Аляксей Віктаравіч Міраненка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Віктаравіч Міраненка
руск.: Алексей Викторович Мироненко
Дата нараджэння 5 сакавіка 1911(1911-03-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 красавіка 1998(1998-04-22) (87 гадоў)
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя, Flag of the Soviet Union.svg СССР, Flag of Belarus.svg Беларусь
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера фізіялогія і мікрабіялогія
Месца працы Інстытут біялогіі АН БССР, Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробству, Цэнтральны батанічны сад НАНБ, Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Варонежскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт
Узнагароды
Ордэн Чырвонай Зоркі

Аляксей Віктаравіч Міране́нка[1] (руск.: Алексей Викторович Мироненко; 5 сакавіка 1911 — 22 красавіка 1998) — вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін, доктар біялагічных навук (1962), прафесар (1972), Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1981).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Ільінка (зараз у Аляксееўскім раёне Белгародскай вобласці Расіі). У 1938 годзе скончыў прыродазнаўчы факультэт Варонежскага педагагічнага інстытута і паступіў ў аспірантуру пры Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны А. В. Міраненка ў дзеючай арміі: кулямётчык, ваенны тэхнік другога рангу, курсант, капітан — начальнік хімічнай службы палка[2]. У баях пры фарсіраванні ракі Одэр быў цяжка паранены, праходзіў лячэнне ў шпіталях у Германіі, Польшчы[2]. Дэмабілізаваны ў горадзе Ульянаўск[2].

З 1 снежня 1945 года працаваў старшым навуковым супрацоўніка у Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР, потым — у адноўленым Інстытуце біялогіі[2]. У маі 1948 года абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Динамика накопления провитамина А (каротина) у бобовых кормовых растений в их онтогенезе»[2]. У 1949—1951 гадах — дырэктар Цэнтральнага батанічнага сада Акадэміі навук БССР, у 1952—1954 гадах — намеснік дырэктара Інстытута біялогіі Акадэміі навук БССР па навуковай рабоце[2]. У 1961 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Физиолого-биохимическая характеристика разных видов люпина в связи с условиями произрастания»[2]. У 1964—1988 гадах на пасадзе загадчыка лабараторыі бялковых рэчываў і азоцістага абмену Інстытута эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па вывучэнню заканамернасцей утварэння і намнажэння алкалоідаў, бялковых рэчываў і амінакіслот у лубіне, зніжэнню ўтрымання алкалоідаў у ім. Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій і брашур. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 15 кандыдацкіх дысертацый[2].

На працягу шэрагу гадоў А. В. Міраненка ўзначальваў секцыю «Біяхімія раслін» Усесаюзнага біяхімічнага таварыства, уваходзіў у склад Праблемнага савета УАСГНІЛ па вытворчасці і выкарыстанню бялкоў у народнай гаспадарцы, быў старшынёй навуковага савета Акадэміі навук БССР па праблеме «Фізіялогія і біяхімія раслін і мікраарганізмаў»[2].

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]