Перайсці да зместу

Рэферэндум аб статусе Крыма (2014)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэферэндум аб статусе Крыма
Варыянт 1: «Вы за ўз’яднанне Крыма з Расіяй на правах суб’екта Расійскай Федэрацыі?»
або
Варыянт 2: «Вы за аднаўленне дзеяння Канстытуцыі Рэспублікі Крым 1992 года і за статус Крыма як часткі Украіны?»

Дата: 16 сакавіка 2014 года

Вынікі
Варыянт 1 ці варыянт 2? Галасоў Доля
Варыянт 1 1 233 002 96.77%
Варыянт 2 31 997 2.51%
Сапраўдных галасоў 1 264 999 99.29%
Несапраўдных галасоў 9 097 0.71%
Агулам галасоў 1 274 096 100 %
Яўка 83.01%
Электарат 1 534 815
Вынікі паводле акруг
     Варыянт 1     Варыянт 2

Рэферэндум пра статус Крыма (укр.: Референдум про статус Криму, руск.: Референдум про статус Крыма, крымскатат.: Къырым статусы референдумы) — нелегітымны[1][2][3] сфальсіфікаваны псеўдарэферэндум аб статусе Крыма з загадзя сфармаванымі вынікамі і завышанай яўкай[4][5], адбыўся 16 сакавіка 2014 года[6][7]. Быў прызначаны 27 лютага Вярхоўным Саветам Крыма; першапачаткова быў запланаваны на 25 мая, пасля дату правядзення перанеслі на 30 сакавіка[8], а затым — на 16 сакавіка. На рэферэндуме было зададзена два пытанні: аб аднаўленні Канстытуцыі Крыма 1992 года і аб уваходжанні Крыма ў склад Расіі. ААН, СНД, ЕС і АБСЕ сваіх афіцыйных назіральнікаў не дасылалі[9][10][11].

На рэферэндуме былі зададзены пытанні:

  1. Аб уваходжанні Крыма ў склад Расіі на правах суб’екта Расійскай Федэрацыі.
  2. Аб аднаўленні Канстытуцыі Рэспублікі Крым ад 1992 года і пакіданні Крыма ў складзе Украіны.

Псеўдарэферэндум быў праведзены з дапамогай расійскіх войскаў[12] і рускіх казачых атрадаў. Па сведчанні ўдзельніка падзей Ігара Гіркіна, дэпутатаў Вярхоўнага Савета Крыма прымаць рашэнні для ўваходжання паўвострава ў склад Расіі прымушалі «апалчэнцы» пры падтрымцы БТР і рускай марской пяхоты[13]. Праваахоўныя органы Крыма і падраздзяленні Узброеных Сіл Украіны, размешчаныя на паўвостраве, не спрыялі далучэнню да Расіі.

Паводле абвешчаных арганізатарамі вынікаў рэферэндуму, за далучэнне да Расіі ў Крыме (акрамя Севастопаля) нібыта прагаласавала 96,77 % удзельнікаў галасавання[14] у Севастопалі — 95,6 %. На сайце Савета пры Прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека на кароткі час з’явілася інфармацыя, што ў рэферэндуме ўдзельнічала не больш за 30 %, з якіх каля 50 % выказалася за далучэнне да Расійскай Федэрацыі[15][16], даныя аб 30-40 працэнтнай яўцы апублікаваў і Меджліс крымскататарскага народа[17].

У Севастопалі праходзіў асобны рэферэндум, паколькі горад не ўваходзіць у Аўтаномную Рэспубліку Крым.

Абвяшчэнне рэферэндуму

[правіць | правіць зыходнік]

27 лютага 2014 года Вярхоўны Савет Крыма пры падтрымцы прарасійскага мітынгу сабраўся на пазачарговае пасяджэнне ў захопленым узброенымі людзьмі будынку. На гэтым пасяджэнні было пастаўлена пытанне аб прызначэнні рэферэндуму на 25 мая 2014 года, пытаннем якога павінна было стаць такое: «Аўтаномная Рэспубліка Крым мае дзяржаўную самастойнасць і ўваходзіць у склад Украіны на аснове дагавораў і пагадненняў». Як прызнаўся ў эфіры адной з расійскіх тэлеперадач расійскі дыверсант Ігар Гіркін, дэпутатаў Вярхоўнага Савета Крыма галасаваць за пастанову аб аддзяленні Крыма ад Украіны гвалтоўна зганялі так званыя «апалчэнцы», а ён асабіста быў адным з камандзіраў гэтага «апалчэння»[18]. Паводле афіцыйных звестак, за прызначэнне рэферэндуму прагаласаваў 61 дэпутат з 64, прысутных на пасяджэнні[19]. Затое існуюць сведчанні асобных дэпутатаў аб тым, што рэальна галасавалі 40-41 дэпутатаў, тады як астатнія галасы былі сфальсіфікаваныя шляхам выкарыстання картак-дублікатаў[20]

Пазней, рэферэндум быў перанесены спачатку на 30 сакавіка[21], а затым — на 16 сакавіка[22]. Старшынёй камісіі па правядзенню рэферэндуму быў прызначаны Міхаіл Малышаў[23].

