Сенна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Сенна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 52 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Аўтамабільны код
4
СААТА
4243859066
Сенна на карце Беларусі ±
Сенна (Беларусь)
Сенна
Сенна (Гродзенская вобласць)
Сенна

Се́нна[1] (трансліт.: Sienna, руск.: Сенно) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Любчанскага сельсавета.

Згадваецца ў «Абмежаванні спрэчных зямель Лаўрышаўскага манастыра, зробленае Новагародскім намеснікам Петрашам Мантыгірдавічам на загад вялікага князя Вітаўта». Арыгінал дакумента не захаваўся. У копіі 1711 года пададзена дата 15 чэрвеня 1398 года, але яе лічаць памылковай праз разыходжанні з іншымі звесткамі ў дакуменце[2]. Найбольш верагоднае датаванне — 1424 год[3].

«А шъто монастырская пашня, поля и чашъчо и поросъли и ограничили есьмо монастырскую земълю по реку Боловячу, липу Лопату и по дорогу мимо Сенъну, а по заднюю Стругу по Русечъ, а по дорогу, што од Гнесичъ лежитъ у Самойловичъ островъ, у тое бы все монастыръское князя великого людемъ не надобе усътупатисе.»

— Абмежаванне спрэчных земляў Лаўрышаўскага манастыра[4]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Котельников А. Вклады в Лавришевский монастырь от основания (ок. 1250 г.) до принятия унии в 1596 г. / А. Котельников // bogoslov.ru. — 2012. — 23 ноября. — Дата доступа: 14.09.2016. (руск.)
  3. Гудмантас, К. «Натыфікацыя пра Лаўрышаўскі манастыр, выпісаная са старой летапіснай хронікі» Дзяметрыя Занкевіча. Даследаванне і публікацыя крыніцы Архівавана 9 ліпеня 2021. / К. Гудмантас, А. Рычкоў // Архэ. Пачатак. — 2016. — № 2. — С. 329—349.
  4. Обмежевание спорных земель Лавришовского монастыря, произведенное Новгородским наместником Петрашем Монтигирдовичем, по приказанию великого князя Витовта // Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. — Т. 11 — Вильна: Типография А. В. Сырнина, 1880. — С. 3—4. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]