Антрацэн
Выгляд
| Антрацэн | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Хім. формула | C₁₄H₁₀ |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 204-371-1 |
| SMILES | |
| ChemSpider | |
Антрацэ́н — араматычны вуглевадарод С14Н10. Малекулярная маса 178,24.
Жоўтыя крышталі з блакітнай флуарэсцэнцыяй, tпл 218°C; растваральны ў спірце, эфіры, ацэтоне, нерастваральны ў вадзе. У высакачыстым стане — паўправаднік. Уступае ў рэакцыі далучэння з дыенафіламі, галагенамі, кіслародам, шчолачнымі металамі і інш.
Атрымліваюць з каменнавугальнай смалы. Выкарыстоўваюць для вытворчасці антрахінонавых фарбавальнікаў, монакрышталі — для сцынтыляцыйных лічыльнікаў. Антрацэн раздражняе скуру і слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў і вачэй.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Антрацэн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).