Анатоль Мікалаевіч Давідовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Мікалаевіч Давідовіч
азерб.: Anatoli Nikolayeviç Davidoviç
Дата нараджэння 28 сакавіка 1965(1965-03-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 чэрвеня 1992(1992-06-13) (27 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР (да 1991) → УС СНД (снеж. 1991 — пач. 1992) → Flag of Azerbaijan.svg Азербайджан (1992)
Род войскаў Эмблема артылерыі, Азербайджан артылерыя
Гады службы 1982 — 1992
Званне Пагон маёра маёр
Часць вайсковая частка 930
Эмблема сухапутных войск, Азербайджан сухапутных войск УС Азербайджана
Камандаваў начальнік штаба
Бітвы/войны абарона Азербайджана падчас армяна-азербайджанскага ўзброенага канфлікту
Узнагароды і прэміі
Нацыянальны Герой Азербайджана Медаль «Залатая Зорка»

Анато́ль Мікала́евіч Давідо́віч (28 сакавіка 1965, в. Скабін, Капыльскі сельсавет, Капыльскі раён, Мінская вобл. — 13 чэрвеня 1992) — ваеннаслужачы савецкай, затым — азербайджанскай арміі, маёр, Нацыянальны Герой Азербайджана (1992, пасмяротна).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і вайскоўца. У дзяцінстве пераехаў з бацькамі ў г. Слуцк. У 1982 г. закончыў сярэднюю школу № 10 г. Слуцка і паступіў у Сумскае Вышэйшае каманднае двойчы Чырвонасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзе (г. Сумы, Украіна). Пасля яго заканчэння служыў ва Узброеных Сілах СССР: у Групе савецкіх войск у Германіі, з 1989 года — у г. Гянджа, Азербайджан: начальнік штаба артылерыйскага палка Чырвонасцяжнай Закаўказскай ваеннай акругі (са снежня 1991 года, пасля падзелу СССР — Узброеных Сіл СНД).

У пачатку 1992 года капітан А. Давідовіч перайшоў на службу ў армію Азербайджанскай Рэспублікі. Атрымаў званне маёра. З'яўляўся начальнікам артылерыйскага штабу № 930, займаўся падрыхтоўкай артылерыстаў. Унёс вялікі ўклад ва ўмацаванне Ўзброеных Сіл Азербайджана.

У ходзе азербайджана-армянскага ўзброенага канфлікту ўдзельнічаў у баявых дзеяннях па абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Азербайджана. Вызначыўся ў наступленні ў Агдамскім раёне, 9 чэрвеня 1992 г. каля в. Нахічаванік асабіста знішчыў некалькі адзінак баявой тэхнікі праціўніка, атрымаў цяжкае раненне. Быў эвакуіраваны ў Цэнтральны шпіталь у Баку; памёр, не прыходзячы ў прытомнасць. Пахаваны ў Слуцку.

3 ліпеня 1992 года А. Давідовічу пасмяротна прысвоена найвышэйшая ўзнагарода Азербайджанскай Рэспублікі — званне «Нацыянальны герой Азербайджана» (указ прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі № 24).

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Імем А. М. Давідовіча названа вуліца ў г. Гянджа, там жа 10 красавіка 2015 года ўсталявана мемарыяльная дошка ў яго гонар[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]