Перайсці да зместу

Анатоль Іларыёнавіч Тоўкач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Іларыёнавіч Тоўкач
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1929(1929-06-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 2004(2004-03-16) (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр жывапіс і графіка
Член у

Анатоль Іларыёнавіч То́ўкач[1] (16 чэрвеня 1929, в. Засялечча, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць — 16 сакавіка 2004, Віцебск) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Кастрамское мастацкае вучылішча (1956). З 1956 года працаваў на віцебскім камбінаце «Мастацтва». З 1957 года прымаў удзел у мастацкіх выставах. Член Беларускага саюза мастакоў (1964). Жыў у Віцебску.

Працаваў у станковым жывапісе і графіцы, пераважна ў жанры гарадскога пейзажа, а таксама ў акварэлі, гуашы і манументальным мастацтве.

Сярод твораў: «Дзвіна» (1957), «Віцебская суднаверф» (1960), «Беларускі пейзаж» (1961), «Горад жыве» (1962), «Віцебск» (1968), «Лёзненская вышыня» (1973), «Лучоса» (1976), «Блакітны край» (1979), «Лосвіда» (1985), «Год 1941» (1985), «Панарама Віцебска» (1993); трыпціх «Віцебск» (1978) і інш.

Працы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэбан І. Л. То́ўкач Анатоль Іларыёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 493. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Тоўкач Анатоль Іларыёнавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 539. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Цыбульский, М. Л. Толкач Анатолий Илларионович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 513.
  • Толкач Анатоль Іларыёнавіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліягр. слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве; склад. В. І. Аліева. — Віцебск, 1994. — С. 111—112.
  • Тоўкач Анатоль Іларыёнавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 249—250. — 703 с. — 10 000 экз.