Узор бюлетэня на рэферэндуме 16 сакавіка 2014 года.

Па першым праекце рэферэндуму ставіліся пытанні:

  • «Аўтаномная Рэспубліка Крым мае дзяржаўную самастойнасць і ўваходзіць у склад Украіны на падставе дагавораў і пагадненняў» (так ці не).

6 сакавіка стала вядома, што на рэферэндум будуць вынесеныя два пытанні[24]:

  • «Ці выступаеце вы за ўз’яднанне Крыма з Расіяй на правах суб’екта Расійскай Фэдэрацыі?»
  • «Ці выступаеце вы за аднаўленне Канстытуцыі Рэспублікі Крым 1992 года і за статус Крыма ў складзе Украіны?»[25]

Пры гэтым бюлетэнем прадугледжаны адказ толькі на адно з гэтых пытанняў і толькі «так» — шляхам адзнакі ў адпаведным квадраце. Любы знак трактуецца як адказ «так», два знакі — бюлетэнь лічыцца несапраўдным. Такім чынам, названыя пытанні не з’яўляюцца пытаннямі, а варыянтамі адказу (гэта пазначана і ў самім тэксце бюлетэня). Акрамя таго, выбар не з’яўляецца вычарпальным — адсутнічае варыянт статусу Крыма як часткі Украіны на ўмовах дзеючай Канстытуцыі Украіны і дзеючай Канстытуцыі АРК, што сведчыць аб прафанацыі волевыяўлення і грубым парушэнні правоў грамадзян.

Намеснік старшыні ЦВК Украіны Андрэй Магера адзначыў, што пытанне аб вяртанні да Канстытуцыі АРК 1992 года з’яўляецца некарэктным, паколькі крымская канстытуцыя 1992 года існавала ў двух рэдакцыях: майскай і вераснёўскай[26].

Вынікі сацыялагічных апытанняў

[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках сацыялагічнага даследавання «Грамадска-палітычныя, міжнацыянальныя і міжканфесійныя адносіны ў АР Крым: стан, праблемы, шляхі вырашэння», праведзенага ў 2008 годзе Цэнтрам Разумкова сумесна з Інстытутам Еўропы ўніверсітэта Базеля, настроі жыхароў Крыма былі супярэчлівымі і нявызначанымі. Так, 53,8 % жыхароў падтрымлівалі пашырэнне правоў АР Крым у складзе Украіны, 35,1 % падтрымлівалі стварэнне Расійскай нацыянальнай аўтаноміі ў складзе Украіны, 34,5 % падтрымлівалі абвяшчэнне незалежнасці АР Крым. У той жа час уключэнне паўвострава ў склад Расійскай Федэрацыі падтрымлівала 63,8 % жыхароў Крыма (у этнічным размеркаванні 75,9 % сярод рускіх, 55,2 % сярод украінцаў і 13,8 % сярод крымскіх татараў)[27][28][29].

Паводле апытанняў, праведзеных кампаніяй International Republican Institute (IRI) у лістападзе 2011 і маі 2013 года, за далучэнне паўвострава ў склад Расіі выступала 23-33 % жыхароў Крыма, 49-53 % выступалі за захаванне статусу аўтаноміі ў складзе Украіны[30].

Паводле даных сацапытання, праведзенага з 8 па 18 лютага 2014 Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі, 41 % жыхароў Крыма жадалі аб’яднання Украіны з Расійскай Федэрацыяй у адзіную дзяржаву (2013 — 35,9 %)[31].

Ход галасавання

[правіць | правіць зыходнік]

Галасаванне доўжылася з 8 да 20 гадзін 16 сакавіка на 1205 выбарчых участках у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і горадзе Севастопаль. На тэрыторыі Бахчысарайскага раёна ў месцах пражывання крымскіх татараў выбарчыя ўчасткі не былі створаныя, паколькі не знайшлося добраахвотнікаў для працы ў выбарчых камісіях.

