Чэслаў Мілаш
Чэслаў Мілаш | |
---|---|
Czesław Miłosz | |
![]() Чэслаў Мілаш (1986) | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1911[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 жніўня 2004[1][2][…] (93 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Aleksander Miłosz[d] |
Жонка | Carol Thigpen-Miłosz[d] і Яніна Мілаш[d] |
Дзеці | Anthony Milosz[d] і Peter Milosz[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, дыпламат, пісьменнік, эсэіст, перакладчык, педагог, выкладчык універсітэта |
Жанр | паэзія і проза |
Мова твораў | англійская і польская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
![]() |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
milosz.pl (польск.) | |
![]() |
Чэслаў Мі́лаш (польск.: Czesław Miłosz; 30 чэрвеня 1911, Шэтэйні, цяпер Літва — 14 жніўня 2004, Кракаў) — польскі паэт, пісьменнік, эсэіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1980). Член Польскай АН у Кракаве (з 1992).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Прыходзіўся пляменнікам і быў вучнем Оскара Мілаша. Скончыў у 1929 Віленскую гімназію, затым у 1934 Універсітэт Стэфана Баторыя ў Вільні (вучыўся спачатку на гуманітарным факультэце, а праз некаторы час перайшоў на факультэт сацыяльных навук, каб вывучаць права). Уваходзіў у згуртаванне паэтаў-катастрафістаў «Жагары» (Żagary) і спрычыніўся да выдання аднайменнага часопіса. Працаваў на Польскім Радыё ў Вільні, аднак быў звольнены па абвінавачаннях у падтрымцы інтарэсаў літоўцаў і беларусаў.
У 1937 пераехаў у Варшаву, перад 2-й сусветнай вайной працаваў на Польскім Радыё. У Варшаве перажыў нямецкую акупацыю. Працаваў ва ўніверсітэцкай бібліятэцы і ўдзельнічаў у падпольным літаратурным руху, апублікаваўшы ў 1940 годзе зборнік «Вершы» пад псеўданімам Ян Сыруць. Пасля паразы варшаўскага паўстання Мілаш пераехаў у Кракаў, дзе і застаўся да канца 1945 года.
Пасля вайны Мілаш працуе ў Міністэрстве замежных спраў Польскай Народнай Pэспублікі ў якасці аташэ па культуры ў польскім пасольстве ў Нью-Ёрку і Парыжы. У 1951 адмовіўся вярнуцца ў Польшчу і папрасіў у французскага ўраду палітычнага прытулку. У Парыжы Чэслаў Мілаш жыў да 1960, актыўна супрацоўнічаў з часопісам «Культура» Ежы Гедройца. Супрацоўнічаў з выдавецтвам «Maisons Laffitte».
У 1960 годзе Ч. Мілаш пераязджае ў ЗША, дзе выкладае славянскія літаратуры ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі і Гарвардзе. Доктар honoris causa Мічыганскага ўніверсітэта. Прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта.
У ПНР яго афіцыйна лічаць здраднікам і рэнегатам. Да 1980 існавала цэнзарская забарона не толькі на публікацыю яго твораў, але і на яго прозвішча наогул. Кнігі Ч. Мілаша выдаваліся падпольна, а частка польскай эміграцыі абвінавачвала яго ў бальшавіцкіх поглядах. У 1980 годзе Ч. Мілаш атрымлівае Нобелеўскую прэмію, і акурат тады пачынае змяняцца стаўленне да яго і ў Польшчы, і ў эмігранцкім асяродку. У 1993 годзе паэт вырашае вярнуцца ў Польшчу і пераязджае ў Кракаў, паводле яго сцверджання, «найбольш блізкі Вільні». Супрацоўнічаў з месячнікам «Czasopis» (Беласток).
Брат Чэслава Андрэй Мілаш казаў: «Мілашы — гэта такія самыя ліцвіны, як Міцкевіч, Гамбровіч, Голубеў, Ясеніца, Ваньковіч, Віткацы ці нават Пілсудзкі. Чэслаў гаворыць пра сябе: „Я ліцвін польскай культуры“».[6]
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў у 1930 на старонках універсітэцкага часопіса «Alma Mater Vilnensis» вершамі «Кампазіцыя» і «Падарожжа». Пісаў на польскай, англійскай, французскай мовах. У «Паэме пра застылы час» (1933), зборніку «Тры зімы» (1936) выявілася прадчуванне катастрофы, здольнай знішчыць прыроду і чалавечую цывілізацыю. У зборніку «Выратаванне» (1945) гучыць матыў маральнай адказнасці і еднасці паэта з лёсам нацыі. Яго паэзіі ўласцівы інтэлектуальнае багацце, філасофскае абагульненне, пошук нетрадыцыйных форм. Спалучэнне сімвалічна-эстэтычнага бачання свету з канкрэтна-пачуццёвай вобразнасцю, разумовасці з лірызмам, пафасу з іроніяй у паэтычных зборніках «Дзённае святло» (1953), «Горад без імя» (1969), «Дзе ўзыходзіць сонца і дзе садзіцца» (1974), «Неабдымная зяшія» (1984), «На беразе ракі» (1994) і інш.
