Аляксандр II, кароль Шатландыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр II Шатландскі
англ.: Alexander II,
шатл. гэл.: Alasdair mac Uilleim
Alexander II (Alba) ii.JPG
Аляксандр, воін і рыцар: адваротны бок вялікай пячаткі Аляксандра II.
сцяг
Кароль Шатландыі
4 снежня 1214 — 6 ліпеня 1249
Каранацыя: 6 снежня 1214, Скун
Папярэднік: Вільгельм I Леў
Пераемнік: Аляксандр III Шатландскі
 
Веравызнанне: хрысціянства
Нараджэнне: 24 жніўня 1198(1198-08-24)
Хаддзінгтан[d], East Lothian[d], Шатландыя, Вялікабрытанія
Смерць: 6 ліпеня 1249(1249-07-06) (50 гадоў)
Керэра[d], Вялікабрытанія
Пахаванне: Абацтва Мелроўз[d]
Дынастыя: Данкельдская дынастыя
Бацька: Вільгельм I Леў
Маці: Эрменгарда дэ Бамон[d]
Жонка: Джаан Англійская[d] і Marie de Coucy[d]
Дзеці: Аляксандр III[d]

Аляксандр II (англ.: Alexander II; ст.-гэл. Alaxandair mac Uilliam; суч. гэл. Alasdair mac Uilleim; 24 жніўня 1198 — 6 ліпеня 1249) — кароль Шатландыі ў 1214—1249 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ён быў адзіным сынам Вільгельма I Льва і Эрменгарды дэ Бамон-о-Мэн. Ён нарадзіўся ў Хадынгтоне, Усходні Лотиан, у 1198, і ўспадкаваў карону пасля смерці свайго бацькі 4 снежня 1214 г., быў каранаваны ў Скуне 6 снежня таго ж года.

Праз год пасля яго ўсшэсця на пасад, кланы МакУільямаў і МакХетаў, непрымірымыя ворагі шатландскай кароны, паднялі паўстанне, але адданыя войскі хутка падавілі іх мяцеж.

У гэтым жа годзе Аляксандр далучыўся да англійскіх баронаў у іх вайне супраць Іаана I Англійскага, і павёў войска ў Англію, каб падтрымаць іх, але пасля смерці Іаана, калі быў заключаны мір паміж юным Генрыхам III Англійскім і французскім прынцам Людовікам VIII Французскім, шатландскі кароль спыніў ваенныя дзеянні.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Tewkesbury Annals
  • Worcester Annals
  • Rotuli Litterarum Patencium
  • Encyclopædia Britannica Eleventh Edition