Перайсці да зместу

Андрэй Андрэевіч Піянткоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Андрэевіч Піянткоўскі
руск.: Андре́й Андре́евич Пионтко́вский
Род дзейнасці матэматык, пісьменнік, журналіст
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1940(1940-06-30) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Андрэй Андрэевіч Піянткоўскі[d]
Альма-матар
Партыя
  • Салідарнасць[d] (2013)
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэ́й Андрэ́евіч Піянтко́ўскі (руск.: Андрей Андреевич Пионтковский (нар. 30 чэрвеня 1940, Масква), РСФСР, СССР) — расійскі палітолаг, публіцыст; матэматык, кандыдат фізіка-матэматычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута сістэмнага аналізу РАН, член Амерыканскага матэматычнага таварыства, член партыі «Яблоко», блогер. Актыўны крытык Пуціна і палітыкі Расіі, даследчык уладнага бандытызму, пуцінізму і рашызму, апублікаваў шмат артыкулаў і манаграфій на гэтую тэму[2].

З 2019 года дае інтэрв’ю разнастайным украінскім СМІ, дэманструючы глыбокае разуменне сусветнай і ўнутранай палітыкі Расіі; пазней, з 2021 года, на рэгулярнай аснове з’яўляецца на канале Эспрэса ў праграме «„Студыя Захад“ з Антонам Баркоўскім». З пачаткам чарговага ўварвання Расіі ў 2022 годзе выступае запрошаным экспертам ужо на штодзённай аснове ў многіх СМІ і на анлайн-пляцоўках асобных блогераў: выступае крытыкам, каментуе і аналізуе міжнародную палітыку і палітыку РФ, указваючы на памылкі і робіць здагадкі, дзеліцца назіраннямі. Асобныя штодзённыя відэа з інтэрв’ю становяцца рэйтынгавымі.

Праз пераслед у РФ пражывае ў Вашынгтоне, ЗША.

У 1962 годзе скончыў механіка-матэматычны факультэт МДУ ім. М. В. Ламаносава. Аўтар больш за 100 артыкулаў і некалькіх манаграфій па тэорыі кіравання, глабальным мадэляванні, ядзернай стратэгіі. У 1970-я гады вывучаў камп’ютарныя мадэлі свету. З 1998-га займаецца палітычнай журналістыкай, апублікаваў некалькі соцень артыкулаў у расійскіх і замежных выданнях. Лаўрэат прэміі «Залаты гонг-2001» у галіне міжнароднай журналістыкі. Публікуецца на сайце «Грани.ру». Член міжнароднага «Пэн-клуба». У 2004 годзе ўступіў у Расійскую аб’яднаную дэмакратычную партыю «Яблоко», з’яўляецца членам яе федэральнага савета. Знаходзіцца ў радыкальнай апазіцыі да палітычнага рэжыму Уладзіміра Пуціна. Быў членам Ініцыятыўнай групы па вылучэнні Уладзіміра Букоўскага кандыдатам у прэзідэнты РФ на выбарах 2008 года.

Судовы пераслед

[правіць | правіць зыходнік]

У вересні 2007 года маскоўскі Басманны суд распачаў крымінальную справу супраць Андрэя Піянткоўскага па абвінавачанні ў экстрэмізме, але ў снежні 2008 года закрыў гэтую справу.

Пазіцыя падчас расійска-ўкраінскай вайны (з 2014)

[правіць | правіць зыходнік]

Амаль за месяц да правядзення гэтак званага крымскага рэферэндума — 21 лютага 2014 года — у інтэрв’ю інтэрнэт-парталу літоўскага нацыянальнага радыё і тэлебачання Піянткоўскі заявіў, што «Крэмль імкнецца раздзяліць Украіну і анексаваць Крым, а Захад не можа стрымаць Расію, паколькі палітыка прэзідэнта ЗША Барака Абамы такая ж безхрыбетная, як і палітыка Еўрапейскага Саюза…»[3].

14 сакавіка 2014 года, у артыкуле пад назвай «Апошняя стадыя» Піянткоўскі заявіў, шіо «тэхналогія і прапагандысцкае забеспячэнне пуцінскай анексіі Крыма настолькі па-вучнёўску спісаны з гітлераўскіх судэцкіх пропісаў, што параўнанне двух дзяржаўных дзеячаў, якое было яшчэ зусім нядаўна лёсам „адмарозка і адступніка“ Шандаровіча, стала сёння мейнстрымам сусветнага палітычнага дыскурсу…»[4].

