Тадэвуш Францішак Агінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Тадэвуш Агінскі)
Тадэвуш Францішак Агінскі
Герб «Агінскі»
Герб «Агінскі»
Ваявода троцкі
26 сакавіка 1770 — лістапад 1783
Папярэднік Аляксандр Пацей
Пераемнік Андрэй Агінскі

Нараджэнне 26 жніўня 1712(1712-08-26)[1]
Смерць 25 лістапада 1783(1783-11-25) (71 год)
Месца пахавання
Род Агінскія
Бацька Марцыян Міхал Агінскі
Маці Тэрэза з Бжастоўскіх
Жонка Ізабела з Радзівілаў[d][2] і Ядвіга Тэрэза з Залускіх
Дзеці Францішак Ксаверый Агінскі і Андрэй Агінскі
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тадэвуш Францішак Агінскі (26 жніўня 1712 — 31 снежня 1783, Маладзечна) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, пісар вялікі літоўскі (1737—1744), кашталян троцкі (1744—1770), ваявода троцкі (1770—1783).

Быў старостам ашмянскім (з 1739)[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх, сын Марцыяна Міхала і Тэрэзы з Бжастоўскіх. Меў братоў Ігнацыя і Станіслава Ежы.

У 1733 годзе падпісаў элекцыю Станіслава Ляшчынскага і выступіў у яго абарону. Пазней у 1736 года вызнаў уладу Аўгуста Саксонскага. Актыўны ўдзельнік соймаў, яго прамовы выйшлі ў друку. Маршалак Гарадзенскага сойма (5 кастрычніка — 19 лістапада 1744). Падпісаў элекцыю Станіслава Аўгуста, быў членам Пастаяннай Рады (1776—1778).

Збудаваў палац у Маладзечна, дзе ўладкаваў уласную рэзідэнцыю. Пры палацы была багатая бібліятэка і мастацкая галерэя.

Першая жонка — Ізабела з Радзівілаў
Другая жонка (з 1763) — Ядвіга Тэрэза з Залускіх.

У шлюбе з Ізабелай з Радзівілаў меў сыноў Андрэя і Францішка Ксаверыя. Другі шлюб (1763) з Ядвігай Тэрэзай з Залускіх быў бяздзетным.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Tadeusz Franciszek Ogiński h. własnego // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  3. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek, DIG, Warszawa, 2004, s.300

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]