Цыклапентан
Выгляд
| Цыклапентан | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Хім. формула | C₅H₁₀ |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 206-016-6 |
| SMILES | |
| RTECS | GY2390000 |
| ChemSpider | |
Цыклапентан, пентаметылен C5H10 — насычаны вуглевадарод аліцыклічнага шэрагу, адзін з найпростых цыклаалканаў.
Бескаляровая, з характэрным пахам вадкасць. Малекулярная маса 70,1 а.а.м. Тэмпература кіпення 49,3 °C, тэмпература плаўлення −93,9 °C, шчыльнасць 0,745[1] (755[2]) г/см³ пры тэмпературы 20 °C. Паказчык праламлення 1,4067[2]. Нерастваральны ў вадзе, змешваецца з бензолам, эфірам, ацэтонам, раствараецца ў этаноле.
Цыклапентан (разам з цыклагексанам і іх алкілвытворнымі) сустракаюцца ў нафце. Выкарыстоўваецца ў якасці пенаўтваральніка замест фрэону ў вытворчасці халадзільнай тэхнікі[3].
Зноскі
- ↑ Циклопентан (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ а б Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- ↑ Часопіс «ЮНИДО в России» (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Цыклапентан на Вікісховішчы |
- Циклопентан (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- Справочник химика 21 Архівавана 31 мая 2016. (руск.)
- Інфармацыя на сайце «Химия и токсикология» (руск.)