Галасаванне прайшло без удзелу міжнародных назіральнікаў. ААН не прызнала яго вынікі.

Яўка выбаршчыкаў

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле арганізатараў рэферэндуму, па стане на 12 гадзін яўка выбаршчыкаў склала 44 %, на 15 гадзін — 64 %[32][33].

Па стане на 20 гадзін яўка паводле даных арганізатараў рэферэндуму склала 81,4 % на тэрыторыі АР Крым і 89,5 % ў Севастопалі[34]. Па незалежных ацэнках яўка склала 32,4 %[35].

Дынаміка яўкі паводле даных арганізатараў рэферэндуму, %
Тэрыторыя 12:00 15:00 18:00 20:00
Сімферопаль, Чыгуначны раён 44,7 80,2 85,0 86,6
Сімферопаль, Кіеўскі раён 39,3 65,5 76,8 90,0
Сімферопаль, Цэнтральны раён 41,3 63,6 76,2 88,5
Керч 64,3 75,6 88,2 94,6
Алушта 38,6 67,5 75,8 81,8
Армянск 43,7 62,3 74,6 87,2
Джанкой 45,5 67,8 84,5 89,8
Еўпаторыя 43,2 60,1 67,8 84,8
Краснапэрэкопск 46,6 67,7 80,4 87,5
Сакы 40,6 54,5 67,5 73,0
Судак 47,1 64,1 72,4 80,3
Феадосія 51,7 70,5 79,5 89,7
Ялта 40,0 60,8 73,4 86,6
Бахчысарайскі раён 39,8 55,4 56,7 59,2
Білагірскі раён 40,8 53,5 59,5 63,8
Джанкойскі раён 41,0 57,6 67,7 76,5
Кіраўскі раён 36,6 51,1 53,8 57,6
Краснагвардзійскі раён 38,4 56,2 66,8 72,2
Краснапэрэкопскі раён 24,4 58,8 74,0 81,5
Лэнінскі раён 44,4 60,7 72,4 80,3
Ныжнягірскі раён 43,9 59,8 69,8 77,1
Первамайскі раён 38,2 60,3 63,6 72,8
Сакскі раён 39,9 63,8 71,2 76,7
Сімферопольскі раён 41,9 71,0 78,2 85,2
Савецкі раён 37,8 53,0 59,9 64,0
Раздольнэнскі раён 41,2 61,2 68,4 77,9
Чарнаморскі раён 43,5 59,4 93,7
Разам 44,27 63,97 73,4 82,71

У дзень рэферэндуму на тэрыторыі АРК было шмат білбордаў з агітацыйнымі матэрыяламі, якія заклікалі галасаваць за аб’яднанне з Расіяй[36].

У крымскім аддзяленні Камітэта выбаршчыкаў Украіны адзначылі, што галасаванне праходзіць па састарэлых спісах выбаршчыкаў[37].

Паведамлялася пра магчымасць галасавання асобамі, якія не былі папярэдне ўключаныя ў спісы выбаршчыкаў: расійская журналістка з сімферопальскай прапіскай прагаласавала на рэферэндуме[38]. Іншы эксперымент ажыццявіў журналіст тэлекампаніі ATR, які хадзіў па ўчастках з патрабаваннем уключыць яго ў спісы. У выніку яму было адмоўлена толькі аднойчы і тройчы журналіст атрымаў бюлетэнь і меў магчымасць прагаласаваць[39]. СМІ паведамлялі аб парушэннях падчас галасавання ў псіхіятрычнай бальніцы ў Ялце, дзе пацыентам «дапамагалі правільна прагаласаваць»[38].

Падтрымалі далучэнне да Расійскай Федэрацыі 474 136 чалавек з Севастопаля, хоць насельніцтва горада ў адпаведнасці з данымі гарадскога ўпраўлення статыстыкі складала на 1 лістапада 2013 года 383 499 чалавек; то бок, за адлучэнне Севастопаля ад Украіны прагаласавалі 123 % жыхароў горада[40]. Аднак на брыфінгу ў Сімферопалі, прысвечаным яўцы выбаршчыкаў па стане на 20:00 мясцовага часу, былі агучаны іншыя звесткі — у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым (без Севастопаля) яўка складала 1 250 427 чалавек, з улікам Севастопаля 1 524 563. Некаторыя блогеры і СМІ распаўсюдзілі жарт, што ў Севастопалі яўка склала 123 % (паводле даных Упраўлення статыстыкі Севастопаля на 1 студзеня 2014 года ў горадзе ўсяго пражывала 385 870 чалавек, і праз ілжывыя лічбы сумарнай яўкі ў Севастопалі нібыта прагаласавалі 1 724 563-1 250 427 = 474 136 чалавек).

