Аляксей Дзмітрыевіч Мацюшоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Дзмітрыевіч Мацюшоў
Дата нараджэння 21 сакавіка 1916(1916-03-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 верасня 1943(1943-09-19) (27 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19371938, 19411943
Званне маёр
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Медаль «За баявыя заслугі»

Аляксей Дзмітрыевіч Мацюшо́ў (21 сакавіка 1916 — 19 верасня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

А. Д. Мацюшоў нарадзіўся ў вёсцы Воўсішча[1] (зараз у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі).

Магіла А. Д. Мацюшова ў горадзе Дзямідаў

Скончыў сямігодку ў вёсцы Латыгаль, настаўніцкія курсы. Працаваў настаўнікам, сакратаром сельсавета. З 1937 года на службе у войсках НКУС СССР. У 1938 годзе скончыў Харкаўскае ваеннае вучылішча НКУС СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага і быў звольнены ў запас. У 1941 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік баявых дзеянняў на Заходнім і Калінскім франтах Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. Удзельнік абароны Смаленска, Масквы, Ржэўска-Вяземскай наступальнай аперацыі. Быў тройчы паранены. У 1942 годзе скончыў паскораны курс Ваеннай акадэміі РСЧА імя М. В. Фрунзэ і быў прызначаны начальнікам штаба ордэна Кутузава 940-а стралковага палка (262-я стралковая дывізія, 43-я армія, Калінінскі фронт).

Маёр А. Д. Мацюшоў вызначыўся ў час Смаленскай наступальнай аперацыі ў верасні 1943 г. 18 верасня 940-ы стралковы полк удзельнічаў прарыве нямецкай абароны ў раёне вёскі Рабышы Дзямідаўскага раёна Смаленскай вобласці і наступаў у напрамку на горад Дзямідаў у авангардзе дывізіі. Начальнік штаба А. Д. Мацюшоў узначальваў атрад разведкі і баявой аховы. У канцы дня перадавы атрад зайшоў у тыл нямецкага гарнізона ў вёсцы Вераб’і. Не чакаючы падыходу асноўных сіл палка, маёр Мацюшоў узначаліў атаку, у выніку якой варожы гарнізон быў разгромлены. На подступах да вёсак Георгіўскае i Дзмітракі маёр Мацюшоў узначаліў групу з складзе ўзвода аўтаматчыкаў і двух узводаў 45-мм гармат. 19 верасня 1943 г. у раёне вёскі Дзмітракі група сутыкнулася з дзвюма ротамі пяхоты праціўніка. Мацюшоў узначаліў атаку на пераўзыходзячыя сілы ворага. Было знішчана больш за 100 нямецкіх салдат і афіцэраў, захоплена 4 мінамёты, 27 кулямётаў, 3 рацыі, 12 павозак з маёмасцю і боепрыпасамі і інш. Маёр А. Д. Мацюшоў загінуў у гэтым баі.

Быў пахаваны на могілках у вёсцы Дубна Цёмкінскага раёна Смаленскай вобласці. Пасля вайны перапахаваны ў горадзе Дзямідаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік на магіле ў горадзе Дзямідаў Смаленскай вобласці.
  • Імя А. Д. Мацюшова было прысвоена школе ў вёсцы Латыгаль Сенненскага раёна.

Зноскі

  1. У крыніцах сустракаюцца назвы Аўсішча, Оўсішча

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Мацюшоў Аляксей Дзмітрыевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 298—299.
  • Матюшов Алексей Дмитриевич // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]