Анатоль Антонавіч Гладышчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Антонавіч Гладышчук
Дата нараджэння 9 чэрвеня 1947(1947-06-09) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, краязнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Анатоль Антонавіч Гладышчук (нар. 9 чэрвеня 1947, в. Чарнякава, Бярозаўскі раён) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне фізікі паўправаднікоў, краязнавец. Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 чэрвеня 1947 года ў вёсцы Чарнякава Бярозаўскага раёна ў сялянскай сям’і. Бацька ў 1939 годзе быў прызваны ў польскае войска, удзельнічаў у абароне Варшавы, пасля паражэння Польшчы вярнуўся дахаты, у час Вялікай Айчыннай вайны дапамагаў партызанам[1].

Анатоль Гладышчук сямігодку скончыў у Лясковічах, сярэднюю школу — у Міжлессі. У 1965—1970 гадах вучыўся на фізічным факультэце Харкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння прыехаў працаваць на кафедру фізікі Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута[1].

Кандыдацкую дысертацыю «Возбуждение, ориентация и гашение стримерных разрядов в широкозонных полупроводниках А2В6» абараніў у Вільнюскім універсітэце, атрымаў навуковую ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук і званне дацэнта. З 1986 па 2015 год — загадчык, з 2015 года — прафесар кафедры фізікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта[1].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1971—1972 гадах кіраваў насценгазетай «Пресс-фото», стварыў фотаклуб. Займецца фатаграфіяй, яго фотаздымкі друкаваліся ў розных выданнях. Захапіўся кінааматарствам і здымаў на кінастужку археалагічныя раскопкі П. Ф. Лысенкі на тэрыторыi Брэсцкай крэпасці. У 1973 годзе быў адным з арганізатараў горна-турысцкага клуба «Цытадэль». Разам з членамі клуба пакараў вяршыні на Каўказе, у Крымскіх гарах, Карпатах, на Цянь-Шані, Алтаі, Хабінах, Паміра-Алаі, Альпах, Татрах. У 1994 годзе арганізаваў веламарафон з Брэста (Беларусь) у Брэст (Францыя), група праехала 3342 км. У 1999 годзе была спартыўная экспедыцыя ў Швейцарыю «Сувораўскі пераход цераз Альпы». У 2001 годзе кіраваў экспедыцыяй па слядах беларускага этнографа П. Шпілеўскага[1].

Як краязнаўца[правіць | правіць зыходнік]

Анатоль Антонавіч вядомы краязнавец, даследчык гісторыі Бярозаўскага раёна, Брэста і Брэсцкага раёна, роду Нямцэвічаў, удзельнік міжнародных навукова-практычных канферэнцый «Берасцейскія кнігазборы» (2008, 2012, 2013, 2015 гг.) і інш. У друку рэгулярна з’яўляюцца яго артыкулы па розных аспектах гісторыі, аўтару ўдаецца знаходзіць і даследаваць невядомыя старонкі мінулага, удакладняць вядомае. Напрыклад, вызначыў дакладнае месца друкарні Мікалая Радзівіла Чорнага, у якой выйшла знакамітая Брэсцкая Біблія, вызначыў каардынаты Брэсцкага манетнага двара, Берасцейскага замка. Прымаў удзел у стварэнні гісторыка-мемарыяльнага музея «Сядзіба Нямцэвічаў» у в. Скокі Брэсцкага раёна (адкрыты 14 снежня 2013 г.)[1].

Зноскі