Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч
Дата нараджэння 6 мая 1990(1990-05-06) (32 гады)
Месца нараджэння

Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч (нар. 6 мая 1990, г. Наваполацк, Віцебскай вобл., Беларусь) — палітычны зняволены, грамадскі актывіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Францкевіч нарадзіўся 6 мая 1990 года ў г. Наваполацку, Віцебскай вобласці. Пасля сканчэння ў 2008 г. ліцэю працаваў праграмістам. У 2009 г. пераехаў жыць і працаваць у Мінск. Цікавіўся гісторыяй палітычных партый. У Наваполацку далучыўся да антыфашысцкага руху. У Мінску стаў актывістам анархісцкага руху.

Пераслед з 2010 года[правіць | правіць зыходнік]

Арыштаваны 3 верасня 2010 г.[1]

20 верасня А. Францкевічу прад’явілі абвінавачанне па ч. 2 арт. 339 КК РБ. Ён абвінавачваўся ў тым, што 9 сакавіка 2010 г. здымаў на відэа напад на апорны пункт міліцыі ў Салігорску. У апорным пункце міліцыі былі выбітыя шыбы, у памяшканне быў укінуты фаер. Акцыя была праведзеная ў знак пратэсту супраць незаконных дзеянняў міліцыі, якія, годам раней, па перакананнях удзельнікаў акцыі, давялі да самагубства салігорскую праваабаронцу Яну Палякову.[2] Анархісты выклалі відэа акцыі ў сацыяльныя сеткі і ўзялі адказнасць за правядзенне акцыі на сябе.[3]

Падчас суду А.Францкевіч прызнаў, што здымаў гэтую акцыю на відэа.[4]

14 лютага 2011 г. А.Францкевічу да ранейшага абвінавачвання дадалі ч. 3 арт. 218 КК РБ, за ўдзел у акцыі, якая адбылася 29 красавіка 2010 г. Тады групай анархістаў на ўваходзе ў будынак Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па праспекту Пераможцаў 21 было разбіта некалькі шыбаў, у будынак быў закінуты фаер.[5]

Таксама яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай антываеннай акцыі каля будынку міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у 2009 г. у г. Мінску. Затым гэтае абвінавачванне было знята за недаказанасцю.

Урэшце органы крымінальнага пераследу абвінавацілі А.Францкевіча па ч. 2 арт. 218, ч. 2 арт. 339, ч. 2 арт. 349, ч. 2 арт. 351, ч.1 арт. 354 КК РБ (апошнія тры склады адносяць да злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі).

Матэрыяльная шкода гэтых дзеянняў была ацэненая ў 1 мільён 900 тысячаў бел. рублёў. Разам з ім па гэтай справе затрымалі Ігара Аліневіча і Мікалая Дзядка.

У чаканьні суду ўтрымліваўся ў мінскім СІЗА-1. Нягледзячы на сур’ёзныя праблемы са здароўем, не быў вызвалены да суду. Падчас следства адмовіўся даваць паказанні супраць М.Дзядка.

27 мая 2011 года А. Францкевіч быў асуджаны судом Заводскага раёна Мінска па ч.6 арт.16 (саўдзел у злачынстве ў форме пасобніцтва), ч.2 арт.339, ч.2 ст.351, ч.1 ст.354 КК РБ да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.[6] Віну не прызнаў.

Праваабарончыя арганізацыі адзначылі, што суд над А. Францкевічам і іншымі ўдзельнікамі справы адбываўся з шэрагам парушэнняў, і таму зняволеных па гэтай справе нельга лічыць законна асуджанымі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі Хельсінкскі Камітэт прызналі І. Аліневіча, М. Дзядка, А. Францкевіча палітычнымі вязнямі.[7]

Падчас следства адвакат А.Францкевіча Павел Сапелка быў пазбаўлены ліцэнзіі за актыўную абарону палітычных вязняў пасля падзеяў 19 снежня 2010 года.[3]

Адбываў прысуд у калоніі № 22 каля г. Івацэвічы (Брэсцкай вобласці) «Воўчыя норы». Быў прызнаны адміністрацыяй калоніі «злосным парушальнікам рэжыму», неаднаразова змяшчаўся ў ШЫЗА. Адмаўляўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Апошнія пяць месяцаў зняволення за «парушэнні рэжыму ўтрымання» ён правёў у ПКТ (памяшканне крытага тыпу).[8]

У калоніі ў гэты час знаходзіўся іншы палітычны зняволены — Эдуард Лобаў.

У турме напісаў апавяданні «Дневник потерявшейся девочки»[9], «Обними меня крепче»[10] і іншыя эсэ[11][12][13].

