Андрэй Тадэвушавіч Васілеўка
| Нарадзіўся |
14 чэрвеня 1972[1] (53 гады) |
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Грамадзянства | ||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
| Трэнерская кар’ера | ||||||||||
|
||||||||||
|
||||||||||
Андрэй Тадэвушавіч Васілеўка (нар. 14 чэрвеня 1972, Гродна, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Лёгкі форвард. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі[2]. Бацька беларускай баскетбалісткі Марыі Васілеўка.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец гродзенскай баскетбольнай школы, першы трэнер — Яўген Аркадзьевіч Кец. Практычна ўсю гульнявую кар’еру правёў у складзе «Гродна-93»[3], таксама выступаў у Польшчы. Шматразовы чэмпіён Беларусі і ўладальнік Кубка краіны. Удзельнік шасці «Матчаў зорак» беларускага чэмпіянату.
У 2001—2003 гадах выступаў за мужчынскую зборную Беларусі.
Некалькі гадоў займаў пасаду старэйшага трэнера і дапамагаў Аляксандру Папкову трэніраваць «Гродна-93». У 2011 годзе змяніў на пасту галоўнага трэнера Аляксандра Папкова[4].
У 2013 годзе быў трэнерам жаночай беларускай нацыянальнай каманды U-18.
Кар’ера баскетбаліста
[правіць | правіць зыходнік]- 1988—1992 — Прагрэс (Гродна)[5]
- 1992—1993 — Універсітэт (Гродна)
- 1993—1994 — Крош (Гродна)
- 1994—1996 — Гродна-93
- 1996—1997 — Чарні Слупск (Слупск, Польшча)
- 1997—2009 — Гродна-93
Кар’ера трэнера
[правіць | правіць зыходнік]Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]У якасці баскетбаліста
[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (8): 1995/1996, 1997/1998, 1998/1999, 1999/2000, 2000/2001, 2001/2002, 2002/2003, 2003/2004.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 1994/1995, 2004/2005, 2005/2006, 2006/2007.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2007/2008.
Уладальнік Кубка Беларусі (7): 1998, 2000, 2001, 2002, 2003, 2004, 2007.
Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2005.
У якасці трэнера
[правіць | правіць зыходнік]
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (6): 2011/2012, 2012/2013, 2013/2014, 2014/2015, 2015/2016, 2016/2017.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2017/2018.
Фіналіст Кубка Беларусі (4): 2011, 2013, 2014, 2016.
Зноскі
- 1 2 Andrei Vasileuka // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- ↑ 2003 European Championship for Men. Belarus
- ↑ 30 ЛЕТ ГРОДНО-93
- ↑ У «Гродно-93» сменился тренер
- ↑ АНДРЕЙ ВАСИЛЕВКО: БАСКЕТБОЛЬНЫЕ АЗЫ ПОСТИГАЛ В КОМПАНИИ ДЕВЧОНОК
- ↑ Без права на ошибку
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 14 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Ігракі «Гродна-93»
- Ігракі «Чарні» Слупск
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісты Беларусі
- Баскетбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры «Гродна-93»
- Трэнеры жаночай зборнай Беларусі па баскетболе
- Трэнеры «Гродна-93-ГрДУ»