Аляксандр Ходзька

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Ходзька
фр.: Alexandre Chodzko
польск.: Aleksander Chodźko
Aleksander Chodźko.JPG
Дата нараджэння 30 жніўня 1804(1804-08-30)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1891(1891-12-27)[1][2] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька: Ян Ходзька
Род дзейнасці дыпламат, прафесар, паэт, interpreter, усходазнавец
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікікрыніц Творы у Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Аляксандр Ходзька на Вікісховішчы

Аляксандр Ходзька (Барэйка; 30 жніўня 1804, м. Крывічы, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобл. — 27 снежня 1891) — паэт, фалькларыст, славіст, усходазнавец.

Сын Яна Ходзькі, брат Язэпа Ходзькі, Міхала Ходзькі і Станіслава Ходзькі. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, скончыў са ступенню кандыдата філасофіі Віленскі ўніверсітэт (1825), вучэбнае аддзяленне жывых моў пры Азіяцкім дэпартаменце Міністэрства замежных спраў у Пецярбургу (1829). За ўдзел у таварыстве філарэтаў арыштаваны (1823—24). У час вучобы ў Пецярбургу (1824—31) зблізіўся з А. Міцкевічам, А. Пушкіным, В. Жукоўскім. 3 1831 г. знаходзіўся на дыпламатычнай службе ў Персіі, з 1842 г. — у Парыжы, прафесар славянскіх літаратур Калеж дэ Франс (1857—83).

Папулярызаваў славянскія мовы, фальклор, перакладаў са славянскіх на ўсходнія мовы. Запісваў успаміны Адама Міцкевіча і памагаў яму выдаць іх. Перапісваўся з А. Кіркорам, К. Тышкевічам, Я. Тышкевічам, прысылаў свае артыкулы ў газету «Kurier Wileński» («Виленский вестник»). Аўтар паэмы «Залессе» (1822)[4].

А.Ходзька першым апісаў эпас пра Гёраглы, вершы туркменскіх паэтаў Махтумкулі, Кеміне, фальклор туркменаў і інш. Выдаў зборнік «Паэзія» (1829), у які акрамя балад, заснаваных на беларускім і літоўскім фальклоры, увайшлі пераклады навагрэчаскіх (пераважна клефтаў) і марлацкіх песень; збор паданняў і песень народаў паўночнай Персіі (1842), «Персідскую граматыку» (1852). Напісаў даследаванне па курдскай мове, падрыхтаваў размоўнік па турэцкай мове, працу пра помнікі стараславянскага пісьменства і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грыцкевіч, В. Аляксандр Ходзька (1804—1891) // Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Мн., 2000. Вып. 1.
  • Мархель, У. Прадвесце. Мн., 1991.
  • Мархель, У. Як свечка перад згасаннем // Мархель У. І. Прысутнасць былога. Мн., 1997.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Aleksander Chodźko // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Aleksander Borejko Chodźko // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.college-de-france.fr/media/chaires-et-professeurs/UPL4953952915996097727_LISTE_DES_PROFESSEURS.pdf
  4. Верамейчык С. І. Міхал Клеафас Агінскі, 1765—1833: продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі (спроба храналогіі) / Сяргей Верамейчык. — Мінск: Кавалер, 2008. С.94

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]