Аддзяленне біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук АН БССР
Jump to navigation
Jump to search
Адззяленне біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук АН БССР было ўтворана ў 1947 годзе ў выніку рэарганізацыі Аддзялення прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук.
Акадэмікі-сакратары[правіць | правіць зыходнік]
- Ціхан Мікалаевіч Годнеў - 1947-1948
- Аркадзь Іванавіч Лапо - 1953-1956
Склад па стане на 1955 год[правіць | правіць зыходнік]
- Інстытут біялогіі АН БССР
- Інстытут жывёлагадоўлі АН БССР
- Інстытут лесу АН БССР
- Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР
- Інстытут фізіялогіі АН БССР
- Інстытут меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі АН БССР
- Батанічны сад АН БССР
Гістарычная значнасць[правіць | правіць зыходнік]
Дало пачатак Аддзяленню біялагічных навук АН БССР і Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР. Адыграла ролю ў аднаўленні і інстытуцыяналізацыі біялагічных, ветэрынарных, сельскагаспадарчых, медыцынскіх навук у Беларускай Акадэміі навук.
Рэарганізацыя[правіць | правіць зыходнік]
14 лютага 1956 паводле пастановы ЦК КПСС і СМ БССР з сістэмы АН БССР былі перададзены Міністэрству сельскай гаспадаркі Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі, Інстытут жывёлагадоўлі, Інстытут меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі, Інстытут лесу. З рэшты інстытутаў было ўтворана Аддзяленне біялагічных навук АН БССР.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Нацыялальнай акадэміі навук Беларусі: (да 75-годдзя з дня заснавання) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; рэдсавет: А.А. Каваленя (старш.) і інш. - Мн.: Беларуская навука, 2011. - 321 с.
- Национальная академия наук Беларуси: Перекидной календарь 2014 / Составители О.А. Гапоненко, Н.Н. Костюкович. - Мн.: Белорусская наука, 2013.