Перайсці да зместу

Дзяніс Коршук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Дзяніс Коршук
Нарадзіўся 2 сакавіка 1978(1978-03-02)[1] (47 гадоў) ці 1978[2]
Грамадзянства
Рост 202 см
Пазіцыя лёгкі форвард
Клубная кар’ера[* 1]
1995—1999 РТІ
1999—2004 Гродна-93
2004—2005 Асторыя Быдгашч
2005 Віталюр
2005—2006 Шлёнск Уроцлаў
2006—2008 АЗС Кашалін[d]
2008—2011 Мінск-2006
2011—2012 Адэса[d]
2012—2014 Цмокі-Мінск
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Дзяніс Мікалаевіч Коршук (нар. 2 сакавіка 1978, Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Майстар спорту. Адзінаццаціразовы чэмпіён Беларусі[3].

Выхаванец мінскай СДзЮШАР №10. Першы трэнер — Міхаіл Аркадзевіч Фейман. Гуляў за каманды: РТІ-РШВСМ (Мінск, 1995—1997), РТІ-АЗАА (Асіповічы, 1997—1999), «Гродна-93» (1999—2004)[4], «Асторыя» (Быдгашч, Польшча, 2004/05), «Віталюр» (Мінск, 2005)[5], «Шлёнск» (Уроцлаў, Польшча, 2005/06), АЗС «Кашалін» (Польшча, 2006—2008), «Мінск-2006» (2008—2011), «Адэса» (Украіна, 2011/12), «Цмокі-Мінск» (2012—2014). Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі ў 1996—2012 гадах.

Пасля заканчэння гульнявой кар’еры стаў кіраўніком фітнэс-клуба «Densport» у Мінску. Выступаў у Непрафесійнай баскетбольнай лізе Беларусі за «Віталюр», стаў чемпіёнам НБЛ-2015/16, 2022/23 і 2023/24. У 2023 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб рэзервовай каманды БК «Мінск»[6]. У 2024 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды БК «Мінск».

  1. а б Dzianis Korshuk // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
  2. Наш составСпортивная панорама, 1997. — вып. 98. — С. 3.
  3. Старый знакомый. Денис Коршук: в поисках себя Архівавана 13 мая 2022.
  4. ПОРТРЕТ. Денис Коршук Архівавана 13 мая 2022.
  5. НОВОСТИ. Коршук — в "Виталюре"! Архівавана 13 мая 2022.
  6. Баскетбольный клуб «Минск». Резервная команда(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2023. Праверана 13 кастрычніка 2023.