Перайсці да зместу

Аляксей Віктаравіч Краўчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксей Краўчанка
Поўнае імя Аляксей Віктаравіч Краўчанка
Нарадзіўся 15 студзеня 1985(1985-01-15)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Паперпрам
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2007 Беларусь Гомель 29 (0)
2007   Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 24 (0)
2008 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 26 (6)
2009—2010 Беларусь ДБК-Гомель 52 (4)
2011 Беларусь Віцебск 27 (2)
2012 Беларусь Дняпро (Магілёў) 21 (3)
2013 Беларусь Дынама (Брэст) 3 (0)
2013 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 13 (0)
2014—2015 Беларусь Віцебск 54 (3)
2016—2019 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 103 (3)
2020 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 15 (4)
2021 Беларусь Паперпрам (Гомель) 14 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2004 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
2005 Беларусь Беларусь (да 20) 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2021 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) дубль
2021 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) в. а.
2021— Беларусь Паперпрам (Гомель)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 лістапада 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2013

Аляксей Краўчанка (нар. 15 студзеня 1985, Гомель) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам гомельскага «Паперпрама».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў «Гомелі», пазней гуляў у Першай лізе за рэчыцкі «Ведрыч-97» і гомельскі ДБК. У 2011 годзе быў пастаянным іграком асновы «Віцебска», а пасля вылету віцебскага клуба з Вышэйшай лігі перайшоў у «Дняпро».

У сакавіку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама». Не замацаваўся ў брэсцкім клубе і ў жніўні 2013 года перайшоў у «Ведрыч-97»[2], дзе стаў пастаянна гуляць у аснове. У красавіку 2014 года зноў стаў іграком «Віцебска», якому ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Застаўся асноўным іграком віцебскага клуба і ў сезоне 2015, але стаў выступаць ужо на пазіцыі левага абаронцы.

У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[3]. Неўзабаве апынуўся на праглядзе ў «Гомельчыгунтрансе» (з 2017 года — «Лакаматыў»), з якім у сакавіку 2016 года падпісаў кантракт[4]. На працягу чатырох гадоў быў адным з асноўных абаронцаў гомельскай каманды.

У лютым 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка», якому дапамог перамагчы ў Першай лізе. У пачатку 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля «Спадарожніка», аднак у той жа час далучыўся да гомельскага «Паперпрама» ў Другой лізе.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2005 года згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі на міжнародным турніры ў Досе.

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля «Спадарожніка». У чэрвені 2021 года, пасля таго як клуб пакінуў галоўны трэнер Віктар Кумыкоў, стаў кіраваць трэніровачным працэсам і рыхтаваць асноўную каманду рэчыччан да матчаў, фактычна выконваў абавязкі галоўнага трэнера. Заставаўся ў гэтай ролі да ліпеня, калі «Спадарожнік» зняўся са спаборніцтваў.

Пасля спынення існавання «Спадарожніка» працягваў выступаць за гомельскі «Паперпрам» у Другой лізе, дзе часам кіраваў камандай на полі, а ў снежні 2021 года быў зацверджаны галоўным трэнерам клуба[5].

У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з «Паперпрамам»[6]. У лістападзе 2023 года падпісаў новае пагадненне з клубам да канца 2024 года[7].

  1. Aleksey Kravchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. "Ведрич-97" пополнился четырьмя футболистами и расстался с тренером (руск.). football.by (15 жніўня 2013). Праверана 22 лістапада 2023.
  3. Павленко, Коробка, Кравченко и еще четыре футболиста покидают "Витебск" (руск.). football.by (16 студзеня 2016). Праверана 22 лістапада 2023.
  4. Кравченко, Архипцев и Павел Трубило перешли в «Гомельжелдортранс» (руск.). by.tribuna.com.
  5. Алексей Кравченко утвержден главным тренером ФК «Бумпром» (руск.). sportnaviny.com (16 снежня 2021). Праверана 22 лістапада 2023.
  6. "Бумпром" продлил контракт с главным тренером (руск.). football.by (1 лютага 2023). Праверана 22 лістапада 2023.
  7. Кравченко продлил контракт с "Бумпромом" (руск.). football.by (20 лістапада 2023). Праверана 22 лістапада 2023.