Інфармацыя савета пры Прэзідэнце РФ па пытаннях развіцця грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека

[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку мая на сайце Савета пры прэзідэнце Расіі ў пытаннях развіцця грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека з’явілася паведамленне, што паводле папярэдніх ацэнак на сакавіцкі рэферэндум аб статусе Аўтаномнай Рэспублікі прыйшлі 30-50 % грамадзян, і толькі палова з тых, хто прыйшоў на рэферэндум, прагаласавалі за далучэнне да Расіі[41][42]. То бок лёс украінскага Крыма вызначыла прарасійская меншасць: ад 15 % да 30 % насельніцтва. Прыкладна такія ж даныя яўкі і галасавання апублікаваў раней Меджліс крымскататарскага народа[43]. Пасля апублікавання ў мас-медыя, навіну з сайта хутка прыбралі, а яшчэ пазней яна зноў з’явілася там з тлумачэннем, што гэта неафіцыйны даклад члена Савета і старшыні камісіі па міграцыйнай палітыцы і абароне правоў чалавека ў сферы міжнацыянальных адносін Яўгена Баброва[44].

Паводле даных адзінага экзіт-полу, праведзенага акупацыйнымі ўладамі пры ўдзеле ваенных, за «ўваходжанне Крыма ў склад РФ як суб’екта Федэрацыі» прагаласавала 93 % выбаршчыкаў, за «аднаўленне Канстытуцыі Крыма 1992 года» — 7 %[45].

Па выніках паседжання часовых акупацыйных уладаў РФ за акупацыю Крыма прагаласавала 96,77 % выбаршчыкаў, за «захаванне Крыма ў складзе Украіны і аднаўленне канстытуцыі Крыма 1992 года» — 2,51 % несапраўдных бюлетэняў — 0,73 %[46].

Вынікі галасавання ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым[47]
Пытанне Колькасць галасоў Працэнты
Вы за ўз’яднанне Крыма з Расіяй як суб’екта Расійскай Федэрацыі? 1 233 002 96,77 %
Вы за аднаўленне Канстытуцыі Рэспублікі Крым 1992 года і статус Крыма ў складзе Украіны? 31 997 2,51 %
Несапраўдныя бюлетэні 9 097 0,72 %
Яўка выбаршчыкаў 1 274 096 83,10 %
Агульная колькасць выбаршчыкаў 1 533 208 100,00 %
Вынікі галасавання ў горадзе Севастопаль[48]
Пытанне Колькасць галасоў Працэнты
Вы за ўз’яднанне Крыма з Расіяй як суб’екта Расійскай Федэрацыі? 262 041 95,60 %
Вы за аднаўленне Канстытуцыі Рэспублікі Крым 1992 года і статус Крыма ў складзе Украіны? 9 250 3,37 %
Несапраўдныя бюлетэні 2 810 1,03 %
Яўка выбаршчыкаў 274 101 89,50 %
Агульная колькасць выбаршчыкаў 306 258 100,00 %

Матэматычныя разыходжанні і супадзенні

[правіць | правіць зыходнік]

Абвешчаныя акупацыйнымі ўладамі афіцыйныя даныя галасавання ў Севастопалі маюць пэўныя недакладнасці і супадзенні, а менавіта:

  • Абвешчаная колькасць выбаршчыкаў Севастопаля, якія прынялі ўдзел у галасаванні, была 274101 або 89.5000 % ад агульнай колькасці выбаршчыкаў (306 258).
  • Абвешчаная колькасць выбаршчыкаў Севастопаля, якія прагаласавалі «за», — 262 041 або 95.6001 % ад агульнай колькасці.
  • Абвешчаная колькасць выбаршчыкаў Севастопаля, якія прагаласавалі «супраць» — 9250 або 3.5299 %, аднак 9250 — гэта 3,5299 % ад 262 041, а не ад агульнай колькасці выбаршчыкаў (274 101).

Пытанне легітымнасці

[правіць | правіць зыходнік]

У адпаведнасці з пунктам 2 часткі 3 артыкула 3 Закона Украіны «Аб усеўкраінскім рэферэндуме», ратыфікацыйны рэферэндум аб змене тэрыторыі Украіны можа быць праведзены па выніках Усеўкраінскага рэферэндуму[49].

