Вялікая пустыня Вікторыя
| Вялікая пустыня Вікторыя | |
|---|---|
| англ.: Great Victoria Desert | |
| 29°09′08″ пд. ш. 129°15′35″ у. д.HGЯO | |
| Размяшчэнне | Аўстралія |

Вялікая пустыня Вікторыя (англ.: Great Victoria Desert) — пясчана-саланчаковая пустыня ў Аўстраліі (штаты Заходняя Аўстралія і Паўднёвая Аўстралія).
Плошча 424.400 км², пры гэтым працягласць з усходу на захад складае больш за 700 км. На поўнач ад пустыні размешчана пустыня Гібсана, на поўдзень — раўніна Наларбар. З-за неспрыяльных кліматычных умоў (засушлівы клімат) у пустыні не вядзецца сельскагаспадарчая дзейнасць. Яна з’яўляецца ахоўнай тэрыторыяй Заходняй Аўстраліі.
На тэрыторыі штата Паўднёвая Аўстралія ў пустыні знаходзіцца ахоўная зона Мамунгары, адзін з 12 біясферных запаведнікаў Аўстраліі.
Сярэднегадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 200 да 250 мм дажджу. Часта здараюцца навальніцы (15—20 за год). Дзённая тэмпература летам складае 32—40 °C , зімой 18—23 °C. Снег у пустыні ніколі не выпадае.
Назву ў гонар каралевы Вікторыі даў брытанскі даследчык Аўстраліі Эрнэст Джайлс, які ў 1875 годзе першым з еўрапейцаў прайшоў усю пустыню.