Антоній Корсак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антоній Корсак
лац.: Antonius Korsak
Род дзейнасці: святар, педагог
Дата нараджэння: 13 чэрвеня 1764(1764-06-13)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 11 жніўня 1831(1831-08-11) (67 гадоў)
Месца смерці:
Месца працы:
Альма-матар:

Антоній Корсак (лац.: Antonius Korsak; 13 чэрвеня 1764, Мсціслаў — 11 жніўня 1831, Старая Весь, Галічына) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

«Расійскі» этап[правіць | правіць зыходнік]

Уступіў у Таварыства Ісуса 14 жніўня 1781 г. Пасля курса рыторыкі ў Оршы выкладаў граматыку і сінтаксіс ў Віцебску (1784—1786). З 1786 па 1788 гг. вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Наступныя пяць гадоў працаваў настаўнікам у езуіцкіх школах у Полацку, Дынабургу, Магілёве і Мсціславе.

У 1793 г. вярнуўся ў Полацкі езуіцкі калегіум, дзе праслухаў поўны курс тэалогіі. Пасля двух гадоў у доме ІІІ прабацыі ў Дынабургу слаў апошнія зарокі 15 жніўня 1798 г. Зноў працаваў у Мсціславе (рэгент канвікта, прэфект школ і прафесар французскай мовы, 1798—1799), Магілёве (рэгент канвікта, 1799—1800) і Оршы (прафесар рыторыкі і кіраўнік настаўніцкай семінарыі, 1800—1805; прэфект бібліятэкі, 1804—1805).

З 1805 па 1813 гг. — сакратар правінцыяла Беларускай правінцыі Таварыства Ісуса Казіміра Астроўскага. 3 мая 1813 г. прызначаны рэктарам Магілёўскага калегіума (да 1819). Апошні год дзейнасці езуітаў на Беларусі правёў у Оршы[1].

«Аўстрыйскі» этап[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) А. Корсак звязаў свой лёс з Галічыной, якая ў той час уваходзіла ў склад Аўстрыйскай імперыі. Першы год адсутнічаў у правінцыі, паколькі знаходзіўся ў Рыме, дзе прымаў удзел у ХХ Генеральнай кангрэгацыі Таварыства Ісуса, на якой быў абраны новы генерал ордэна Луіджы Фортыс. Па вяртанні ў правінцыю займае высокіе пасады: кансультанта правінцыяла Галіцкай правінцыі (1822—1825), віцэ-рэктар Цярнопальскага калегіума (1822—1824) і прэфект у калегіуме ў Старой Весі (1824—1826). На працягу навучальнага 1826/1827 года як віцэ-рэктар (фактычна з’яўляўся першай асобай установы) займаўся організацыяй працы новага езуіцкага калегіума ў Тынцы. У 1828—1831 гг. — суперыёр у Тухаве[2].

Калі вясной 1831 г. Галічыну ахапіла эпідэмія халеры айцы езуіты правінцыі працягвалі свае апостальскае служэнне і, як маглі, дапамагалі пацярпелым і іх сем’ям: быў адчынены шпіталь, аказвалася пастырская дапамога хворым, адпяваліся памерлыя. Антоній Корсак стаў адным з двух членаў ордэна (другі — яшчэ адзін беларускі езуіт, выпускнік Полацкай езуіцкай акадэміі Баніфацый Кісялевіч), якому гэта каштавала жыцця[3]. Памёр 11 жніўня 1831 г. незадоўга да сканчэння эпідэміі[4].

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Антоній Корсак лічыцца (з рознай ступенню верагоднасці) аўтарам некалькіх выданняў лаціна-польскіх слоўнікаў, выдадзеных у Полацкай езуіцкай друкарні:

  • Dictionarium Latino-Polonicum ad usum scholasticae Juventutis. Polociae : typ. S. J., 1790. [?] с.
  • Dictionarium Latino-Polonicum. Polociae : typis Colleg. Soc. Jesu, 1796. [?] с.
  • Dictionarium latino-polonicum in usum scholasticae juventutis. Polociae : typ. S. J., 1813. [?] с.
  • Dictionarium latino-polonicum. Ad usum studiosa Juventutis. Polociae : Typis Academicis, 1817. 502, [2] с.[5]

Зноскі

  1. Catalogs SJ 1774—1829. Russiae.
  2. Catalogs SJ 1774—1829. Galicianae.
  3. Zalenski, S. Les Jésuites de la Russie Blanche. 2 vol. / S. Zalenski. — Paris: Letouzey et Ané, éditeurs, 1886. — pp. 312—313.
  4. Zalenski, S. Les Jésuites de la Russie Blanche. 2 vol. / S. Zalenski. — Paris: Letouzey et Ané, éditeurs, 1886. — p. 459.
  5. Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774—1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. — Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкая ляда», 2018. — С. 32, 50, 137, 158.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
  • Zalenski, S. Les Jésuites de la Russie Blanche. 2 vol. / S. Zalenski. — Paris: Letouzey et Ané, éditeurs, 1886. — 492 p.