На момант падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму ў Крыме, паводле даных украінскіх уладаў, знаходзілася каля 30 тысяч расійскіх ваенных без апазнавальных знакаў[50]. Крымскія татары заяўлялі аб спробах запалохвання іх групай рускамоўных людзей[51]. Быў адключаны 5 канал і 1+1[52].

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Курултая крымскататарскага народа Заір Смядляеў заявіў 16 сакавіка аб масавых парушэннях падчас правядзення рэферэндуму і фальсіфікацыі яго вынікаў[53]. У прыватнасці ён заявіў, што

« «У Бахчысарайскі раён на аўтобусах прывезлі «лятучых галандцаў», якія, відаць, будуць ездзіць па выбарчых участках і ўкідваць бюлетэні. У галасаванні таксама ўдзельнічаюць грамадзяне Расіі. У Белагорскім раёне журналістаў тэлеканала ATR не пусцілі на ўчастак. Такім чынам, адно здзейсненае злачынства (незаконны рэферэндум) заахвочвае да здзяйснення іншага (фальсіфікацыя вынікаў), каб пазбегнуць адказнасці». »

Пазіцыя ўкраінскай улады

[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Канстытуцыяй і ўкраінскімі законамі гэты рэферэндум з’яўляецца нелегітымным[1][2]. У Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны падкрэслілі, што ва ўкраінскім заканадаўстве не прадугледжана правядзенне «мясцовых рэферэндумаў»[1]. Супраць Аксёнава і Кастанцінава распачаты шэраг крымінальных спраў за спробу звяржэння канстытуцыйнага і дзяржаўнага ладу і сепаратызм.

Юлія Цімашэнка адзначыла, што праводзіць рэферэндум пад дуламі аўтаматаў немагчыма, ахарактарызаваўшы гэта гвалтам, а не рэферэндумам[54]. Міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка заявіў, што рашэнні аб рэферэндуме па статусе Крыма і аб адстаўцы ўрада АР Крым былі нелегітымнымі, паколькі прымаліся з грубым парушэннем Канстытуцыі і законаў Украіны[2].

Галоўнае следчае ўпраўленне Службы бяспекі Украіны пачало расследаванне па прыкметах часткі 3 артыкула 110 Крымінальнага кодэкса Украіны — замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны[55].

7 сакавіка 2014 выконваючы абавязкі Прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў падпісаў указ аб прыпыненні рашэння крымскага парламента аб рэферэндуме па статусе Крыма[56]. У Вярхоўным Савеце Крыма заявілі, што гэтая заява Турчынава не цягне за сабой прававых наступстваў[57].

14 сакавіка 2014 года Канстытуцыйны Суд Украіны разгледзеў справу па канстытуцыйных паданнях выконваючага абавязкі Прэзідэнта Украіны, старшыні Вярхоўнай Рады Украіны і ўпаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека адносна адпаведнасці Канстытуцыі Украіны (канстытуцыйнасці) пастановы Вярхоўнай Рады Аўтаномнай Рэспублікі Крым «Аб правядзенні агульнакрымскага рэферэндуму» ад 6 сакавіка 2014 г. № 1702-6 / 14 і вырашыў[58]:

«
  1. Прызнаць неадпаведнай Канстытуцыі Украіны (з’яўляецца неканстытуцыйнай) пастанову Вярхоўнага Савета Аўтаномнай Рэспублікі Крым «Аб правядзенні агульнакрымскага рэферэндуму» ад 6 сакавіка 2014 года № 1702-6/14.
  2. Пастанова Вярхоўнага Савета Аўтаномнай Рэспублікі Крым «Аб правядзенні ўсекрымскага рэферэндуму» ад 6 сакавіка 2014 года № 1702-6/14, прызнаная неканстытуцыйнай, страчвае сілу з дня прыняцця Канстытуцыйным Судом Украіны гэтага рашэння.
  3. Спыніць дзейнасць камісіі Аўтаномнай Рэспублікі Крым па правядзенні ўсекрымскага рэферэндуму, тэрытарыяльных і ўчастковых камісій, створаных для правядзення гэтага рэферэндуму.
  4. Савету міністраў АР Крым спыніць фінансаванне мерапрыемстваў, звязаных з правядзеннем рэферэндуму, забяспечыць знішчэнне бюлетэняў і агітацыйных матэрыялаў.
»

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Украіны з’яўляецца абавязковым да выканання на тэрыторыі Украіны, канчатковым і не можа быць абскарджана.

Пазіцыя расійскіх уладаў

[правіць | правіць зыходнік]
Падпісанне «дагавора аб прыняцці Рэспублікі Крым у РФ».