Аўтар кніг эсэ «Скуты розум» (1951—53), «Кантыненты» (1958; уключаны вершы і пераклады), «Радзіма — Еўропа» (1959), «Зямля Ульра» (1977), успамінаў «Год паляўнічага» (1990), палітычнага рамана «Здабыццё ўлады» (1953), аповесці «Даліна Ісы» (1955, экранізацыя 1982) і інш. Кніга эсэ «Пошук бацькаўшчыны» (1992) звязана з гісторыяй зямель Літвы, Беларусі, Украіны і Полынчы.
Перакладаў на польскую мову англійскую, французскую, іспанскую паэзію (зборнік «Вершаваная форма», 1986), кнігі Старога і Новага Запаветаў, а таксама польскую паэзію на англійскую мову. Аўтар «Гісторыі польскай літаратуры» (1969).
Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Кавалер Ордэна Белага Арла (1994). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1980). Ганаровы грамадзянін Кракава і Сопата.
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
На беларускую мову творы Ч. Мілаша перакладалі М. Танк, А. Мінкін, Ю. Лаўрык, Зм. Дзядзенка, А. Хадановіч, Ю. Бушлякоў, Л. Баршчэўскі, М. Казлоўская, М. Шода, М. Пушкіна, Алесь Разанаў, А. Чобат, Я. Чыквін, Г. Янкута, Яўген Буры і інш.
- Мілаш Ч. [Вершы] / Перакл. А. Мінкіна. Прадм. Л. Баршчэўскага // Далягляды. Мн., 1992.
- Мілаш Ч. [Вершы] / Перакл. Я. Чыквіна, Ю. Бушлякова, А. Хадановіча, А. Разанава // Крыніца. 1997. № 7 (33);
- Мілаш Ч. Сведчанне паэзіі / Перакл. Я. Чыквіна // Крыніца. 1997. № 7 (33);
- Мілаш Ч. Лекцыя біялогіі / Перакл. Ю. Бушлякова // Крыніца. 1997. № 7 (33);
- Мілаш Ч. Скуты розум. Мн. — Вільня, 2000.
- Мілаш Ч. Вершы // «Наша вера». № 2(16)/2001.
- Мілаш Ч. Іншага канца сьвету ня будзе: Выбр. творы (на польск. і бел. мовах). — Мінск-Уроцлаў, 2006.
- Мілаш Ч. Збор твораў у 4 т. — Мінск: «Логвінаў», 2011.
- Выратаванне: Выбр. паэзія. Мн., 2011.
- Даліна Ісы. Мн., 2011.
- Родная Еўропа. Мн., 2011.
- Зямля Ульра. Мн., 2011.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Czeslaw Milosz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Czesław Miłosz // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 31 сакавіка 2022.
- ↑ 5,0 5,1 (unspecified title) Праверана 6 мая 2021.
- ↑ Свабода № 13, 5 снежня 1990. — С. 4.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Малюковіч С. Мілаш // БЭ ў 18 т. Т. 10. — Мн., 2000.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйная старонка Ч. Мілаша (польск.)
- Чэслаў Мілаш на prajdzisvet.org
- Лекцыя біялогіі Архівавана 17 лістапада 2020.
- Свет
- Milosz Institute (англ.)
- Старонка Мілаша у Часопіснай зале
- Нарадзіліся 30 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Ковенскай губерні
- Памерлі 14 жніўня
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Кракаве
- Пахаваныя ў Кракаве
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Члены Польскай акадэміі ведаў
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Гранд-афіцэры ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- Праведнікі народаў свету
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Ганаровыя дактары Ягелонскага ўніверсітэта
- Ганаровыя дактары Оксфардскага ўніверсітэта
- Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Польшчы
- Пісьменнікі Польшчы
- Польскамоўныя паэты
- Польскамоўныя пісьменнікі
- Эсэісты Польшчы
- Перакладчыкі Польшчы
- Перакладчыкі на англійскую мову
- Перакладчыкі на польскую мову
- Шматмоўныя пісьменнікі
- Лаўрэаты прэміі Грынцанэ Кавур
- Род Мілашаў
- Нарадзіліся ў Кедайнейскім раёне
- Ганаровыя дактары Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта