Андрэй Мікалаевіч Сердзюкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Мікалаевіч Сердзюкоў
Дата нараджэння 4 сакавіка 1962(1962-03-04) (62 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расія
Род войскаў Ваенна-паветраныя войскі Расіі
Званне
Генерал-палкоўнік
Генерал-палкоўнік
генерал-палкоўнік
Камандаваў 138-я асобная гвардзейская мотастралковая брыгада;
106-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія;
5-я агульнавайсковая армія;
12-е камандаванне рэзерву Паўднёвай ваеннай акругі;
Групоўка войскаў ВС РФ у Сірыі;
Паветрана-дэсантныя войскі Расіі
Бітвы/войны Першая чачэнская вайна;
Марш-кідок на Прышціну;
Другая чачэнская вайна;
Крымскі крызіс;
Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі;
Аперацыя АДКБ у Казахстане;
Уварванне Расіі ва Украіну (2022)
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Мікалаевіч Сердзюкоў (нар. 4 сакавіка 1962, пас. Вуглягорскі, Тацынскі раён, Растоўская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі военачальнік. Камандуючы Паветрана-дэсантнымі войскамі Расійскай Федэрацыі з 4 кастрычніка 2016 па 16 чэрвеня 2022, генерал-палкоўнік (2015), Герой Расійскай Федэрацыі (2020).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1983 годзе скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча імя Ленінскага камсамола (7 рота). Па заканчэнні вучылішча ў 1983—1985 гадах служыў на пасадзе камандзіра ўзвода разведвальнай роты 104-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі (Кіравабад, АзССР).

Паслядоўна прайшоў пасады намесніка камандзіра і камандзіра роты (1985—1986), начальніка штаба і камандзіра батальёна (1986—1990).

У 1993 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ.

У 1993—1995 — намеснік камандзіра, у 1995—1997 — камандзір 237-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага Торуньскага палка, у 1997—1999 гады — камандзір 104-га гвардзейскага дэсантна-штурмавага палка 76-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай Чарнігаўскай дывізіі (г. Пскоў).

У далейшым займаў пасады: камандзіра 138-й асобнай гвардзейскай мотастралковай Краснасельскай брыгады ў Ленінградскай ваеннай акрузе (пас. Каменка) з сакавіка 2002 года па чэрвень 2004 года, камандзіра 106-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі (г. Тула) з 2004 па 2007 гады.

У 2009 годзе скончыў з залатым медалём Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Назначаны намеснікам камандуючага 5-й агульнавайсковай арміяй Далёкаўсходняй ваеннай акругі (з 2010 — Усходняй ваеннай акругі).

Са студзеня 2011 — па люты 2013 года — камандуючы 5-й агульнавайсковай арміяй Усходняй ваеннай акругі (г. Усурыйск).

З лютага па кастрычнік 2013 года — намеснік камандуючага войскамі Паўднёвай ваеннай акругі. У 2014 годзе прымаў удзел у далучэнні Крыма да Расійскай Федэрацыі. З кастрычніка 2013 года — начальнік штаба — першы намеснік камандуючага войскамі Паўднёвай ваеннай акругі, са снежня 2015 года па кастрычнік 2016 года — камандуючы 12-м камандаваннем рэзерву Паўднёвай ваеннай акругі.

У сувязі з падзеямі на ўсходзе Украіне ў маі 2017 года ўключаны ў санкцыйны спіс Украіны[1].

15 верасня 2017 года, вяртаючыся з ваенных вучэнняў, трапіў у ДТЗ у Мурманскай вобласці. Сердзюкоў атрымаў цяжкія траўмы галавы і пералом пазваночніка[2][3]. З-за атрыманых траўм не адбылося яго прызначэнне камандуючым Групоўкай Узброеных Сіл РФ у Сірыі, якое планавалася на канец 2017 года[4].

З 10 красавіка па верасень 2019 года — камандуючы Групоўкай войск Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы. За час яго камандавання расійскім войскам у Сірыі ўдалося разграміць фарміраванні ісламістаў у паўднёвых раёнах правінцыі Ідліб і ўзяць пад кантроль сірыйскіх войскаў значную частку паўночнага ўсходу краіны[5][6].

7 студзеня 2022 года прызначаны камандуючым міратворчымі сіламі АДКБ у Казахстане[7]. У чэрвені таго ж года СМІ паведамілі, што Сердзюкоў вызвалены ад пасады камандуючага паветрана-дэсантнымі войскамі Расіі[8].

Удзельнік Першай і Другой чачэнскіх войнаў, марш-кідка зводнага батальёна ПДВ на Прышціну і ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі. Мае больш за 200 скачкоў з парашутам.

Заслужаны ваенны спецыяліст Расійскай Федэрацыі.

Член рэдакцыйнай калегіі часопіса «Ваенная думка».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўныя[правіць | правіць зыходнік]

Рэгіянальныя[правіць | правіць зыходнік]

Канфесійныя[правіць | правіць зыходнік]

  • Медаль «За царкоўныя заслугі перад Уладзівастоцкай і Прыморскай епархіяй» 1-й ступені (2012) — за асабісты ўклад у развіццё ўзаемадзеяння паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і арміяй у аказанні духоўна-маральнай падтрымцы ваеннаслужачых.

Зноскі

  1. Санкции Украины впервые коснулись командующего ВДВ Сердюкова / РИА «Новости», 16.05.2017
  2. Главком ВДВ получил тяжелые травмы в ДТП в Мурманской области
  3. Татьяна Брицкая. «Человек погиб из-за деревенских понтов». Новая газета (22 сентября 2017). Праверана 29 верасня 2017.
  4. Генерал срочной службы / Коммерсантъ, 20.02.2018
  5. Командующего ВДВ десантировали в Сирию / Коммерсантъ
  6. Минобороны сменило командующего российской группировкой в Сирии / vedomosti.ru
  7. Командующий ВДВ Сердюков стал руководителем миротворцев ОДКБ в Казахстане / РИА «Новости»
  8. Новым командующим ВДВ стал участник нескольких военных кампаний
  9. Источник: два генерала получили звания Героев России за операцию в Сирии. ТАСС. Праверана 12 чэрвеня 2021.
  10. Постановление Президиума Государственного Совета Республики Крым от 6 октября 2015 года № п106-1/15 «О награждении работников различных отраслей»
  11. Почётные граждане Тацинского района / МБУ «Тацинский историко — краеведческий музей» Архівавана 23 ліпеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]