Расія прызнала рэферэндум, спасылаючыся на прэцэдэнт з прызнаннем аднабаковага абвяшчэння незалежнасці Косава[59]. Расійскае кіраўніцтва спасылаецца на замацаванае ў Статуце ААН неад’емнае права народаў на самавызначэнне[60] і заяўляе, што расійскае ўмяшанне ў Крыме праводзілася ў мэтах забеспячэння бяспекі грамадзян і спрыяльных умоў для іх волевыяўлення[61]. Такія паралелі аспрэчваюцца заходнімі навукоўцамі[62][63].

28 лютага дэпутат Дзярждумы Расіі Сяргей Міронаў унёс законапраект аб спрашчэнні працэдуры прыняцця новых суб’ектаў у склад РФ. Паводле бягучага расійскага заканадаўства, прыняцце новага суб’екта магчыма толькі з згоды Расіі і дзяржавы, якой тэрыторыя належыць; прычым ініцыятыва павінна зыходзіць менавіта ад гэтай дзяржавы. Міронаў прапанаваў працэдуру, па якой далучэнне рэгіёна да Расіі становіцца магчымым па ініцыятыве гэтага рэгіёна па звароце органаў улады рэгіёна і вынікаў мясцовага рэферэндуму — без згоды дзяржавы, у якую ўваходзіць рэгіён. Сяргей Міронаў пацвердзіў, што прапанова была ўнесена менавіта для далучэння Крыма[64].

Спікер Савета Федэрацыі Валянціна Матвіенка падчас візіту ў Крым заявіла, што верхняя палата расійскага парламенту падтрымае ўваходжанне рэгіёна ў склад Расіі, калі адпаведнае рашэнне будзе падтрымана на рэферэндуме[65].

Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі У. У. Пуцін у інтэрв’ю 4 чэрвеня 2014 года заявіў, што расійскія войскі, што знаходзіліся ў Крыме ў адпаведнасці з міжнародным дагаворам аб наяўнасці там расійскай ваеннай базы, сапраўды дапамаглі жыхарам Крыма правесці рэферэндум аб сваёй незалежнасці і жаданні далучыцца да Расійскай Федэрацыі[12]. Таксама ён адзначыў, што Расія не магла дазволіць, каб «гістарычная расійская тэрыторыя з пераважным этнічным рускім насельніцтвам» сышла ў НАТА[66].

Міжнародная рэакцыя

[правіць | правіць зыходнік]
  • Савет Бяспекі ААН абвясціў, што лічыць рэферэндум нелегітымным[3].
  • Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што правядзенне рэферэндуму парушыць украінскі суверэнітэт і міжнароднае права[67].
  • На думку канцлера Германіі Ангелы Меркель, рэферэндум «нелегітымны і не сумяшчальны з канстытуцыяй Украіны»[67].
  • Прэм’ер-міністр Канады Стывен Харпер абвясціў, што канадскія ўлады не прызнаюць вынікі рэферэндуму, паколькі Крым знаходзіцца «пад незаконнай ваеннай акупацыяй»[67].
  • Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе лічыць рэферэндум неканстытуцыйным, таму адмовілася адправіць сваіх назіральнікаў на яго.
  • Венецыянская камісія прызнала рэферэндум у Крыме нелегітымным, матывуючы гэта тым, што магчымасць правядзення такога рэферэндуму не прадугледжана ні ўкраінскай, ні крымскай канстытуцыямі, а таксама тым, што ўмовы яго правядзення не адпавядаюць дэмакратычным стандартам[68].
  • Казахстан заявіў, што крымскі рэферэндум быў «свабодным волевыяўленнем народа» і «з разуменнем паставіўся» да фактычнага ўключэння Крыма ў склад РФ[69].
  • Прэзідэнт Арменіі канстатаваў, што крымскі рэферэндум — узор рэалізацыі права народаў на самавызначэнне[70].
  • Турцыя заявіла, што ніколі не прызнае анексію Крыма і вынікі так званага «рэферэндуму».
  • У пункце 15 рэзалюцыі ад 1 ліпеня 2014 года Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе абвешчана, што гэты рэферэндум з’яўляецца «нелегітымным і незаконным актам, вынікі якога не маюць ніякай юрыдычнай сілы».

