Кардынал-протадыякан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кардынал-протадыякан — глава сану кардыналаў-дыяканаў, як правіла старэйшы па ўзросце сярод кардыналаў-дыяканаў або старэйшы па ўзвядзенні ў сан кардынала.

У кардынала-протадыякана ёсць некалькі прывілеяў. Так менавіта кардынал-протадыякан абвяшчае з балкона Апасталічнага палаца пра абранне новага Папы Рымскага, прамаўляючы вядомую формулу Habemus Papam і імя новаабранага пантыфіка.

Да 1978 года кардынал-протадыякан каранаваў папскай тыярай новага Папу. Так кардынал-протадыякан Альфрэда Атавіяні каранаваў Паўла VI. Сёння кардынал-протадыякан уручае новаму Папе і новым мітрапалітам палій — старажытны знак біскупскай годнасці.

На сённяшні дзень, з 21 лютага 2011 года, кардыналам-протадыяканам з'яўляецца французскі курыяльны кардынал Жан-Луі Таран, які змяніў італьянскага кардынала Агасціна Качавілана, які быў узведзены ў сан кардынала-святара 21 лютага 2011 года.

Спіс кардыналаў-протадыяканаў[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]