Выйшаў на свабоду 3 верасня 2013 г., адбыўшы цалкам увесь тэрмін зняволення.[14] Пасля вызвалення за А.Францкевічам быў усталяваны прэвентыўны нагляд на паўгода.[15]

Затрыманы 24 красавіка 2014 г., напярэдадні Чэмпіяната свету па хакеі ў Мінску. Асуджаны на 25 сутак адміністрацыйнага арышту.[16][17]

Затрыманы 2 лютага 2015 г у Мінску. Судом Савецкага раёна г. Мінска 3 лютага 2015 г. асуджаны па арт. 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы) на 25 сутак адміністрацыйнага арышту.[18]

15 кастрычніка 2017 г. з палітычных прычынаў А.Францкевічу забаранілі на 5 гадоў уезд у Расійскую Федэрацыю.[19]

Жыў не ў Беларусі.

Пераслед з 2020 года[правіць | правіць зыходнік]

Быў затрыманы 13 жніўня 2020 года на выхадзе з пад’езду дома, дзе пражываў. Францкевіча вінавацяць па ўсіх трох частках артыкула 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспардках, удзел у іх, навучанне ці іншая падрыхтоўка да ўдзелу), а таксама паводле па ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэксу (Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме). 28 жніўня 2020 года сумеснай заяваю 12 арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, прызнаны палітычным зняволеным[20]. Утрымліваецца ў СІЗА-1 у Мінску. Паводле маці Францкевіча, арыштаванага білі і катавалі[21].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Голас волі з–за кратаў. Анталогія твораў беларускіх палітзняволеных — Вільня: ЕГУ, 2013.[22]

Лiтаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Palitviazni.info Хронікі беларускіх палітвязняў. — 2013. — 95 с.

Зноскі

  1. https://belarus.indymedia.org/22980 Архівавана 23 кастрычніка 2015.
  2. https://palitviazni.info/viazen/яна-палякова Яна Палякова
  3. 3,0 3,1 http://spring96.org/be/news/43236 Справа салігорскіх анархістаў
  4. https://www.novayagazeta.ru/news/2011/05/19/7121-minsk-delo-belorusskih-anarhistov-do-12-let-za-simvolicheskie-aktsii Минск. «Дело белорусских анархистов». До 12 лет за символические акции
  5. https://www.youtube.com/watch?v=bLNyIpJYz7Q&feature=player_embedded Атака на Федерацию Профсоюзов Беларуси
  6. http://graniru.org/Politics/World/Europe/Belarus/m.188812.html Белорусские анархисты получили от трех до восьми лет за поджоги госучреждений
  7. http://spring96.org/ru/news/46143 Правозащитники признали Олиневича, Дедка и Францкевича политическими заключенными
  8. http://www.moyby.com/news/108492/ Политзаключенного Францкевича оставили одного в камере
  9. http://anarchism-by.livejournal.com/232076.html «Дневник потерявшейся девочки» — рассказ Александра Францкевича
  10. http://nashaniva.by/?c=ar&i=110304 Аляксандр Францкевіч. Абдымі мяне мацней
  11. https://avtonom.org/news/aleksandr-franckevich-zona-vrag-narodca Александр Францкевич: «ЗОНА. Враг народца»
  12. https://avtonom.org/news/belarus-esse-politzaklyuchennogo-anarhista-aleksandra-franckevicha Беларусь: эссе политзаключенного анархиста Александра Францкевича
  13. https://avtonom.org/news/belarus-stati-politzakolyuchennogo-anarhista-aleksandra-franckevicha-o-molodezhi-i-anarhizme Беларусь: статьи политзаключенного анархиста Александра Францкевича о молодежи и анархизме
  14. https://www.svaboda.org/a/25093714.html Аляксандар Францкевіч выйшаў на волю
  15. https://www.eurobelarus.info/news/policy/2013/09/01/za-alexandrom-frantskevichem-posle-osvobozhdeniya-budut-polgoda-nablyudat.html Архівавана 4 верасня 2013.
  16. http://nashaniva.by/?c=ar&i=127924&lang=ru В Минске перед Чемпионатом мира по хоккею идут аресты
  17. http://ex-press.by/article.php?id=85072 Александр Францкевич: «Такое ощущение, что людей забирали случайно: не получилось одного — брали другого»
  18. http://belprauda.org/aleksandr-frantskevich-arestovan-na-25-sutok/ Александр Францкевич арестован на 25 суток
  19. https://politring.com/country/7064-belorusskomu-anarhistu-zapretili-vezd-v-rf-na-5-let.html Белорусскому анархисту запретили въезд в РФ на 5 лет
  20. Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў, затрыманых у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (28 жніўня 2020).
  21. Аляксандр Францкевіч — Палітычныя вязні ў Беларусі. prisoners.spring96.org.
  22. http://www.ehu.lt/files/Antology_s.pdf

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]