17 сакавіка акупацыйныя ўлады абвясцілі, што на падставе так званай Дэкларацыі аб незалежнасці і «вынікаў рэферэндуму» абвешчана Рэспубліка Крым як незалежная і суверэнная дзяржава з Севастопалем (горад з асаблівым статусам). Рэспубліка Крым у асобе свайго вышэйшага органа ўлады, Дзяржаўнага Савета Рэспублікі Крым[71], «звярнулася» да Расіі з прапановай аб прыняцці Крыма ў склад РФ са статусам Рэспублікі. У той жа дзень прэзідэнт РФ падпісаў фармальны ўказ аб прызнанні Крыма як незалежнай дзяржавы. 18 сакавіка быў падпісаны дагавор аб так званым «прыняцці» Крыма і Севастопаля ў склад Расіі.

  1. а б в ЦВК наголошує, що місцевий референдум в Криму неможливий
  2. а б в Мінюст дав оцінку рішенням про референдуми у Криму та Донецьку: нелегітимні — Українська правда (2 березня 2014)
  3. а б Радбез ООН не визнає «референдум» у Криму
  4. Російський аншлюс Криму виправданий? Частина перша
  5. Крымский парламент принял решение о вхождении автономии в состав РФ и назначил на 16 марта референдум по этому вопросу
  6. Українська правда: Маріонеткова Рада Криму призначила референдум про входження в РФ на 16 березня
  7. Референдум о статусе Крыма назначен на 16 марта — РИА Новости (6 березня 2014)
  8. Референдум про статус Криму перенесли на 30 березня — Українська правда (1 березня 2014)
  9. У Раді безпеки ООН хочуть відправити спостерігачів в Україну // ТСН
  10. Білорусь і Казахстан відмовились послати спостерігачів на кримський референдум // UAport(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2022. Праверана 26 верасня 2022.
  11. ОБСЄ не відправлятиме спостерігачів на кримський референдум // iPress
  12. а б Интервью Владимира Путина радио «Европа-1» и телеканалу TF1 // Сайт Президента России (руск.)
  13. Гіркін розповів, як кримських депутатів примусили провести референдум
  14. Результаты общекрымского референдума (руск.)
  15. Під час псевдореферендуму в Криму насправді лише 15 % громадян хотіли приєднання до РФ // Уніан
  16. Putin’s Human Rights Council Accidentally Posts Real Crimean Election Results; Only 15 % Voted For Annexation // Forbes
  17. Явка виборців на псевдореферендумі в Криму була максимум 30-40 відсотків — Меджліс // Укрінформ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 травня 2014. Праверана 6 травня 2014.
  18. Гиркин признался, что депутатов Крыма насильно сгоняли голосовать за отделение от Украины, 24.01.15
  19. Депутати ВР Криму призначили референдум щодо статусу автономії
  20. Константинов сфальсифікував рішення парламенту Криму про референдум — ЗМІ
  21. Аксьонов вирішив пришвидшити референдум у Криму і призначив його на 30 березня
  22. Рада Криму під охороною російських «багнетів» призначила референдум на 16 березня
  23. Крымский референдум будет проходить под контролем наблюдателей (руск.)
  24. Маріонеткова Рада Криму призначила референдум на 16 березня — Українська правда (6 березня 2014)
  25. Парламент Криму ухвалив постанову "Про проведення загальнокримського референдуму"
  26. У кримських бюлетенях не вказано, за який варіант Конституції АРК 1992 р. голосують виборці, - Магера. РБК Україна (13 березня 2014). Праверана 17 березня 2014.
  27. З2 % жителів Криму схильні до сепаратизму — Центр Разумкова (19 грудня 2008)
  28. Суспільно-політичні, національні та міжконфесійні відносини в Автономній Республіці Крим: Стан, проблеми, шляхи вирішення с 42
  29. Крим: люди, проблеми, перспективи // Журнал «Національна безпека і оборона». 2008, № 10 (104) с. 20
  30. Public Opinion Survey Residents of the Autonomous Republic of Crimea May 16 — 30, 2013
  31. Динаміка ставлення населення України до Росії та населення Росії до України, яких відносин з Росією хотіли б українці
  32. http://www.pravda.com.ua/news/2014/03/16/7019007/
  33. Явка на кримському референдумі становить 44,27 %
  34. Явка в Севастополе на референдуме составила 89,5 %, в Автономной Республике Крым — 81,36 %
  35. Джемілєв розповів Раді безпеки ООН про брехню та цинізм влади Росії
  36. В Криму під час «референдуму» триває масова агітація «за Росію». Радіо Свобода (16 березня 2014). Праверана 17 березня 2014.
  37. У Комітеті виборців говорять про порушення на референдумі. BBC Україна (17 березня 2014). Праверана 17 березня 2014.
