Перайсці да зместу

Анастасія Яраполкаўна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анастасія Яраполкаўна
Нараджэнне 1074
Смерць 3 студзеня 1158[1]
Месца пахавання
Бацька Яраполк Ізяславіч[1][2]
Маці Кунігунда фор Арламюндэ[d][2]
Муж Глеб Усяславіч[1]
Дзеці Расціслаў Глебавіч, Валадар Глебавіч і Усевалад Глебавіч[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анастасія Яраполкаўна (1074 — 3 студзеня 1158[3]) — княгіня менская, дачка князя валынскага Яраполка Ізяславіча і Кунігунды фон Арламюндскай, жонка менскага князя Глеба Усяславіча.

Энкамій менскай княгіні Яраполкаўне ў Кіеўскім летапісе.

Крыніцамі Анастасія згадана толькі аднойчы, Кіеўскі летапіс паведаміў пра яе смерць пад 1158 годам. Згадка цікавая для гісторыі царквы[4][5]. Летапісец адзначыў, што 3 студзеня на 84 годзе жыцця а 2 гадзіне ночы памерла Яраполкаўна, удава князя Глеба, перажыла свайго мужа на 40 гадоў, пахавана 4 студзеня ва Успенскім саборы Кіева-Пячэрскага манастыра побач з ракай св. Феадосія Пячэрскага разам з мужам[6]. Анастасія завяшчала 5 вёсак з людзьмі і агулам усю сваю маёмасць манастыру. Там сама адзначаны наданні манастыру яе бацькамі і мужам — Яраполк ахвяраваў некалькі валасцей і ўсе свае асабістыя ўладанні, Глеб ахвяраваў 600 грыўняў срэбра і 50 грыўняў золата пры жыцці і 100 грыўняў срэбра і 50 грыўняў золата па тастаменце.

Імя княгіні Кіеўскі летапіс не называе, яно вядома толькі з позняй крыніцы — Кіеўскага сінопсісу, можна толькі спадзявацца, што складальнік сінопсісу, які працаваў у Кіева-Пячэрскам манастыры, адзначыў імя слушна.

Час заключэння шлюбу паміж Анастасіяй і Глебам Усяславічам, пэўна невядомы, толькі разлічваецца. Вядома, што пасля забойства Яраполка ў 1086 годзе Кунігунда з’ехала ў Германію, забраўшы з сабой малодшую дачку, дзе тая выйшла замуж[3]. Анастасія ж засталася на Русі, імаверна таму, што ўжо была на апецы мужа або, прынамсі, была пасватана. У тыя часы замуж выдавалі з 12 гадоў, што дазваляе вылічыць 1086 год як крайні ранейшы час вяселля[7]. Але, часам шлюбу называюць пачатак 1090-х гадоў. Леанід Аляксееў лічыў, што Анастасія была пасватана за Глеба ў пачатку 1073 года, што было прычынай канфлікту паміж Ізяславам Яраславічам і яго малодшымі братамі, але ў 1073 годзе Анастасія яшчэ не нарадзілася[8].

Сыны:

Гісторык Аляксандр Назарэнка сумняваўся, што Расціслаў быў сынам Глеба і Анастасіі, мяркуючы, што ён мог быць сынам ад невядомага першага шлюбу[7]. Прычынай для сумневу паслужыла тое, што ў такім выпадку Расціслаў ажаніўся са сваёй траюраднай сястрой, што не дазвалялася царквой, але часам здаралася. Але, паходжанне жонкі Расціслава не ўстаноўлена адназначна, таму Расціслаў цалкам можа быць сынам Анастасіі[9].

Урывак з «Тэратургімы» з эпітафіяй Анастасіі і яе мужу.

У Кіева-Пячэрскай лаўры доўга жыла памяць аб Глебе і Анастасіі. Саборны манах Кіеўскага Пячэрскага манастыра Афанасій Кальнафойскі ў сваім творы «Тэратургіма», напісаным у 1638 годзе, сярод эпітафій фундатарам Лаўры прыводзіць і эпітафію Глебу Усяславічу і яго жонцы з вершаваным прысвячэннем. А аўтар Кіеўскага Сінопсісу верагодна нават рабіў адшуканні, каб высветліць імя княгіні (у эпітафіі яно не згадваецца).

Зноскі

  1. а б в Данилевич В. Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетияКиев: 1896. — С. 76. — 260 с.
  2. а б в Pas L. v. Genealogics — 2003.
  3. а б Назаренко А.В. Древняя Русь на международных путях. — М., 2001. — С. 526-527.
  4. Макарий (Булгаков). История Русской Церкви. — М., 1995. — С. 469.
  5. Голубинский Е.Е. История русской церкви. — М., 1881. — Т. 1. — С. 597.
  6. ПСРЛ. — СПб, 1908. — Т. Том 2. Ипатьевская летопись. — С. 492-493.
  7. а б Назаренко А.В. Древняя Русь и Славяне. — М., 2007. — С. 153-154.
  8. Литвина А.Ф., Успенский Ф.Б. К уточнению семантики древнерусского «свататися» / «сватитися» и «сват(ь)ство» // Die Welt der Slaven. Internationale Halbjahresschrift für Slavistik. — 2013. — Т. LVIII. — С. 321.
  9. Литвина А.Ф., Успенский Ф.Б. Внутридинастические браки между троюродными братьями и сестрами в домонгольской Руси // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2012. — № 3(49). — С. 66.
  • Алексеев Л. В. Полоцкая земля (очерки истории северной Белоруссии) в IX — XIII вв. / Ответственный редактор академик Б. А. Рыбаков. — М.: Наука, 1966. — 295 с.
  • Артамонов Ю.А. Князья полоцкие — «великие милосники великой лавры Печерской» // Ad fontem : сб. ст. в честь Сергея Михайловича Каштанова. — М.: Наука, 2005.
  • Древняя Русь в свете зарубежных источников / под ред. Т.Н. Джаксон, И.Г. Коноваловой. — М.: Университет Дмитрия Пожарского, 2010. — Т. Том IV. Западноевропейские источники./ под ред. А.В. Назаренко.