Аляксей Дзмітрыевіч Хадневіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксей Хадневіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Дзмітрыевіч Хадневіч
Нарадзіўся 2 лістапада 1987(1987-11-02)[1] (31 год)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 194 см
Вага 87 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Узда
Нумар 9
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 Сцяг Беларусі Зорка-БДУ (Мінск) 0 (0)
2006 Сцяг Беларусі Дарыда (Ждановічы) 0 (0)
2007 Сцяг Беларусі МТЗ-РІПА-2 (Мінск) 22 (3)
2008 Сцяг Беларусі Лівадыя (Дзяржынск) 24 (19)
2009 — 2010 Сцяг Беларусі Рудзенск 38 (9)
2010 Сцяг Беларусі СКВІЧ (Мінск) 8 (0)
2011 Сцяг Беларусі Рудзенск 16 (2)
2011 Сцяг Беларусі Гарадзея 7 (1)
2012 Сцяг Беларусі Лівадыя (Дзяржынск) 18 (12)
2012 Сцяг Беларусі Зорка-БДУ (Мінск) 16 (13)
2013 Сцяг Беларусі СКВІЧ (Мінск) 12 (0)
2013 — 2015 Сцяг Беларусі Зорка-БДУ (Мінск) 43 (30)
2014   Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 4 (0)
2015 Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ 13 (12)
2016 — 2017 Сцяг Беларусі Орша 54 (30/-4)
2018 Сцяг Беларусі Крумкачы (Мінск) 24 (11)
2019 — Сцяг Беларусі Узда 2 (2)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 красавіка 2019.


Аляксей Хадневіч (нар. 2 лістапада 1987, Свіслач) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Узда».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай «Зоркі-БДУ», выступаў таксама за рэзервовыя каманды «Дарыды» і МТЗ-РІПА. У 2008 годзе далучыўся да дзяржынскай «Лівадыі», разам з якой стаў найлепшым бамбардзірам Другой лігі. На наступны год перайшоў у «Рудзенск», якому дапамог перамагчы ў Другой лізе і выйсці ў Першую лігу. У другой палове сезону 2010 гуляў за мінскі СКВІЧ, які заняў у Першай лізе другое месца, але ў стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе саступіў жодзінскаму «Тарпеда». У пачатку 2011 года зноў гуляў за «Рудзенск», пасля перайшоў у «Гарадзею», дзе не здолеў замацавацца ў аснове.

Сезон 2012 зноў пачынаў у Другой лізе ў дзяржынскай «Лівадыі», пасля перабраўся ў «Зорку-БДУ». У першай палове 2013 года паўторна далучыўся да СКВІЧа, аднак каманда была аўтсайдарам Першай лігі, і паcля першай паловы сезону вярнуўся ў «Зорку-БДУ». У сезоне 2014 сталічны клуб атрымаў месца ў Першай лізе, а Хадневіч стаў адным з асноўных ігракоў каманды.

У жніўні 2014 года разам з таварышам па «Зорцы» Сяргеем Русецкім на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпро»[2], у складзе якога дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Аднак у аснове замацавацца не здолеў, а каманда па выніках сезону выбыла ў Першую лігу. З 2015 года зноў стаў гуляць за «Зорку-БДУ», а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[3]. У пачатку 2016 года стаў іграком «Оршы»[4], дзе выступаў на працягу двух гадоў.

У пачатку 2018 года стаў трэніравацца з «Крумкачамі», аднак клуб не атрымаў ліцэнзію на сезон 2018. Там не менш, у красавіку папоўніў склад каманды, якая заявілся ў Другую лігу[5]. Забіў за сезон 11 галоў і дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу, аднак сам у лютым 2019 года пакінуў каманду[6]. Сезон 2019 пачаў у складзе «Узды».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]