Антон Сямёнавіч Будзіловіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Антон Сямёнавіч Будзіловіч
Fo3390-13a Budilovits.jpg
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1846(1846-06-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 (26) снежня 1908 (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, гісторык, публіцыст, прафесар, славіст
Навуковая сфера славістыка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ізмаіл Іванавіч Сразнеўскі
Партыя
Член у

Будзіловіч Антон Сямёнавіч (24 мая (5 чэрвеня) 1846, Коматава, цяпер Гродзенскі раён — 13 (26) снежня 1908, Санкт-Пецярбург) — расійскі гісторык, філолагславіст, публіцыст і грамадскі дзеяч. Член-карэспандэнт Санкт-Пецярбургскай акадэмія навук (1882). Тайны саветнік.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і уніяцкага святара. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, Жыровіцкім духоўным вучылішчы, Літоўскай духоўнай семінарыі, але стаць святаром не захацеў. У 1864 годзе паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, дзе вывучаў славянскія дыялекты і рускую літаратуру. Студэнцкая праца А. Будзіловіча «О литературной деятельности М. В. Ломоносова» была адзначана залатым медалём. Быў астаўлены на кафедры для падрыхтоўкі да пасады выкладчыка па славянскай філалогіі. Навуковымі кіраўнікамі А. Будзіловіча былі вядомыя рускія вучоныя І. Сразнеўскі, І. Ламанскі і М. Сухамлінаў. У 1869 годзе стаў прыват-дацэнтам славянскіх дыялектаў у Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, з 1870 года працаваў выкладчыкам у Імператарскім Санкт-Пецярбургскім гісторыка-філалагічным інстытуце. У 1871 годзе абараніў магістарскую працу на тэму «Исследование языка древнеславянского перевода ХІІІ слов Григория Богослова по рукописи Императорской Публичной библиотеки ХІ века», пасля чаго наведаў славянскія землі розных еўрапейскіх дзяржаў і еўрапейскай часткі Турэччыны, дзе вывучаў мясцовыя дыялекты славянскіх моваў, літаратуру і этнаграфію (1872–1873).

З 1875 года займаў пасаду прафесара Гісторыка-філалагічнага інстытута (г. Нежын). У 1881–1891 гадах прафесар рускай і царкоўнаславянскай мовы Варшаўскага універсітэта, па сумяшчальніцтву дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта.

Рэктар Юр’еўскага (Тартускага) універсітэта (1892–1901).

Член савета расійскага міністэрства народнай асветы. З 1907 года рэдактар газеты «Московские ведомости».

Памёр у 1908-м годзе ў Санкт-Пецярбургу.

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

Антон Будзіловіч быў перакананым славянафілам. Ён адстойваў ідэю славянскай узаемнасці і цеснага супрацоўніцтва славянскіх народаў. Некаторыя адносяць яго да панславістаў. Таксама Антон Будзіловіч актыўна цікавіўся жыццём галіцкіх і закарпацкіх руснакоў, бо сам быў жанаты на дачцэ віднага руснацкага дзеяча Адольфа Дабранскага. У адносінах да будучыні Расійскай Імперыі Антон Будзіловіч цвёрда прытрымліваўся манархічных поглядаў і быў членам рускай манархічнай арганізацыі «Рускае сабранне» .

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #136150535 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  2. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]