Андрэй Уладзіміравіч
Андрэй Уладзіміравіч | |
---|---|
укр.: Андрій Володимирович | |
Нараджэнне | 1390 |
Смерць | 1457 |
Род | Гедзімінавічы |
Бацька | Уладзімір Альгердавіч |
Дзеці | Еўдакія Андрэеўна[d] |
Веравызнанне | праваслаўе |
Андрэй Уладзіміравіч (каля 1390—1457?) — князь, адзін з найбуйнейшых праваслаўных магнатаў Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Малодшы сын кіеўскага князя Уладзіміра Альгердавіча, брат Алелькі (Аляксандра) і Івана Бельскага. Пасля смерці бацькі Андрэй Уладзіміравіч, у адрозненне ад братоў удзельнага княства не атрымаў, а быў служылым князем, але займаў высокае становішча. Паходжанне забяспечвала яму месца ў гаспадарскай радзе. Ад вялікага князя літоўскага атрымаў уладанні ў розных краях ВКЛ, валодаў Лагойскам, Гайнай і Камянцом на поўнач ад Менска, Палонна ў Віцебскай зямлі, Славянскам і Магільна ў вярхоўях Нёмана, сялом Белым (на месцы цяперашняга Лепеля).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты быў з Марыяй Іванаўнай з «паноў Чарэйскіх»[1]. Сваіх дзяцей Глеба і Еўдакію перажыў.
Пасля смерці Андрэя Уладзіміравіча адна частка маёнткаў вярнулася да вял. князя, другая адышла ўнучцы — Фядоры Рагацінскай, жонцы кн. Івана Кобрынскага, трэцяя, сяло Белае (сучасны Лепель) — родзічам жонкі, панам Чарэйскім.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Маецца на ўвазе баярын Іван Чарэйскі і 5 яго сыноў, братоў Марыі. Місаіл — праваслаўны смаленскі епіскап, заснаваў у сваёй частцы Чарэйскага маёнтка, на возеры Галаўлі, манастыр у імя св. Троіцы, паводле тастаменту Місаіла права апекі над Чарэйскім манастыром атрымаў Багдан Сапега; Міхаіл Пструх — ахвяраваў у 1454 на карысць Чарэйскага манастыра св. Троіцы землі каля азёр Галаўля і Чарэя; Дашка — яго сыны (Іван, Васіль, Алехна і Сенька) каля 1475 падаравалі Чарэйскаму манастыру ўрочышча Клубінічы (зараз — вёска на поўначы Крупскага раёна). Адзін з сыноў Дашкі — Сенька Дашкавіч, меў сына Васька Сенькавіч (узг. да 1524); Сенька — меў дачку Марыю, жонку Фёдара Фёдаравіча Друцкага-Саколінскага; Мікіта — меў сына Ждана і ўнука Льва Жданавіча (узг. 1602).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Насевіч В. Андрэй Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od konca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 337—338.