Перайсці да зместу

Палажэвіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палажэвіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Старадарожскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Палажэвічы
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Старшыня Прымачэнка Людміла Уладзіміраўна
Насельніцтва (2019) 1 218
Плошча 154,52 км²
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Палажэ́віцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Палажэвічы.

Сельсавет размешчаны за 17 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Старыя Дарогі. Мяжуе з Пасецкім і Старадарожскім сельскімі Саветамі Старадарожскага раёна, землямі Любанскага раёна Мінскай вобласці і Глускага раёна Магілёўскай вобласці.

Палажэвіцкі сельсавет утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Кармазоўскага і Крываноскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Слуцкага раёна. У 1967 годзе ў склад сельсавета з Старадарожскага сельсавета перададзена вёска Шчыты[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 13 населеных пунктаў[3].

Населеныя пункты

[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета ўваходзяць 13 населеных пунктаў:

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1402 чалавекі[4], з іх 95,9 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1218 чалавек[6].

Вытворчая сфера

[правіць | правіць зыходнік]
  • Палажэвіцкае лясніцтва ДЛГУ «Старадарожскі лясгас»
  • ААТ «Палажэвічы»
  • КУСП «Прусы».

Сацыяльна-культурная сфера

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ахова здароўя: два фельчарска-акушэрскіх пунктаў, адна ўрачэбная амбулаторыя, бальніца сястрынскага догляду.
  • Адукацыя: вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа, адна агульнаадукацыйная сярэдняя школа, адна дашкольная ўстанова.
  • Сацыяльнае забеспячэнне: Дамы сацыяльных паслуг у в. Дарошкавічы, Межылессе і Стражы.
  • Культура: Палажэвіцкі цэнтр культуры і адпачынку, Прускі сельскі дом культуры, два сельскія клубы, тры бібліятэкі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 і 25 мая 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 18 (1176).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 160. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.