Андрэй Анатолевіч Мяцельскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Андрэй Мяцельскі)
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Анатолевіч Мяцельскі
Дата нараджэння 16 верасня 1960(1960-09-16) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера археалогія, гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Андрэй Анатолевіч Мяцельскі (16 верасня 1960, Котбус, ГДР (цяпер ФРГ)) — беларускі археолаг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і служачых. У 1984 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. З 1987 па 1990 год навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР. Працаваў настаўнікам гісторыі ў Ярэміцкай СШ Карэліцкага раёна і ў СШ № 20 г. Бабруйска. У 1992 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Города белорусского Посожья X—XIII вв.» (навуковы кіраўнік — прафесар П. Ф. Лысенка).

З 1990 па 1993 год малодшы навуковы супрацоўнік, з 1993 па 1998 — навуковы супрацоўнік, а з 1998 года — старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэднявечнага перыяду Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Археалогія і гісторыя сярэднявечча, гістарычная геаграфія. Найбольшы ўплыў на фарміраванне гістарычнага светапогляду аказалі Л. В. Аляксееў і М. А. Ткачоў

Творы[правіць | правіць зыходнік]

На беларускай мове[правіць | правіць зыходнік]

  • Воласць Крычава ў XII—XVI стст.: тэрыторыя, адміністрацыйна-гаспадарчы падзел, паселішчы / А. А. Мяцельскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2000. — № 15. — С. 81—92.
  • Гарадзішчы жалезнага веку ў міжрэччы Сожа і Іпуці (па матэрыялах Магілёўшчыны) / Андрэй Мяцельскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2006. — № 21. — С. 54—61.
  • Да пытання аб прыродных і антрапагенных межах Віцебскай зямлі XII—XIII стст. / А. А. Мяцельскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1997. — № 12. — С. 187—194.
  • Да пытання пра лакалізацыю Нясвіжа XI—пачатку XVI ст. / Андрэй Мяцельскі // Беларускі гістарычны часопіс. — 2006. — № 1 (). — Студзень. — С. 26—29.
  • Заснаванне Пустынскага Свята-Успенскага манастыра: загадка гісторыі / Андрэй Мяцельскі // Беларускі гістарычны часопіс. — 2009. — № 11 (124). — Лістапада. — С. 47—49.
  • Землі Беларусі і Смаленскае княства (IX—XIII стст.) / Андрэй Мяцельскі // Беларускі гістарычны часопіс. — 1997. — № 2 (18). — С. 17—27.
  • Знаходкі агнястрэльнай зброі ў Нясвіжскім замку / Андрэй Мяцельскі // Беларускі гістарычны часопіс. — 2011. — № 2 (139). — С. 43—44.
  • Князі Мсціслаўскія на службе маскоўскай / Андрэй Мяцельскі // Беларускі гістарычны часопіс. — 2007. — № 3 (92). — С. 15—21.
  • Лучыцкая воласць XV—XVIII стагоддзяў / А. А. Мяцельскі // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 2000. — № 4. — С. 59—66.
  • Мсціслаўскае княства і ваяводства ў XII—XVIII стст. / А. А. Мяцельскі; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мн.: Беларуская навука, 2010. — 663, [1] с. — ISBN 978-985-08-1202-5.
  • Старадаўні Крычаў: Гiсторыка-археалагічны нарыс горада ад старажытных часоў да канца XVIII ст. / А. А. Мяцельскі; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мн.: Беларуская навука, 2003. — 165, [2] с. — ISBN 985-08-0541-2.

На руская мове[правіць | правіць зыходнік]

  • Владельцы старого Несвижа / А. А. Метельский. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — 159 с. — ISBN 978-985-11-0581-2.
  • Города Белорусского Посожья в X—XIII вв.: Автореф. диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук: 07.00.06 / Академия наук Беларуси, Ин-т истории. — Мн., 1992. — 25 с.
  • Некоторые результаты археологических исследований 2001 г. в замке Радзивиллов в Несвиже // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця: Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, 3—4 мая 2002 г.: У 4 ч. / М-ва адукацыі рэспублікі Беларусь, Ін-т гісторыі НАН Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы», Кафедра гісторыі Беларусі; Рэдкал.: І. П. Крэнь, У. І. Навіцкі, І. А. Змітровіч (адк. рэд.) і інш. Ч. 3. — Гродна: ГрДУ, 2003. — С. 230—233.
  • О местонахождении центра Зарубской волости Смоленской земли // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1996. — № 10. — С.
  • Становление Посожских городов Смоленской земли / А. А. Метельский // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1997. — № 12. — С. 181—186.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]