Аляксей Сцяпанавіч Скакун
Аляксей Сцяпанавіч Скакун | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1946 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | эканаміст, дзяржаўны дзеяч |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Аляксей Сцяпанавіч Скаку́н[1] (1 сакавіка 1946 года, вёска Дастоева, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны-эканаміст, дзяржаўны дзеяч. Доктар эканамічных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук, акадэмік Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіруючых навук, акадэмік Беларускай і Міжнароднай інжынерных акадэмій. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам калгаса «Чырвоная Зорка» Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля службы ў шэрагах Узброеных Сіл працаваў галоўным заатэхнікам, намеснікам старшыні калгаса «Маладая гвардыя», старшынёй калгасу «Дружба» Іванаўскага раёна, намеснікам старшыні Іванаўскага райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй калгаса-камбіната «Памяць Ільіча» Брэсцкага раёна. Старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Астрамечава» Брэсцкага раёна. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 11-га склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Дэпутат Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў. Старшыня грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі аграпрамысловы саюз» і «Беларускі сялянскі савет». Член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у парламенцкай структуры Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы.
Аўтар 6 навуковых прац, 5 кніг.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалем «За працоўнае адрозненне», юбілейнымі медалямі «90 гадоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», двума срэбнымі медалямі ВДНГ СССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Скакун Аляксей Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 432. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Скакун Аляксей Сцяпанавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 1 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Беларусі
- Дактары эканамічных навук
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Члены-карэспандэнты Акадэміі аграрных навук Беларусі
- Акадэмікі Беларускай інжынернай акадэміі
- Выпускнікі біятэхналагічнага факультэта ГДАУ
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Іванаўскім раёне
- Эколагі Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў