Аркадзь Іванавіч Лапо

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аркадзь Іванавіч Лапо
Дата нараджэння 8 лютага 1904(1904-02-08)
Месца нараджэння вёска Жданоўка, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерці 5 студзеня 1983(1983-01-05) (78 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік
Навуковая сфера раслінаводства, селекцыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне прафесар, акадэмік АН БССР, акадэмік АСГН БССР
Альма-матар БСГА
Вядомы як селекцыянер
Узнагароды і прэміі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1952Ордэн «Знак Пашаны»  — 1949Ордэн «Знак Пашаны»  — 1959

Аркадзь Іванавіч Лапо (8 лютага 1904, вёска Жданоўка, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — 5 студзеня 1983) — беларускі вучоны-раслінавод, селекцыянер. Акадэмік АН БССР (1950), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957—1961), кандыдат сельскагаспадарчых навук (1937), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, затым Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Пасля заканчэння аспірантуры пры кафедры селекцыі з 1929 па 1941 г. працаваў у акадэміі асістэнтам, дацэнтам і загадчыкам кафедрай. У 1941—1944 гг. у Новасібірскім сельскагаспадарчым інстытуце. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў працаваў у Мінску загадчыкам аддзелам селекцыі, а затым дырэктарам Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. У 1953—1956 гг. — акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук АН БССР, затым да 1960 г. — галоўны вучоны сакратар Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР.

Вёў вялікую грамадскую працу. У 1949—1954 гг. кіраваў сельскагаспадарчай секцыяй Беларускага таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў, двойчы абіраўся дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Працы прысвечаны біялогіі канюшыны і агратэхніцы насенняводства збожжавых культур і лёну. Устанавіў заканамернасці змены аптымальнай гушчыні пасеву збожжавых і лёну ў залежнасці ад змены агратэхнічных і прыродных фактараў, рэкамендаваў наборы найбольш эфектыўных культур для кармавых севазваротаў, сістэмы іх чаргавання і прымянення для іх угнаенняў.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Селекция и семеноводство прядильных культур (лен и конопля). М.; Л., 1932 (совм. с Г. Р. Рего).
  • Об основах мичуринской теории и ее применении в практике семеноводства / Акад. наук Белорус. ССР. Мн., 1949.
  • Основные вопросы посева зерновых культур и льна / Акад. наук Белорус. ССР, Ин-т соц. сельского хозяйства. Мн., 1950.
  • Культура многолетних трав в БССР: [сборник статей] / Акад. наук Белорус. ССР, Ин-т соц. сельского хозяйства. Мн., 1955 (ред.).
  • Кукуруза: руководство по возделыванию кукурузы в БССР. Мн., 1956 (ред.).
  • Кукуруза в БССР: сборник статей / Акад. наук Белорус. ССР, М-во сельского хозяйства Белорус. ССР, М-во мелиорации Белорус. ССР. Мн., 1957 (ред.).
  • Селекция и семеноводство сельскохозяйственных растений в Белоруссии: [доклады Совещания селекционеров и семеноводов Белорус. ССР, 19—22 июля 1960 г.]. Мн., 1961 (ред.).
  • Кукуруза на полях Белоруссии : [сборник статей] / М-во сел. хозяйства БССР. Мн., 1963 (ред.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лапо Аркадзь Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1999. — Т. 9. — С. 135.
  • Лаппо Аркадий Иванович // Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2007. — Т. 4. — С. 406.
  • Лапо Аркадзь Іванавіч // Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]