философии: Энциклопедия. — Мн., 2002. — ISBN 985-6656-20-6; ISBN 985-428-461-1 (Саст., гал. навук. рэд. і суаўт.).
  • Эзотеризм. Энциклопедия. — Мн., 2002. — ISBN 985-6656-73-7; ISBN 985-428-548-0 (Саст., гал. рэд. і суаўт.).
  • Всемирная энциклопедия: Философия. — М.—Мн., 2001. — ISBN 5-17-007278-3 (Саст., гал. навук. рэд. і суаўт.).
  • Новейший философский словарь: 2-е изд., перераб. и доп. — Мн., 2001. — ISBN 985-6656-06-0; ISBN 985-428-431-X (Саст., гал. навук. рэд. і суаўт.).
  • Постмодернизм. Энциклопедия. — Мн., 2001. — ISBN 985-6656-05-2; ISBN 985-428-430-1 (Саст., навук. рэд. і суаўт.).
  • Новейший философский словарь. — Мн., 1998. — ISBN 985-6235-17-0 (Саст., гал. навук. рэд. і суаўт.).

Навучальныя дапаможнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Современная западная философия: Учебное пособие. — Мн., 2000. — ISBN 985-06-0596-0; Мн., 2009. — ISBN 978-985-489-940-4 (Навук. рэд. і суаўт.).
  • История социологии: Учебное пособие: 2-е изд., перераб. и доп. — Мн., 1997. — ISBN 985-06-0270-8 (Навук. рэд. і суаўт.).
  • История социологии: Учебное пособие. — Мн., 1993. — ISBN 5-339-00828-2 (Навук. рэд. і суаўт.).

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Феномен «малых сообществ»: от культурологической майевтики к дисциплинарной культурологи // Личность. Культура. Общество. — 2011. — Т. 13. — Вып. 2(63—64). — С. 301—307.
  • Идентичность человека: прорыв в трехмерное пространство описаний // Вопросы социальной теории. — 2010. — Т. 4. / Под ред. Ю. М. Резника и М. В. Тлостановой. — М., 2010. — С. 506—508.
  • Наука: инновации, имитация, деградация // Белорусский ежегодник-2009. Сборник обзорных и аналитических материалов по развитию ситуации в Республике Беларусь в 2009 г. — Мн., 2010. — С. 183—191. — ISSN 1822-4091.
  • О книге В. В. Федорова «Теории электорального поведения» // Личность. Культура. Общество. — 2010. — Т. 12. — Вып. 4(59—60). — С. 423—429.
  • О книге Т. Адорно «Введение в социологию» // Личность. Культура. Общество. — 2010. — Т. 12. — Вып. 3 (57—58). — С. 426—440.
  • От культуры к метакультуре: из тени в свет // Личность. Культура. Общество. — 2010. — Т. 12. — Вып. 1(53—54). — С. 117—122.
  • Персональная рефлексия по поводу симпозиума // Вопросы социальной теории. — 2010. — Т. 4. / Под ред. Ю. М. Резника и М. В. Тлостановой. — М., 2010. — С. 520—522.
  • Последний из могикан (заметки о статьях К. Х. Момджяна) // Личность. Культура. Общество. — 2010. — Т. 12. — Вып. 2 (55—56). — С. 93—99.
  • Тоталитарная личность: актуализация идентичности // Вопросы социальной теории. — 2010. — Т. 4 / Под ред. Ю. М. Резника и М. В. Тлостановой. — М., 2010. — С. 326—343.
  • Человек и его идентичность в современной культурологи // Вопросы социальной теории. — 2010. — Т. 4 / Под ред. Ю. М. Резника и М. В. Тлостановой. — М., 2010. — С. 111—127.
  • Белорусская наука: опережающее отставание // Белорусский ежегодник-2008. Сборник обзорных и аналитических материалов по развитию ситуации в Республике Беларусь в 2008 г. — Мн., 2009. — С. 201—210. — ISSN 1822-4091.
  • Журнал как субъект культуры // Личность. Культура. Общество. — 2009. — Т. 11. — Вып. 3(50). — С. 641—644.
  • Концепт «гражданское общество»: постмодернистская перспектива // Гражданское общество: теория и практика: Ежегодник. 2008—2009. — Вып. 2—3 / Под ред. Г. Н. Григорьева и Ю. М. Резника. — М.—Чебоксары, 2009. — С. 52—65.
  • Социальное обаяние постмодернизма // Личность. Культура. Общество. — 2009. — Т. 11. — Вып. 3(50). — С. 692—696.
  • Отзыв на статью В. И. Разумова и В. П. Сизикова «Специфика объекта и метода социальной теории» // Личность. Культура. Общество.— 2008. — Т. 10. — Вып. 3—4(42—43). — С. 117—120.
  • Переосмысление человека и социальности в постмодернистской философии // Спектр антропологических учений: Вып. 2. — М., 2008. — С. 33—51. — ISBN 978-5-9540-0121-1.
  • Социальная реальность: осмысление основных парадигм // Вопросы социальной теории: Научный альманах. — 2008. — Т. II. — Вып. 1(2). — Социальная реальность: концепции и методология исследований / Под ред. Ю. М. Резника. — М., 2008. — С. 133—147. — ISBN 5-901493-12-5.
  • Bolshevism and fascism, totalitarianism and authoritarianism: similarities and differences of the system // Communism — to the international tribunal. — Vilnius, 2008. — P. 206—224.
  • Большевизм и фашизм, тоталитаризм и авторитаризм: системные сходства и различия // Репрессивная политика советской власти в Беларуси: Сб. научн. раб. — Вып. 1. — Мн., 2007. — С. 59—77.
  • Цивилизационный и национальный дискурс большевизма: стратегии и мифы // Репрессивная политика советской власти в Беларуси: Сб. научн. раб. — Вып. 3. — Мн., 2007. — С. 40—51.
  • Эволюция отечественной социальной теории: от парадигмальности монистического типа к рамочной модели // Вопросы социальной теории: Научный альманах. — 2007. — Т. I. — Вып. 1. — Философские и научные основания современной социальной теории / Под ред. Ю. М. Резника. — М., 2007. — С. 123—140 (у суаўт. з Т. Г. Румянцавай).
  • Гарбачоў, убачаны з постмадэрну // ARCHE. — 2005. — № 5(39).
  • Разброд і хістанні афіцыйнай навукі // ARCHE. — 2005. — № 4(38).

