Скокі
Вёска
Скокі
| ||||||||||||||||||||||||
Ско́кі[1] (трансліт.: Skoki, руск.: Скоки) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 10 км на поўнач ад Брэста, за 6 км ад прыпыначнага пункта Скокі, на беразе р. Лясная.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле пісьмовых крыніц Скокі вядомы з 16 ст. як сяло ў Берасцейскім павеце ВКЛ, на дарозе Брэст — Воўчын. У метрыцы караля Жыгімонта II Аўгуста пазначана пад 1566 г. як сяло з 10 валокамі зямлі — уладанне М. С. Скокаўскай. З 1583 года належала зямяніну Чыжэўскаму, у 17 ст. — Нямцэвічам, з 1682 года — пану Ф. Барскаму, які меў тут 6 валок зямлі.
У 1770-я гады ў цэнтры вёскі пабудаваны двухпавярховы мураваны палац. У ансамбль уваходзіў і ўзведзены ў 1776 годзе касцёл, які ў 1864 годзе ператвораны ў праваслаўны храм (разбураны ў Першую сусветную вайну). У цэнтры сядзібна-паркавага комплексу Нямцэвічаў размяшчаўся двухпавярховы гаспадарскі дом, побач з ім — гаспадарчыя пабудовы і драўляны касцёл-пахавальня.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, вёска ў Брэсцкім павеце Слонімскай, з 1797 года — Літоўскай, з 1801 года — Гродзенскай губерні. У 1796 годзе М. Нямцэвічам пабудавана мураваная царква са званіцай. У 1868 годзе сяло у Матыкальскай воласці, меўся млын. У 1890 годзе цэнтр маёнтка, якім валодаў І. У. Нямцэвіч; конезавод, школа граматы.
Згодна з умовамі Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павету Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 1940 года вёска ў Цюхінскім с/с. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 16 вяскоўцаў.
У лютым 1949 года арганізаваны першы калкаг «XIX з'езд КП(б)Б», у які аб'яднаны 56 гаспадарак. З верасня 1959 года вёска ў Матыкальскім с/с.
22 лютага 1992 года рашэннем агульнага сходу калгаснікаў на базе калгаса ўтворана сельскагаспадарчае таварыства «Лясное».
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Сярэдняя школа, клуб, крама, сельская бібліятэка, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 185 сялянскіх душ (1868)
- 23 двары, 143 жыхары (1886)
- 43 двары, 313 жыхароў (1897)
- 356 жыхароў у вёсцы і 102 жыхара ў маёнтку (1905)
- 27 двароў, 159 жыхароў (1921)
- 82 двары, 297 жыхароў (1940)
- 272 жыхары (1970)
- 138 гаспадарак, 653 жыхары (1997)
- 231 гаспадарка, 674 жыхары (2005)
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Мемарыяльная калона (XVIII стагоддзе) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000111
- Сядзібна-паркавы комплекс Нямцэвічаў (1770-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000110
- Брацкая магіла (1944) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000112
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Капліца Прападобнай Марыі Егіпецкай
- Касцёл (1850). Разбураны ў Першую сусветную вайну.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Юльян Нямцэвіч — пісьменнік, палітычны дзеяч, гісторык.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Скокі
- Скокі на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- в. Скокі на Radzima.org