Аршанскі каледж ВДУ імя П. М. Машэрава
Аршанскі каледж | |
---|---|
Дата заснавання | 1 ліпеня 1911[1] |
Тып | каледж |
Студэнтаў | 80[1] і 114[2] |
Размяшчэнне | Беларусь |
Адрас | Віцебская вобласць, г. Орша, вул. Аляксандра Пушкіна, 9Б |
okvgu.vsu.by | |
Аршанскі каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Орша Віцебскай вобласці. Філіял Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Размешчаны па адрасе вул. Аляксандра Пушкіна, 9Б.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]29 мая 1911 г. міністр народнай асветы Расійскай імперыі прыняў рашэнне аб адкрыцці ў Оршы жаночай настаўніцкай семінарыі, якая была адкрыта 1 ліпеня 1911 таго ж года Дырэктарам семінарыі прызначаны М. А. Сяркоў. Першы выпуск настаўнікаў народных вучылішчаў адбыўся ў 1915 годзе.
У ліпені 1917 г. семінарыя ператворана ў сярэднюю педагагічную навучальную ўстанову для абодвух палоў, старшынёй школьнага савета навучальнай установы выбраны М. А. Сяркоў. У 1919 г. ператворана ў педагагічныя курсы. 1 кастрычніка 1921 г. на базе педагагічных курсаў адкрыты Аршанскі педагагічны тэхнікум. 6 жніўня 1926 г. Аршанскі рабфак рэарганізаваны ў Беларускі педагагічны тэхнікум.
У 1930 годзе ажыццёўлены пераход з 4-гадовага на 3-гадовы тэрмін навучання. У 1932 годзе ў тэхнікуме адкрыты завочны сектар для навучання настаўнікаў пачатковай школы, якія не мелі педагагічнай адукацыі. 29 красавіка 1937 г. педагагічны тэхнікум у перайменаваны ў Аршанскае педагагічнае вучылішча. 23 чэрвеня 1939 года Аршанскае педагагічнае вучылішча злілася з Віцебскім педагагічным вучылішчам.
16 ліпеня 1946 г. у Оршы адкрытае рускае педагагічнае вучылішча. Першы пасляваенны выпуск настаўнікаў пачатковых класаў адбыўся ў 1947 годзе. У 1950 г. ажыццёўлены пераход з 3-гадовага на 4-гадовы тэрмін навучання.
У 1955/1956 навучальным годзе вучылішчу перададзена будынак па вул. Міру, 6 (навучальны корпус № 1). 23 ліпеня 1956 г. педагагічнага вучылішча перайменаванае ў Аршанскае індустрыяльна-педагагічнае вучылішча. У 1956—1961 гадах часова спынены прыём навучэнцаў па спецыяльнасці «Выкладанне ў 1-4 класах агульнаадукацыйнай школы». 1 верасня 1956 г. адкрыта падрыхтоўка настаўнікаў па спецыяльнасці «Выкладанне працы ў 5-8 класах агульнаадукацыйнай школы».
У верасні 1962 года адкрыта прыбудова да навучальнага корпуса № 1, у верасні 1971 — будынак навучальнага корпуса № 2 па вул. Аляксандра Пушкіна, 9б. У 1974-1991 гадах дзейнічала завочнае аддзяленне для падрыхтоўкі настаўнікаў працоўнага навучання.
12 студзеня 1977 года індустрыяльна-педагагічнае вучылішча перайменаванае ў Аршанскае педагагічнае вучылішча. У 1977—1980 гадах часова спынены прыём навучэнцаў па спецыяльнасці «Выкладанне ў 1-4 класах агульнаадукацыйнай школы». У 1984 годзе адкрыты новы будынак інтэрната па вул. Кірава, 7. У 1990—1996 гадах адкрыта падрыхтоўка выхавальнікаў дашкольных устаноў.
12 ліпеня 1994 года педагагічнае вучылішча рэарганізаванае ў Аршанскі педагагічны каледж. 21 красавіка 1995 года пастанова № 105 Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь аб стварэнні навуковавучэбна-метадычнага аб’яднання (НВМА): Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут — Аршанскі педагагічны каледж. З 6 жніўня 2001 г. Аршанскі дзяржаўны педагагічны каледж.
21 ліпеня 2004 года Аршанскі дзяржаўны педагагічны каледж далучаны да Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]- 1911—1921 — Міхаіл Абрамовіч Сяркоў
- 1922—1924 — Ізраіль Якаўлевіч Кунін
- 1926—1927 — А. Акулік
- 1927—1929 — Яўген Сямёнавіч Аляхновіч
- 1929—1932 — Антон Васілевіч Палонскі
- 1932—1935 — Іван Мікалаевіч Зянюк
- 1935—1937 — Айзік Навумавіч Кантаровіч
- 1937—1938 — І. Левін
- 1938—1939 — В. І. Барысевіч
- 1946—1950 — Якаў Аўрамавіч Дулебянец
- 1951—1957 — Кісялёў
- 1951—1957 — Андрэй Рыгоравіч Сямёнаў
- 1957—1965 — Фама Міхайлавіч Райценка
- 1965—1969 — Ніна Андрэеўна Гусарава
- 1969—1978 — Іван Іванавіч Смарыга
- 1978—2002 — Аляксандр Уладзіміравіч Хмяльніцкі
- з 2002 — Людміла Васілеўна Яршова