Андрэй Чыж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Чыж
польск.: Andrzej Czyź), лац.: Andreas Czyź
Род дзейнасці: святар, педагог
Дата нараджэння: 27 верасня 1763(1763-09-27)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 23 красавіка 1816(1816-04-23) (52 гады)
Месца смерці:
Месца працы:
Альма-матар:

Андрэй Чыж (польск.: Andrzej Czyź), лац.: Andreas Czyź; 27 верасня 1763, Беларусь23 красавіка 1816, Полацк) — святар, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 13 жніўня 1783 г. у Полацку. Пасля выпрабаванняў у полацкім навіцыяце (1783–1785) выкладаў інфіму (1785–1786), граматыку, сінтаксіс і рускую мову (1787–1788), паэтыку і рускую мову (1788–1789), рыторыку і рускую мову (1789–1790) у Полацкім езуіцкім калегіуме. З 1790 па 1794 гг. праходзіў курс тэалогіі ў Полацку. У 1792 г. быў высвечаны на ксяндза[1].

Прафесар рыторыкі і паэтыкі (1794–1795) у Полацкім езуіцкіі калегіуме. Рэгент канвікту і прафесар французскай мовы ў Магілёўскім езуіцкім калегіуме (1795–1797), прэфект школ у Полацку (1800–1802). У 1802–1806 гг. – рэгент езуіцкага канвікту ў Пецярбургу. Пасля пераўтварэння канвікту ў Высакародны калегіум (Collegium nobilium) быў яго нязменным рэктарам (1806–1815)[1] і заслужыў на гэтай пасадзе добрую памяць многіх сваіх вучняў[2]. 1813 г. – асістэнт генерала Таварыства Ісуса ў Расіі Тадэвуша Бжазоўскага[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – С. 166–167.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – 632 с.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.