Арцём Алегавіч Булойчык
Поўнае імя | Арцём Алегавіч Булойчык | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
16 чэрвеня 1992[1] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 177 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Балтыка | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арцём Булойчык (нар. 16 чэрвеня 1992, Бабруйск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у расійскім клубе «Балтыка» з Калінінграда.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2009 года выступаў за дубль мінскага «Дынама». У 2010 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, гуляў у Лізе Еўропы. Сезон 2012 прапусціў з-за траўмы.
У красавіку 2013 года перайшоў у «Мінск». Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе, звычайна выхадзіў на замену. У студзені 2014 года пакінуў мінскі клуб.
У сакавіку 2014 стаў іграком «Бярозы-2010»[2]. Другую палову сезона 2014 прапусціў з-за траўмы.
У лютым 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў «Гомелі», па выніках якога клуб не стаў прапаноўваць паўабаронцу кантракт[3]. У выніку, у красавіку 2015 года Булойчык далучыўся да клуба Першай лігі Латвіі «1625 Ліепая»[4].
У жніўні вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком першалігавага «Дняпра»[5]. Быў іграком асноўнага складу ў другой палове сезона 2015. У пачатку 2016 года разам з камандай рыхтаваўся да новага сезона, але ў красавіку, за тыдзень да пачатку чэмпіянату, кантракт з клубам быў разарваны[6], і Арцём папоўніў склад «Промня». У ліпені 2016 года перайшоў у іншы сталічны клуб — «Тарпеда»[7], у снежні таго ж года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда»[8].
У пачатку 2017 трэніраваўся разам з бабруйскай «Белшынай», а ў сакавіку зноў далучыўся да «Промня» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. У якасці трывалага іграка асновы дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, аднак са жніўня страціў месца ў аснове.
У студзені 2019 года пакінуў «Прамень»[10] і неўзабаве падпісаў кантракт з НФК[11]. Першую палову сезона 2019 прапусціў з-за траўмы, з ліпеня стаў з’яўляцца на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.
У студзені 2020 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[12]. У жніўні таго ж года пакінуў клуб[13].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасці 2012 у Санкт-Пецярбургу, правёў 2 матчы.
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У другой палове 2020 года, завяршыўшы кар’еру, працаваў трэнерам у структуры «Энергетыка-БДУ». У студзені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды «Віцебска»[14], таксама ўзначальваў рэзервовую каманду. Пакінуў віцебскі клуб у чэрвені 2022 года[15] і хутка далучыўся да калінінградскай «Балтыкі»[16].
У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[17].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2009 | дубль | Дынама | 18 | 1 | |
2010 | Д1 | Дынама | 8 | 0 | |
2011 | дубль | Дынама | 26 | 3 | |
2012 | Д3 | Дынама-2 | 1 | 0 | |
2013 | Д1 | Мінск | 12 | 0 | |
2014 | Д2 | Бяроза-2010 | 7 | 0 | |
2015 (1) | Д2 | 1625 Ліепая | 13 | 10 | |
2015 (2) | Д2 | Дняпро | 13 | 2 | |
2016 (1) | Д2 | Прамень | 9 | 3 | |
2016 (2) | Д2 | Тарпеда | 11 | 1 | |
2017 | Д2 | Прамень | 30 | 4 | |
2018 | Д1 | Прамень | 20 | 0 | |
2019 | Д2 | НФК | 11 | 1 | |
2020 (1) | Д2 | Гомель | 11 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Artem Buloychik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Артём Булойчик перешел в "Березу-2010" (руск.). football.by (25 сакавіка 2014). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ «Гомель» приостановил сотрудничество с Булойчиком (руск.)(недаступная спасылка). offside.by (22 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2015.
- ↑ С амбициями, но без четко сформулированных целей (9) (руск.)(недаступная спасылка). rus.liepajniekiem.lv (2 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2015.
- ↑ Булойчик перешел в «Днепр» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ "Днепр" расторг контракты с Булойчиком, Андросовым и Купцовым (руск.). football.by (12 красавіка 2016). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ Доценко, Францкевич и Булойчик перешли в минское «Торпедо», Кротов и еще 5 футболистов покинули клуб (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ ЗМЕНЫ Ў СКЛАДЗЕ ТАРПЕДА (недаступная спасылка). Афіцыйны сайт мінскага «Тарпеда» (1 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2018.
- ↑ «Луч» подписал контракт с Булойчиком (руск.). Афіцыйны сайт мінскага «Промня» (13 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2017.
- ↑ Булойчик покинул "Луч" (руск.). football.by (14 студзеня 2019). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ Булойчик стал игроком НФК (руск.). football.by (31 студзеня 2019). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ Булойчик стал игроком "Гомеля" (руск.). football.by (20 студзеня 2020). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ Булойчик покинул "Гомель" (руск.). football.by (12 жніўня 2020). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ Сосницкий, Грищенко и Булойчик вошли в тренерский штаб "Витебска" (руск.). football.by (14 студзеня 2021). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ Футбол. Артем Булойчик покинул тренерский штаб "Витебска" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2022. Праверана 7 чэрвеня 2022.
- ↑ Тренер Артем Булойчик сменил "Витебск" на "Балтику". Антон Михашенок также покинул команду (руск.). football.by (9 чэрвеня 2022). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ Дипломы УЕФА категории "А" вручены 24 специалистам (руск.). football.by (13 лістапада 2023). Праверана 13 лютага 2024.
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Дынама-2 Мінск
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Бяроза-2010
- Футбалісты паводле клубаў Латвіі
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Прамень Мінск
- Ігракі ФК Тарпеда Мінск
- Ігракі ФК Крумкачы Мінск
- Ігракі ФК Гомель
- Футбольныя трэнеры Беларусі