Аптэка-музей у Кіеве

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аптэка-музей у Кіеве
Аптека-музей у Києві
Заснаваны 1986
Месцазнаходжанне Кіеў, Украіна
Адрас вулиця Притисько-Микільська, 7, Київ, Україна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аптэка-музей у Кіеве (укр.: Аптека-музей у Києві) — музей, экспазіцыя якога прысвечана гісторыі станаўлення ўкраінскай фармацэўтыкі і аптэчнай справы. Размешчаны на Падзіле (гістарычным раёне Кіева).

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У 1728 годзе немец Іаган Гейтэр адкрыў на Падоле непадалёк ад Андрэеўскага спуску першую ў Кіеве прыватную аптэку, патэнт на якую ён атрымаў па ўказу расійскага імператара Пятра ІІ ад 28 ліпеня 1728 г. Пасля яго смерці, у 1751 годзе, аптэка перайшла па спадчыне да яго ўдавы Ганны Гейтэр (у другім шлюбе Ганна Гюнігер). У тым жа годзе кіраваннем аптэкай заняўся Георг-Фрыдрых Бунгэ, які стаў пазней зяцем Ганны Г. і даў пачатак дынастыі кіеўскіх фармацэўтаў[1]. Пасля пажару 1811 года будынак аптэкі быў перабудаваны ў формах класіцызму архітэктарам А. І. Мяленскім[2]. Аптэка праіснавала каля 110 гадоў, да 1835 года, пасля чаго дом быў прададзены і пераходзіў з рук у рукі. 1983 годзе ў гэтым памяшканні пачалася рэстаўрацыя і стварэнне аптэкі-музея, адкрыццё якой адбылося ў 1986 годзе[3].

На першым паверсе музея адноўлены інтэр'ер аптэкі XVIIIXIX стагоддзяў. Тут прадстаўлены аптэчны посуд, мэбля, стаматалагічныя і хірургічныя інструменты і інш. У скляпеннях — некалькі інсталяцый: хата шаптухі, келля манаха-траўніка, лабараторыя алхіміка[4].

Будынак музея. Экспазіцыя музея. Экспазіцыя музея.

Зноскі

  1. Виталий Ковалинский Как Бунге стали киевскими аптекарями(руск.) // Фармацевтическая отрасль : часопіс. — 2010. — № 6 (23). — С. 116—118.
  2. Памятники градостроительства и архитектуры Украинской ССР: Ил. справ.-каталог. В 4-х т. / Под редакцией Асеева Ю.С. — К.: Будівельник, 1983 — 160 с.
  3. Аптеки // Киев: Энциклопедический справочник / Под редакцией Кудрицкого А. В. — К.: Главная редакция Украинской Советской Энциклопедии, 1981. — 736 с.
  4. Аптека-музей (руск.). Афиша (17 мая 2015). Праверана 14 ліпеня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]