Фенантрэн
| Фенантрэн | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Хім. формула | C₁₄H₁₀ |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 201-581-5 |
| SMILES | |
| ChemSpider | |
Фенантрэ́н[1] — трыцыклічны араматычны вуглевадарод, C14H10.
Бясколерныя крышталі. Малекулярная маса 178,2. Тэмпература плаўлення 101 °C, тэмпература кіпення 340 °C. Не раствараецца ў вадзе. Раствараецца ў дыэтылавым эфіры, этаноле, бензоле, хлараформе, воцатнай кіслаце. Па хімічным уласцівасцям падобны да нафталіну. Растворы флуарэсцыруюць блакітным колерам.
Атрыманне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]У прыродзе фенантрэн сустракаецца ў выглядзе вытворных — алкалоіды групы марфіну, некаторыя тэрпены. Звычайна фенантрэн вылучаюць з ацэтыленавай фракцыі каменнавугальнай смалы.
Фенантрэн выкарыстоўваецца ў якасці стабілізатара выбуховых рэчываў, кампанента дымавых саставаў і растваральнікаў.
Шкоднае ўздзеянне
[правіць | правіць зыходнік]Працяглае фенантрэна на арганізм вядзе да зніжэння ўзроўню гемаглабіну ў крыві і развіццю лейкацытозу.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 353. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фенантрен (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Хімічная энцыклапедыя на сайце ХиМиК.ру
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фенантрэн