Андрэй Сяргеевіч Саковіч
| Поўнае імя | Андрэй Сяргеевіч Саковіч | |||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
15 красавіка 1992[1] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||||||||||||||
| Рост | 187 см[2] | |||||||||||||||||||||||||||
| Вага | 82 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Андрэй Саковіч (нар. 15 красавіка 1992, Гомель) — беларускі футбаліст, брамнік.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец «Гомеля», з 2008 года выступаў за дубль. У сезоне 2010 быў асноўным брамнікам фарм-клуба «Гомель-2», які гуляў у Другой лізе.
З 2012 года стаў асноўным брамнікам дубля. Тады ж пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Гомель» 12 ліпеня 2012 у матчы Лігі Еўропы супраць фарэрскага «Вікінгура» (4:0). 25 лістапада 2012 згуляў свой першы матч у Вышэйшай лізе (супраць «Белшыны», 1:3).
З 2013 перастаў з’яўляцца ў аснове, толькі зрэдку трапляў на лаўку запасных, выступаў за дубль. У выніку ў снежні 2014 года пакінуў гомельскі клуб[3]. Аднак праз некаторы час «Гомель» пакінуў таксама асноўны брамнік Андрэй Клімовіч, і Саковіч вярнуўся ў каманду, у лютым 2015 падоўжыўшы кантракт[4].
Сезон 2015 Андрэй пачаў у якасці асноўнага брамніка «Гомеля». Са жніўня саступіў месца ў аснове Алегу Кавалёву, але ў кастрычніку вярнуў месца ў старце. Пасля вылету «Гомеля» ў Першую лігу застаўся ў камандзе, але ў сезоне 2016 не з’яўляўся на полі. У жніўні 2016 года, разарваўшы кантракт з «Гомелем», стаў іграком «Ліды»[5], дзе стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года пакінуў лідскі клуб[6].
У студзені 2017 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам», які ўзначаліў былы трэнер «Гомеля» Алег Кубараў[7]. Аднак ужо ў сакавіку 2017 года пакінуў «Шахцёр», так і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах[8], і неўзабаве далучыўся да «Белшыны»[9]. У складзе бабруйскага клуба стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў «Белшыну».
У студзені 2018 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[10]. Быў асноўным брамнікам жыткавіцкага клуба. У сакавіку 2019 года разарваў кантракт з ЮАС і неўзабаве далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе чаргаваўся ў складзе з Яўгенам Грэмзам.
У студзені 2020 года перайшоў у рэчыцкі «Спадарожнік»[11]. Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе, згуляў толькі ў адным матчы — 6 чэрвеня супраць «Асіповічаў» у Кубку Беларусі. У ліпені 2020 года разарваў кантракт з клубам[12] і неўзабаве далучыўся да «Гарадзеі», дзе стаў другім брамнікам, тройчы згуляў за каманду ў Вышэйшай лізе і адзін раз у Кубку Беларусі.
У сакавіку 2021 года стаў іграком гомельскага «Паперпрама», дзе быў асноўным брамнікам у Другой лізе. У сакавіку 2023 года падоўжыў пагадненне з клубам[13]. Пакінуў «Паперпрам» у студзені 2024 года[14].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2012—2013 гадах прыцягваўся да моладзевай зборнай Беларусі, але пераважна заставаўся на лаўцы запасных. Адзіны раз выйшаў на поле 14 жніўня 2012 года ў матчы супраць Чарнагорыі на турніры памяці Валерыя Лабаноўскага ў Кіеве.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2008 | дубль | Гомель | 2 | −0 | |
| 2009 | дубль | Гомель | 19 | −19 | |
| 2010 | Д3 | Гомель-2 | 29 | −40 | |
| 2011 | дубль | Гомель | 10 | −3 | |
| 2012 | Д1 | Гомель | 1 | −3 | |
| 2013 | дубль | Гомель | 30 | −20 | |
| 2014 | дубль | Гомель | 31 | −23 | |
| 2015 | Д1 | Гомель | 18 | −26 | |
| 2016 (1) | Д2 | Гомель | 0 | 0 | |
| 2016 (2) | Д2 | Ліда | 13 | −9 | |
| 2017 | Д2 | Белшына | 24 | −23 | |
| 2018 | Д2 | ЮАС | 28 | −37 | |
| 2019 | Д2 | Нафтан | 14 | −18 | |
| 2020 (1) | Д2 | Спадарожнік | 0 | 0 | |
| 2020 (2) | Д1 | Гарадзея | 3 | −7 | |
| 2021 | Д3 | Паперпрам | 12 | −9 | |
| 2022 | Д3 | Паперпрам | 15 | −12 | |
| 2023 | Д2 | Паперпрам | 31 | −55 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Andrey Sakovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://vk.com/photo-121879905_457250613
- ↑ Вратарь Сакович покидает «Гомель» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Сакович продлил контракт с «Гомелем» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Cакович перешел в «Лиду» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Андрей Сакович покинул "Лиду" (руск.). football.by (20 снежня 2016). Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ Андрей Сакович стал игроком "Шахтера" (руск.). football.by (16 студзеня 2017). Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ "Шахтер" расторг контракт с Саковичем (руск.). football.by (15 сакавіка 2017). Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ Андрей Сакович стал игроком "Белшины" (руск.). football.by (21 сакавіка 2017). Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ Андрей Сакович подписал контракт с ЮАС (руск.). football.by (11 студзеня 2018). Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ Вратарь Сакович сменил "Нафтан" на "Спутник" (руск.). football.by (18 студзеня 2020). Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ Сакович покинул "Спутник" (руск.). football.by (3 ліпеня 2020). Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ Сакович продолжит выступать за "Бумпром" (руск.). football.by (5 сакавіка 2023). Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ Андрей Сакович покинул «Бумпром» (руск.)(недаступная спасылка). bel.football (25 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2024. Праверана 25 сакавіка 2024.
- Нарадзіліся 15 красавіка
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Гомель-2
- Ігракі ФК Ліда
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы
- Ігракі ФК Нафтан
- Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Паперпрам Гомель