  38. а б "Мертві душі", маніпуляції в психлікарні, перешкоди для журналістів: перелік порушень на Кримському референдумі. Gazeta.ua (16 березня 2014). Праверана 17 березня 2014.
  39. Тотальна фальсифікація незаконного референдуму: журналіст зміг проголосувати одразу на трьох дільницях(недаступная спасылка). Факти ICTV (17 березня 2014). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2014. Праверана 17 березня 2014.
  40. За злиття з Росією проголосувало 123% севастопольців. Українська правда (17 березня 2014). Праверана 18 березня 2014.
  41. Під час псевдореферендуму в Криму насправді лише 15 % громадян хотіли приєднання до Росії
  42. Судьбу Крыма определили 15 % жителей — совет при президенте России
  43. Явка виборців на псевдореферендумі в Криму була максимум 30-40 відсотків — Меджліс. Праверана 6 травня 2014.
  44. Проблемы жителей Крыма (руск.)
  45. Екзит-пол нарахував 93 % кримчан за приєднання до РФ
  46. По итоговым данным, за воссоединение с РФ проголосовали 96,77 % принявших участие в референдуме жителей Крыма — Малышев
  47. На загальнокримському референдумі 16 березня 2014 року за возз'єднання Криму з Росією на правах суб'єкта РФ проголосували 96,77 % кримчан
  48. На сессии городского Совета утверждены результаты общекрымского референдума 16 марта 2014 года Архівавана 22 ліпеня 2014 года. (руск.)
  49. Закон України «Про всеукраїнський референдум» Архівавана 22 сакавіка 2014.
  50. У Криму зосереджено до 30 тисяч російських військових Архівавана 23 снежня 2018. ZN.UA, 7 березня 2014.
  51. Кримських татар намагаються залякати Радіо Свобода, 7 березня 2014.
  52. У Криму відключили 5-ий канал і «1+1» Українська правда, 6 березня 2014.
  53. Голова Центрвиборчкому Курултаю: «референдум» фальсифікований Радіо свобода, 16 березня 2014 р.
  54. Укрінформ: Тимошенко: Референдум про статус Криму під дулами автоматів є нелегітимним(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 березня 2014. Праверана 6 березня 2014.
  55. СБУ порушила справу за незаконне «приєднання» Криму до Росії
  56. Турчинов офіційно зупинив «референдум» Криму. КС уже взявся за подання
  57. У Раді Криму назвали «нікчемною» заяву Турчинова
  58. РІШЕННЯ КОНСТИТУЦІЙНОГО СУДУ УКРАЇНИ у справі за конституційними поданнями виконувача обов'язки Президента України, Голови Верховної Ради України та Уповноваженого Верховної Ради України з прав людини щодо відповідності Конституції України (конституційності) Постанови Верховної Ради Автономної Республіки Крим «Про проведення загальнокримського референдуму» (справа про проведення місцевого референдуму в Автономній Республіці Крим) (Справа № 1-13/2014) від 14 березня 2014 року № 2-рп/2014(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 березня 2014. Праверана 14 березня 2014.
  59. Lavrov: If West accepts coup-appointed Kiev govt, it must accept a Russian Crimea
  60. Інтерв’ю Володимира Путіна радіо «Європа-1» і телеканалу TF1. В.ПУТІН: Если Вы позволите мне закончить фразу, то, мне кажется, будет понятно, что я имею в виду. Так вот, российские войска находились в Крыму в соответствии с международным договором о наличии там российской военной базы. И российские войска действительно помогли жителям Крыма провести референдум о своей независимости и желании присоединиться к Российской Федерации. И никто не имеет права отказать этим людям в том, чтобы они реализовали право, предусмотренное статьёй первой Устава Организации Объединённых Наций, — право наций на самоопределение"].
  61. «Пряма лінія з Володимиром Путіним»
  62. Experts: Crimea isn’t comparable to Kosovo Anadolu Agency
  63. Analysis: Why Russia’s Crimea move fails legal test
  64. Углубление фарватера: Сможет ли Крым отделиться от Украины (руск.)
  65. Матвиенко: Совфед готов поддержать решение Крыма о вхождении в РФ (руск.)
  66. Интервью Владимира Путина радио «Европа-1» и телеканалу TF1 // Сайт Президента России (руск.)
  67. а б в Harper, world leaders reject proposed Crimean referendum (англ.)
  68. Венеціанська комісія визнала «референдум» у Криму нелегітимним
  69. Казахстан признал референдум и поддержал аннексию Крыма
  70. Армения признала референдум в Крыму
  71. Верховный Совет АРК переименован в Государственный Совет Республики Крым