У вересні 2014 года падпісаў заяву з патрабаваннем «спыніць агрэсіўную авантуру: вывесці з тэрыторыі Украіны расійскія войскі і спыніць прапагандысцкую, матэрыяльную і вайсковую падтрымку сепаратыстам на паўднёвым усходзе Украіны»[5].

21 лютага 2022 года падпісаў адкрыты калектыўны ліст расійскага Кангрэса інтэлігенцыі «Вы будзеце пракляты! Распальвальнікам вайны», у якім ідзе гаворка пра гістарычную адказнасць улады РФ за распальванне «вялікай вайны з Украінай»[6][7].

Вымушаная эміграцыя

[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2016 годзе пасля артыкула «Бомба, якая гатова выбухнуць» атрымаў абвінавачанні ў экстрэмізме, шматлікія запужванні з боку рэжыму Пуціна, вобшукі жытла, пагрозы арыштам, судом і зняволеннем, а таксама намёкі, што пасля забойства Барыса Нямцова ён будзе наступнай «рытуальнай ахвярай» Пуціна, Піянткоўскі заявіў, што вымушаны на нейкі час пакінуць Расію[8][9].

  • Решение одной задачи управления для глобальной динамической модели Форрестера. — Препринт ИПМ АН СССР. 1974, № 56 (в соавт.). (руск.)
  • О задаче управления в глобальной модели WORLD-3. — М. 1975 (в соавт.). (руск.)
  • Математические модели глобального развития. Л., 1980 (в соавт.). (руск.)
  • Исследование стратегической стабильности методами математического моделирования. М., 1988 (в соавт.). (руск.)
  • Эволюция концепций стратегической стабильности (Ядерное оружие в XX и XXI веке). М., 1997 (в соавт.). (руск.)
  • За Родину! За Абрамовича! Огонь! М., ЭПИцентр, 2005. ISBN 5-89069-099-X (руск.)
  • Нелюбимая страна. М., 2006. ISBN 5-85691-061-3 (руск.)
  • Третий путь …к рабству. М., 2010. ISBN 978-1-934881-42-2. Издание 2014 года, дополненное (руск.)
  • Визионер Захар Прилепин (руск.)
  • Чёртова дюжина Путина: Хроники последних лет. — М.: Алгоритм, 2014. — 240 с. — (Власть в тротиловом эквиваленте). 2000 экз., ISBN 978-5-4438-0639-6 (руск.)
  • Искушение Владимира Путина. — М.: Алгоритм, 2013. — 240 с. — (Проект «Путин»). 2000 экз., ISBN 978-5-4438-0329-6 (руск.)
  1. Андрей Пионтковский: Какие реформы вы собираетесь делать, президент Саакашвили, вместе с Ахметовым и Коломойским?!
  2. Лучшие книги Андрей Пионтковский (руск.). livelib.ru.
  3. Владимирас Лаучюс. Пионтковский: после Грузии – Украина, после Украины – страны Балтии (руск.). ru.delfi.lt (21 лютага 2014). Праверана 10 жніўня 2014.
  4. Последняя стадия (руск.). Радыё Свабода (14 сакавіка 2014). Праверана 10 жніўня 2014.
  5. Заявление «Круглого стола 12 декабря» к Маршу Мира 21-го сентября (руск.)
  6. «Ви будете прокляті!»: Конгрес інтелігенції РФ опублікував відкритого листа розпалювачам війни. 21.02.2022, 12:57 (укр.)
  7. Адкрыты калектыўны ліст «Вы будете прокляты!» (руск.)
  8. Бі-бі-сі: Андрей Пионтковский покинул Россию, опасаясь преследования. — 19 лютага 2016 (руск.)
  9. Пионтковский покинул Россию после обнаружения в его статье «признаков экстремизма» (руск.). grani.ru (19 лютага 2016).
  10. Кавалери ордену «За інтелектуальну відвагу»: Ю.Щербак, А.Піонтковський, П.Рихло, Т.Компаніченко. (укр.). zbruc.eu (19 снежня 2021).