Анджэй Струміла
Анджэй Струміла | |
---|---|
польск.: Andrzej Strumiłło | |
| |
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1927[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 красавіка 2020[2] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, паэт, пісьменнік, графік, рысавальнік, сцэнограф, фатограф, скульптар |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
А́нджэй Струмі́ла (польск.: Andrzej Strumiłło; 23 кастрычніка 1927[3], Вільня[4] — 9 красавіка 2020, Сувалкі[5]) — польскі мастак беларускага паходжання, графік, скульптар, фатограф, паэт, пісьменнік, сцэнограф. Лаўрэат залатога медаля «За заслугі ў культуры Gloria Artis»[6].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 кастрычніка 1927 года ў Вільні[7]. Дзяцінства правёў у родным засценку маці — Суданах пад Свянцянамі[8]. Да Другой сусветнай вайны быў міністрантам у касцёле Святых Пятра і Паўла на Антокалі. Навучаўся ў Дзяржаўнай вышэйшай школе пластычных мастацтваў у Лодзі, а ў 1950 годзе атрымаў дыплом выпускніка Акадэміі прыгожых мастацтваў у Кракаве.
У 1949—1953 працаваў асістэнтам у абодвух вучылішчах. З 1956 года праектаваў выставачныя павільёны для Польскай гандлёвай палаты.
У 1977—1980 — кантрактны прафесар Кракаўскай АПМ, у 1987—1988 — выкладчык сувалкаўскай філіі Акадэміі каталіцкай тэалогіі. У 1982—1984 займаў пасаду кіраўніка графічнай майстэрні пры сакратарыяце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку. Вярнуўшыся ў Польшчу, пасяліўся на Чорнай Ганчы, «каб быць бліжэй да Вільні»[3][8].
Памёр раніцай 9 красавіка 2020 года ў Сувалках[7]. 15 красавіка пасля жалобнай імшы, якую адслужылі ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Віграх, урна з прахам мастака была пахаваная на парафіяльных могілках у Магдалянове .
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выдаў два зборнікі паэзіі: Moje і Jak. У 2008 годзе выйшаў збор артыкулаў і ілюстрацый Factum est (лац.: Стала так), а ў 2009 — «Ja. Poezje wybrane». Разам з Чэславам Мілашам і Томасам Венцлавам быў ініцыятарам выдання «Кнігі Вялікага Княства Літоўскага» — зборніку эсэ беларускіх, літоўскіх і польскіх аўтараў.
У 2008 годзе ў Сувалках адкрылася галерэя мастака, дзе выстаўленыя карціны, скульптуры, фотаздымкі і рысункі Анджэя Струмілы[9][10].
Дачыненні з Беларуссю
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі неаднаразова праходзілі выстаўкі Струмілы. Падчас сустрэчы са студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у 2017 годзе ён падкрэсліў, што з’яўляецца «грамадзянінам ВКЛ» і лічыць Беларусь сваёй Бацькаўшчынай.
Беларусь, мінская зямля — гэта мая Бацькаўшчына. Мой дзед і мой бацька нарадзіліся ў Мінску. Я ў Мінску сам бываў, ёсць у мяне сябры, аўтары, дзеячы культуры. Беларуская мова вельмі блізкая майму сэрцу. |
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Фільм «Сума» («Summa») беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы пра Анджэя Струмілу прызнаны найлепшай сярэднеметражнай стужкай на фестывалі дакументальнага кіно ў Амстэрдаме[7].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія Міністэрства культуры і мастацтва II ступені (1969)
- Дзяржаўная прэмія II ступені (1974)
Зноскі
- ↑ Andrzej Strumiłło // https://artsandculture.google.com/entity/wd/g120pt87c
- ↑ Беларуская служба Радыё «Свабода» — 1954. Праверана 9 красавіка 2020.
- ↑ а б «Znad East River nad Czarną Hańczę» — artykuł w GAZECIE Dzienniku Polonii w Kanadzie (польск.)
- ↑ Notatka w portalu FilmPolski.pl (польск.)
- ↑ У Польшчы памёр вядомы мастак Анджэй Струміла, які называў Беларусь сваёй Бацькаўшчына . Людзі. Радыё «Свабода» (9 красавіка 2020). Праверана 9 красавіка 2020.
- ↑ Andrzej Strumiłło (польск.). UM Suwałki. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2013. Праверана 16 красавіка 2020.
- ↑ а б в Памёр Анджэй Струміла. Вядомы мастак, які лічыў Беларусь сваёй Бацькаўшчынай https://nashaniva.by/?c=ar&i=249644
- ↑ а б Wywiad przeprowadzony przez National Geographic (польск.)
- ↑ Centrum Sztuki Współczesnej — Galeria Andrzeja Strumiłły w Suwałkach (польск.)
- ↑ Powstało Centrum Sztuki Współczesnej — Galeria Andrzeja Strumiłły . wp.pl (23 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2008. Праверана 16 красавіка 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анджэй Струміла
- Цэнтр сучаснага мастацтва — Галерэя Анджэя Струмілы (польск.)
- Нарадзіліся 23 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Памерлі 9 красавіка
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Падляскім ваяводстве
- Пахаваныя ў Падляскім ваяводстве
- Выпускнікі Кракаўскай акадэміі мастацтваў
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Узнагароджаныя медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Ганаровыя грамадзяне гарадоў Польшчы
- Фатографы Польшчы
- Мастакі Польшчы
- Графікі Польшчы
- Паэты Польшчы
- Постаці Сувалкаў