Перайсці да зместу

Анатоль Мікалаевіч Бароўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Анатоль Бароўскі)
Анатоль Мікалаевіч Бароўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 мая 1942(1942-05-12) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, публіцыст
Гады творчасці з 1963
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Анатоль Бароўскі (нар. 12 мая 1942, Крушнікі, Мазырскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі пісьменнік.

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка.

Пасля сканчэння Асавецкай сярэдняй школы Мазырскага раёна (1960) працаваў у калгасе, затым на заводзе жалезабетонных вырабаў у Мазыры, настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Турбінка Мазырскага раёна.

У 1961—1962 гадах студэнт Мазырскага педагагічнага інстытута, які скончыў завочна ў 1967 годзе.

У 1962—1964, 1968—1970 гадах служыў у Савецкай арміі.

Працаваў у Мазырскай раённай газеце «Камуніст Палесся», адказным сакратаром гарадскога таварыства «Веды», інструктарам гаркама партыі, намеснікам дырэктара Мазырскага вучылішча геалогіі.

З 1975 года — уласны карэспандэнт газеты «Чырвоная змена» па Гомельскай і Брэсцкай абласцях. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1990 года.

Друкуецца з 1963 года. Аўтар кніг прозы «Каліна пад акном» (1987), «Азірніся ў каханні» (1994), «Чорны бусел — белы цень» (1997), «Пякельны рай» (2002), «Искушение» (2007), «Будуем заўтрашні дзень» (2008), «Раманы. Аповесці. Апавяданні» (двухтомнік, 2012), «Мы — Юницкие» (2010), «Юницкого небесные дороги» (2014), «К небесам — через тернии» (2018), «Струнный триумф Юницкого» (2020), «Воляй абраны» (2015), «Кузня» (2018), «Мікола Пушкар — вязень, мастак, перасмешнік» (2020), «Пацалунак Юніты» (2021) і кнігі вершаў «Заручуся з бліскавіцай» (2007).[1]

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Больш за пятнаццаць гадоў узначальваў Гомельскую абласную арганізацыю Таварыства беларускай мовы. Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.[1]

Лаўрэат літаратурнай прэміі «Воін Святла» за раман «Воляй абраны» пра каханне кіраўніка паўстання 1863—1864 гадоў Вінцэнта Канстанціна Каліноўскага і яго нарачонай Марыі Ямант.[1]

Зноскі