Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі
Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 (24) ліпеня 1854 ці 1854[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 красавіка 1926 ці 1926[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Boris Arkhangelsky[d] і Alexandr Arkhangelsky[d] |
Род дзейнасці | пісьменнік, літаратуразнавец, педагог, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар[d] (28 мая 1890) |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Казанскі ўніверсітэт |
Вядомы як | пісьменнік, педагог, філолаг |
Член у |
Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі (24 ліпеня 1854, Пенза — 24 красавіка 1926, Масква) — расійскі пісьменнік, літаратуразнавец, педагог, філолаг, прафесар гісторыі рускай літаратуры, член-карэспандэнт Імператарскай акадэміі навук (1904).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі нарадзіўся 24 ліпеня 1854 года у сям’і святара ў горадзе Пенза.
Першапачатковую адукацыю атрымаў у Пензенскай семінарыі.
У 1872 годзе паступіў у Казанскі ўніверсітэт, пасля заканчэння курса ў 1876 годзе некаторы час складаўся выкладчыкам Сімбірскай гімназіі , але неўзабаве быў адкамандзіраваны на казённы рахунак у Маскву для архіўных заняткаў.
У 1882 годзе за даследаванне «Нил Сорский и Вассиан Патрикеев, их литературные труды и идеи в древней Руси» (СПб., 1882) атрымаў у Казанскім універсітэце ступень магістра рускай славеснасці і тады ж быў абраны гэтым універсітэтам дацэнтам па гэтай кафедры, а 1 кастрычніка 1884 года прызначаны экстраардынарным прафесарам.
А. С. Архангельскі прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона.
Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі памёр 24 красавіка 1926 года ў горадзе Маскве ва ўзросце сямідзесяці аднаго года.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы прысвечаны старажытнай рускай літаратуры, рускай літаратуры ХIХ стагоддзя і тэатру XVII—XVIII стагоддзяў. У кнізе «Очерки из истории западно-русской литературы XVI—XVII вв.» (1888) даследуе беларускую літаратуру. Разглядаў барацьбу з каталіцызмам на беларускіх і ўкраінскіх землях, гісторыю царкоўных брацтваў (у Вільні, Гродне, Магілёве, Брэсце, Мінску, Оршы, Пінску і іншых гарадах) і кнігадрукавання ў славян (ад Швайпольта Фіёля і Францыска Скарыны), прыводзіць спіс беларускіх кніг 14-16 стагоддзяў[2].
На фоне палітычнай, грамадскай, культурнай і рэлігійнай барацьбы таго часу даследуе творы палемічнай літаратуры («Апокрысіс» Х. Філалета, «Фрынас» М. Сматрыцкага, «Палінодзію» З. Капысценскага , «Перастрогу» невядомага аўтара) заходне-рускіх прапаведнікаў, кнігі навучальнага характару (Л. Зізанія, П. Бярынды, М. Сматрыцкага)[2].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Нил Сорский и Вассиан Патрикеев», СПб, 1882
- «В. А. Жуковский». Казань, 1883
- «Древне-славянское евангелие». Воронеж, 1883
- «ХVII век в истории русской литературы», СПб, 1884
- «Театр допетровской Руси» (Казань, 1884),
- «Святые Кирилл и Мефодий и совершенный ими перевод Святого Писания» (Казань, 1885)
- «Пушкин в его произведениях и письмах», Казань, 1887
- «Творения отцов церкви в древнерусской письменности». (Казань, 1889—1891. [Вып.] 1—4).
- Из лекций по истории русской литературы: «Литература домонгольской Руси XI — половина XIII века» (Казань, 1903).
- Из лекций по истории русской литературы: «Образование и литература Московского государства конца XV—XVIII века» (2-е изд. Казань, 1898—1901). Вып. 1—3; 1913. Вып. 4.
- «Пушкин в Казани» (Казань, 1899),
- «Введение в историю русской литературы» (Пг., 1916. Т. 1: История литературы как наука)[3].
- Труды академика А. Н. Пыпина в области истории русской литературы // Журнал Министерства народного просвещения. 1904. № 2. С. 73—128.
Зноскі
- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 13 жніўня 2024.
- ↑ а б Архангельский Александр Семёнович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 31. — 737 с..
- ↑ Архангельский, Александр Семенович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль Александра Семёновича Архангельского на афіцыйным сайце РАН
- Нарадзіліся 24 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1854 годзе
- Нарадзіліся ў Пензе
- Памерлі 24 красавіка
- Памерлі ў 1926 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Члены АН СССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці Расійскай імперыі
- Педагогі Расіі
- Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925)
- Члены-карэспандэнты АН СССР
- Члены Таварыства аматараў расійскай славеснасці