Андар Габар
Андар Габар | |
---|---|
Andor Gábor | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 студзеня 1884 ці 17 студзеня 1884[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 студзеня 1953[2][3][4] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ilona Kökény[d], Ferike Vidor[d] і Olga Halpern[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Узнагароды | |
![]() |
А́ндар Га́бар (венг.: Andor Gábor; 24 студзеня 1884, в. Уйнеп, Аўстра-Венгрыя — 20 студзеня 1953, Будапешт, ВНР) — венгерскі пісьменнік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Андар Габар нарадзіўся 24 студзеня 1884 года на захадзе сучаснай Венгрыі ў мястэчку Уйнепуста. Скончыў Будапешцкі ўніверсітэт.
Браў удзел у венгерскай рэвалюцыі 1918—1919 гадоў. Кіраваў тэатрамі Венгерскай савецкай рэспублікі. Пасля паражэння рэвалюцыі быў арыштаваны. У 1920 годзе эміграваў, жыў у Аўстрыі, Германіі, затым у 1933—1945 гадах жыў у СССР. У 1945 вярнуўся ў Венгрыю[6], дзе стаў першым рэдактарам часопіса Ludas Matyi.
Памёр 20 студзеня 1953 года ў Будапешце, пахаваны на могілках Керэпешы.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1900 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «Арговань» (1920), «Таму што ганьба жыць і не заклікаць» (1923), рамана «Доктар Ніхто» (т. 1—2, 1946), сатырычных п'есак і фельетонаў («Пешцкія рыданні. Кніга пра вялікі горад», 1912) і інш.
Пераклаў на венгерскую мову беларускія народныя песні «Маё жаданне», «З-за лесу сонца ўсходзіць…», вершы Я. Купалы «Абвілася краіна…», «А хто там ідзе?», «Выйдзі…», «Выпраўляла маці сына», «Хвалююцца морскія хвалі…», «Гэй наперад!» і інш. Аўтар артыкула «Янка Купала, беларускі паэт» (1941).
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119033887 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Габор Андор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Gábor Andor // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Габор Андор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Театральная энциклопедия. / Гл. ред. С. С. Мокульский. — М.: Советская энциклопедия, 1961. — Т. 1: А — «Глобус». — Стб. 1064—1065.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Габар Андар. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андар Габар
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
- Нарадзіліся 24 студзеня
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся 17 студзеня
- Нарадзіліся ў Венгрыі
- Памерлі 21 студзеня
- Памерлі ў 1953 годзе
- Памерлі ў Будапешце
- Пахаваныя на могілках Керэпешы
- Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
- Асобы
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Венгрыі
- Паэты XX стагоддзя
- Драматургі паводле алфавіта
- Драматургі Венгрыі
- Драматургі XX стагоддзя
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Венгрыі
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Перакладчыкі на венгерскую мову
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Лаўрэаты прэміі Кошута
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Транслейтаніі
- Памерлі 20 студзеня
- Венгерскамоўныя паэты
- Рэвалюцыянеры Венгрыі
- Нарадзіліся ў медзье Зала
- Імігравалі ў СССР з Венгрыі
- Перакладчыкі з беларускай мовы