Чорная Ганча
| Чорная Ганча | |
|---|---|
| Рака Чорная Ганча (Польшча) | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 145 км |
| Басейн | 1 916 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 54°14′38″ пн. ш. 22°47′49″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Рака Нёман |
| • Каардынаты | 53°54′02″ пн. ш. 23°47′01″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
Чорная Га́нча[1], або Ча́рна Га́ньча[2] (польск.: Czarna Hańcza) — рака ў Польшчы і Гродзенскім раёне Беларусі, левы прыток Нёмана.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня 145 км. Плошча вадазбору 1916 км². Сярэднягадавы расход вады ў вусці 17 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰.
Пачынаецца ў Польшчы, працякае праз возера Ганча. Цячэ праз Аўгустоўскую пушчу, па паўночных схілах Гродзенскага ўзвышша. Перасякае дзяржаўную мяжу за 1 км на паўднёвы захад ад в. Лясная. Упадае ў Нёман за 1 км на паўночны захад ад в. Загорнікі (Гродзенскі раён), на мяжы з Літвой. Даўжыня ў межах Беларусі 35 км, плошча вадазбору 178 км².
Прытокі: р. Марыха, Ігорка (злева), шматлікія ручаі.
Даліна глыбока ўрэзаная, шырыня яе ад 0,7 км да 3,5 км. Пойма двухбаковая, забалочаная (шырыня 0,2—1 км), ёсць участкі надпоймавых тэрас (вышыня да 10 м). Рэчышча звілістае, з буйнымі меандрамі. Шырыня ракі ў межань да 10 м.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.