Зноскі

  1. Аляксандар Грыцанаў: Змагацца за гонар нашай зямлі // Квяткоўскі С. Як стаць беларусам. Сто гісторый. — Мн., 2014. — С. 154.
  2. 2,0 2,1 Студзінская Іна. Аляксандар Грыцанаў [Электронны рэсурс] // Радыё «Свабода». — Вэб-сайт радыёстанцыі. — 21.03.2011. — Дата доступу: 02.01.2015. — Рэжым доступу: http://www.svaboda.org/content/transcript/2345142.html, вольны. — Загал. з экрана.
  3. 3,0 3,1 3,2 Абушенко В. Л. Памяти Александра Алексеевича Грицанова // Личность. Культура. Общество. — 2011. — Т. 13. — № 65—66. — С. 350—352. — ISSN 1606-951X.
  4. 4,0 4,1 Грицанов А. А. [Электронный ресурс] // Belarus Today: «Кто есть кто». — Электронное издание. — 27.11.2003. — Дата доступа: 02.01.2015. — Режим доступа: http://www.belarustoday.info/?pid=515, свободный. — Загл. с экрана.
  5. Лекцыі [Электронны рэсурс] // Беларускі калегіюм. — Вэб-сайт установы. — Дата доступу: 02.01.2015. — Рэжым доступу: http://bk.baj.by/lectures.htm, вольны. — Загал. з экрана.
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 Грицанова Алла. 28 августа Александру Грицанову исполнилось 53 [Электронный ресурс] // «Наше мнение». — Веб-сайт Экспертного сообщества Беларуси. — 28.08.2011. — Дата доступа: 02.01.2015. — Режим доступа: http://nmnby.eu/news/analytics/3261.html, свободный. — Загл. с экрана.
  7. 7,0 7,1 Невяроўскі Альгерд. Вядомага публіцыста асудзілі на два гады [Электронны рэсурс] // Радыё «Свабода». — Вэб-сайт радыёстанцыі. — 18.09.2003. — Дата доступу: 02.01.2015. — Рэжым доступу: http://www.svaboda.org/content/article/24850122.html, вольны. — Загал. з экрана.
  8. Дискуссионный клуб [Электронный ресурс] // OPEN.BY. — Интернет-портал. — Дата доступа: 02.01.2014. — Режим доступа: http://dc.open.by, свободный. — Загл. с экрана.
  9. Бывшего обозревателя «Белорусской газеты» приговорили к четырем годам лишения свободы [Электронный ресурс] // Naviny.by. Белорусские новости. — Интернет-газета БелаПАН. — 26.05.2004. — Дата доступа: 02.01.2015. — Режим доступа: http://naviny.by/rubrics/society/2004/05/26/ic_news_116_252708/, свободный. — Загл. с экрана.
  10. В Минске простились с Александром Грицановым [Электронный ресурс] // Naviny.by. Белорусские новости. — Интернет-газета БелаПАН. — 22.03.2011. — Дата доступа: 02.01.2015. — Режим доступа: http://naviny.by/rubrics/society/2011/03/22/ic_news_116_363795/, свободный. — Загл. с экрана.
  11. Грицанов Александ Алексеевич [Электронный ресурс] // Форумы TUT.BY. — Интернет-портал TUT.BY. — Дата доступа: 02.01.2015. — Режим доступа: http://forums.tut.by/showthread.php?t=89971&page=2, свободный. — Загл. с экрана.
  12. 12,0 12,1 12,2 Энциклопедист, философ, эрудит. Памяти Александра Грицанова [Электронный ресурс] // «Наше мнение». — Веб-сайт Экспертного сообщества Беларуси. — 29.04.2011. — Дата доступа: 02.01.2015. — Режим доступа: http://nmnby.eu/news/analytics/3127.html, свободный. — Загл. с экрана.
  13. В Минске умер философ Александр Грицанов [Электронный ресурс] // Naviny.by. Белорусские новости. — Интернет-газета БелаПАН. — 21.03.2011. — Дата доступа: 02.01.2015. — Режим доступа: http://naviny.by/rubrics/society/2011/03/21/ic_news_116_363687/, свободный. — Загл. с экрана.

Асноўныя крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Абушенко В. Л. Памяти Александра Алексеевича Грицанова // Личность. Культура. Общество. — 2011. — Т. 13. — № 65—66. — С. 350—352. — ISSN 1606-951X.
  2. Грицанов А. А. [Электронный ресурс] // Belarus Today: «Кто есть кто». — Электронное издание. — 27.11.2003. — Дата доступа: 02.01.2015. — Режим доступа: http://www.belarustoday.info/?pid=515, свободный. — Загл. с экрана.
  3. Грицанов Александр Алексеевич [Электронный ресурс] // Персоналии белорусской социологии. — Электронный справочник. — 02.05.2009. — Дата доступа: 02.01.2015. — Режим доступа: http://soc-by.livejournal.com/31730.html, свободный. — Загл. с экрана.
  4. Юрко А. Б. Грицанов Александр Алексеевич // Социология. Энциклопедия / Сост. А. А. Грицанов и др. — Мн., 2003 [Электронный ресурс] // Национальная энциклопедическая служба России. — Дата доступа: 02.01.2015. — Режим доступа: http://voluntary.ru/dictionary/568/word/gricanov-aleksandr-aleksevich, свободный. — Загл. с экрана.