Перайсці да зместу

Анатоль Кірылавіч Мурашкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Кірылавіч Мурашкевіч
Дата нараджэння 1 студзеня 1937(1937-01-01) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Анатоль Кірылавіч Мурашкевіч (нар. 1 студзеня 1937, г. Прапойск, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Скончыў у 1956 годзе Мінскае тэхнічнае вучылішча. У 19561959 гадах служыў у Савецкай Арміі. Скончыў у 1965 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. У 19651976 гадах архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў праектнага інстытута «Белпрампраект» Дзяржбуда БССР. Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Член КПСС з 1975 года. Пражывае ў г. Мінск.

У 19761996 гадах галоўны архітэктар Мінскага філіяла праектнага інстытута «Саюзмашпраект» Міністэрства абароннай прамысловасці СССР, кіраўнік творчых калектываў пры праектаванні і будаўніцтве аб’ектаў абароннай прамысловасці ў гарадах: Волагда, Новасібірск, Растоў, Жалезнагорск, Казань, Мінск, Рагачоў, Вілейка, Смаргонь інш.

У 19912000 гадах кіраўнік архітэктурнай творчай майстэрні.

Пражывае ў Мінску па вул. Някрасава, 3.

Аўтар асноўных пабудаваных аб’ектаў: Магілёўскі завод прылад для падрыхтоўкі першаснай інфармацыі ў г. Магілёве (1974); завод «Аўтагідраўзмацняльнік» у г. Барысаве (1975); завод «Рампрыбор», аптычны корпус механічнага заводаў імя Вавілава (1981) у г. Мінску; адміністрацыйна-бытавы корпус Мінскага падшыпнікавага завода (1976); адміністрацыйна-лабараторны корпус завода «Газаапарат» у г. Брэсце (1975); завод газавай апаратуры ў г. Навагрудку; піянерскі лагер «Барок» Мінскага раёна; камбінат сянажных веж у г. Баранавічы; помнік загінулым у Вялікай Айчыннай вайне ў в. Барок Гомельскага раёна і інш.

Па праектах ягонай майстэрні пабудаваны сядзібы, дамы, банкі, крамы, рэстараны і інш.

За праектаванне грамадскіх цэнтраў прамысловых вузлоў узнагароджаны медалямі ВДНГ СССР.

Зноскі

  • Мурашкевич Анатолий Кириллович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Мурашкевич Анатолий Кириллович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)