Аляксей Мікалаевіч Лашкевіч
Выгляд
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Нарадзіўся |
26 ліпеня 1978[1] (46 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||
Рост | 203 см | ||||||||||||
Вага | 104 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | цяжкі форвард | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Аляксей Мікалаевіч Лашкевіч (нар. 26 ліпеня 1978, Гомель, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер[2]. Цяжкі форвард. Выступаў за зборную Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец гомельскай СДзЮШАР №9. Першы тренер — Святлана Уладзіміраўна Валашчук. У 1993—1997 гадах праходзіў навучанне ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску.
У чэмпіянаце Беларусі дэбютаваў у сезоне 1993/94 у клубе РТІ-2-РВАР і заваяваў з ім ва ўзросце 16 гадоў залаты медаль чэмпіёна Беларусі[3].
У 1999 годзе паехаў у Славенію і выступаў за клуб «Геліяс».
У 2010 годзе вярнуўся ў Беларусь, выступаў за клуб «Мінск-2006». З 2017 года трэнер рэзервовай каманды «Цмокі-Мінск»[4].
Кар’ера баскетбаліста
[правіць | правіць зыходнік]- 1993—1994 — РТІ-2-РВАР (Мінск)
- 1994—1997 — РВАР (Мінск)
- 1997—1999 — РТІ-АЗАА (Асіповічы)
- 1999—2010 — Геліяс (Дамжале, Славенія)
- 2010—2012 — Мінск-2006
- 2012—2018 — Цмокі-Мінск
- 2017—2018 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) (гуляючы трэнер)
Кар’ера трэнера
[правіць | правіць зыходнік]- 2017—2018 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) (гуляючы трэнер)
- 2018—2020 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) (другі трэнер)
- 2020—2022 — Цмокі-Мінск (моладзевая каманда) (другі трэнер)
- 2022—2023 — Мінск (моладзевая каманда) (другі трэнер)
- 2023—2024 — Мінск (другі трэнер)
- з 2024 — Мінск (моладзевая каманда) (другі трэнер)
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіён Беларусі (10): 1993/1994, 1996/1997, 2010/2011, 2011/2012, 2012/2013, 2013/2014, 2014/2015, 2015/2016, 2016/2017, 2017/2018.
Чэмпіён Славеніі (1): 2006/2007.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1998/1999.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Славеніі (2): 2007/2008, 2008/2009.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1997/1998.
Уладальнік Кубка Беларусі (9): 1997, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017.
Уладальнік Кубка Славеніі (1): 2006/2007.
Фіналіст Кубка Беларусі (1): 1998.
Зноскі
- ↑ а б Aliaksei Lashkevich // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- ↑ Аляксей Лашкевiч Архівавана 25 ліпеня 2021.
- ↑ Персона. Алексей Лашкевич: боец и домосед(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2021. Праверана 25 ліпеня 2021.
- ↑ Алексей Лашкевич. Новая роль аксакала(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2022. Праверана 25 ліпеня 2021.