Аляксандр Нічыпаравіч Варанцоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Нічыпаравіч Варанцоў
Дата нараджэння 22 верасня 1907(1907-09-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 1973(1973-01-23) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Званне
Радавы
Радавы
Радавы
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі
Медалі

Аляксандр Нічыпаравіч Варанцоў (22 верасня 1907, в. Панькаўская Буда, Касцюковіцкі раён — 23 лютага 1973) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кулямётчык 59-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 17-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 2-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 1-га Беларускага фронту, гвардыі чырвонаармеец. Герой Савецкага Саюза[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і селяніна. Украінец. Адукацыя пачатковая. Працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1941 года, у дзеючай арміі на франтах Вялікай Айчыннай вайны — з ліпеня 1941 года, наводчык станковага кулямёта[1]. Прайшоў баявы шлях ад Масквы да Эльбы — удзельнік абароны Масквы[1], вызвалення Беларусі, Украіны і Польшчы, баёў у Германіі. Удзельнічаў ў гераічным 42-дзённым рэйдзе па тылах ворага ў 1942—1943 гадах на ўчастку Ржэў — Сычоўка — Нялідава[1].

З верасня 1843 г. на Бранскім фронце. У верасні 1943 года адным з першых фарсіраваў Дзясну і на захопленым плацдарме адбіў 2 контратакі праціўніка[1].

Кулямётчык 59-га гвардзейскага кавалерыйскага палка гвардыі радавы Аляксандр Варанцоў ў сакавіку 1945 года ў баях у раёне горада Барвальдзе кулямётным агнём забяспечваў эскадрону выхад да шашы і атаку апорнага пункта праціўніка.

Член ВКП(б)/КПСС з 1945 года. Пасля вайны быў дэмабілізаваны. Працаваў старшынёй калгаса ў роднай вёсцы, лесніком[1].

Памёр 23 студзеня 1973 года. Пахаваны ў Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 31 мая 1945 года.
  • Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі, а таксама медалямі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Героя названая вуліца ў горадзе Касцюковічы[2].

Зноскі

  1. а б в г д е Воронцов Александр Никифорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 127. — 737 с.
  2. Воронцов Александр Никифорович (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 6. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]